Вецер, дождж, але пацяплее: якое надвор'е чакае беларусаў з 3 па 9 траўня

© Sputnik / Владимир ТрефиловЖанчына з парасонам падчас дажджу
Жанчына з парасонам падчас дажджу
 - Sputnik Беларусь, 1920, 03.05.2021
Кліматолагі адзначаюць, што такой халоднай вясны не было ўжо 16 гадоў, аднак ужо на гэтым тыдні ўсё павінна змяніцца.
МІНСК, 3 тра - Sputnik. Сіноптыкі абвясцілі на панядзелак аранжавы ўзровень небяспекі з-за ўзмоцненага да 15-20 м/с ветру, паведамляе Белгідрамет.
Пачатак першага травеньскага тыдня не будзе цёплым: на большай частцы тэрыторыі краіны ў панядзелак і аўторак чакаюцца дажджы. Прычынай стаў цыклон, які рухаецца з боку Атлантыкі праз Беларусь на Расію. Магчымы таксама дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра днём ад + 3°С да + 10°С, ноччу слупок тэрмометра апусціцца да + 2°С па Цэльсіі.
У сераду сіноптыкі абяцаюць менш ападкаў. Вецер аслабне, а тэмпература паднімаецца да + 16°C. Аднак ужо ў чацвер чарговы атмасферны фронт з Заходняй Еўропы прынясе дажджы. Халадней не стане: днём ад + 7°C па поўначы Беларусі да +18°C па поўдні. У пятніцу кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах будзе да + 21°С.
У выхадныя павінна стаць яшчэ цяплей у цэлым па рэспубліцы. Тэмпература паветра ўначы будзе +5 .. +8°C, днём паветра прагрэецца да + 21°C.

Самая халодная і самая цёплая вясна

Беларускае Палессе: разлілася Прыпяць знялі з вышыні - відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2021
Відэа
Беларускае Палессе: разводдзе Прыпяці знялі з вышыні - відэа

У Гідрамеце распавялі, што самая халодная вясна ў Беларусі за ўвесь перыяд метэаназіранняў была ў 1942 годзе - тады сярэдняя тэмпература сезона была + 2°C. Другое месца па самым халодных вёснах падзялілі 1917 і 1980 гады з сярэдняй вясенняй тэмпературай 2,9°C.

Самая цёплая вясна на тэрыторыі Беларусі была ў 1921 годзе, з сярэдняй тэмпературай + 10,3°C, на другім месцы - 2014 год з сярэдняй вясенняй тэмпературай + 9,5°C.
Нормай па вясновай тэмпературы для Беларусі лічыцца + 6,9°C.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала