"Растрэльны прысуд" братам Косцевым: родныя паведамілі аб іх памілаванні

© Photo : БелаПАН / Сергей СацюкІлля і Станіслаў Косцевы, прысуджаныя да смяротнага пакарання, у Вярхоўным судзе
Ілля і Станіслаў Косцевы, прысуджаныя да смяротнага пакарання, у Вярхоўным судзе - Sputnik Беларусь, 1920, 04.05.2021
Падпісацца
Спецдакладчык ПАСЕ Уладзімір Варданян заявіў, што памілаванне братоў Косцевых адлюстроўвае стандарты Савета Еўропы ў дачыненні да абароны права на жыццё.
МІНСК 4 мая - Sputnik. Інфармацыю аб памілаванні двух родных братоў Косцевых, якія былі прысуджаны да расстрэлу за забойства настаўніцы з Чэрыкава, пацвердзілі іх сваякі, паведаміла Sputnik абаронца аднаго з асуджаных Людміла Казак.
Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі 22 мая 2020 года пакінула ў сіле смяротны прысуд Станіславу і Іллі Косцевым, якія прызнаны вінаватымі ў забойстве з асаблівай жорсткасцю мясцовай настаўніцы. Жанчыне было нанесена каля 150 нажавых раненняў, яе цела знайшлі на папялішчы падпаленай хаты.
Пасля рашэння Вярхоўнага суда сваякі братоў Косцевых звярнуліся да кіраўніка дзяржавы з прашэннем аб памілаванні.
"Інфармацыю пра тое, што яны памілаваны, паведамілі мне сястра і маці асуджаных Косцевых", - сказала Людміла Казак, якая абараняла ў судах Станіслава Косцева.
Паводле яе слоў, афіцыйнага паведамлення пра тое, што яны памілаваны, сваякам не даслалі, аднак, калі яны прынеслі перадачу ў СІЗА, ім далі зразумець, што браты памілаваны.
Казак паведаміла, што братам Косцевым актам памілавання смяротнае пакаранне заменена на пажыццёвае зняволенне, і гэта рашэнне ўжо абскарджанню не падлягае.
На сайце Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) апублікавана заява генеральнага дакладчыка па пытанні аб адмене смяротнага пакарання ПАСЕ Уладзіміра Варданяна, які вітаў нядаўняе рашэнне аб памілаванні Іллі і Станіслава Косцевых.
Рамуальд Райс па мянушцы Буры - Sputnik Беларусь, 1920, 12.03.2021
Райс і "праклятыя салдаты": гісторыя скандалу паміж Мінскам і Варшавай
"Я вельмі задаволены гэтым рашэннем. Гэта ўсяго толькі другі выпадак за 30 гадоў незалежнасці Беларусі, калі прысуджаны да пакарання смерцю быў памілаваны пасля таго, як прысуд стаў канчатковым", - заявіў Варданян.
"Памілаванне братоў Косцевых адлюстроўвае стандарты Савета Еўропы ў дачыненні да абароны права на жыццё", - заявіў спецдакладчык ПАСЕ.
За ўсю гісторыю сучаснай Беларусі вядомы адзін выпадак, калі прэзідэнт памілаваў забойцу, асуджанага да расстрэлу, - летам 2003 года асуджанаму да смяротнага пакарання Дзмітрыю Хархалю замянілі расстрэл 15 гадамі пазбаўлення волі.
Стужка навiн
0