https://bel.sputnik.by/20210505/Mashyna-zbla-dzyatsey-u-Gomel-zagnula-dzyachynka-SK-raspav-padrabyaznasts-1047554325.html
Машына збіла дзяцей у Гомелі, загінула дзяўчынка: СК распавёў падрабязнасці
Машына збіла дзяцей у Гомелі, загінула дзяўчынка: СК распавёў падрабязнасці
Sputnik Беларусь
У рамках крымінальнай справы затрыманы 19-гадовы малады чалавек, які быў за рулём, яго вадзіцельскі стаж менш за год. 05.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-05T17:25+0300
2021-05-05T17:25+0300
2021-05-05T14:34+0300
навіны
у беларусі
аўто
галоўнае
здарэнні
дзеці
гомель
дтз
ск рб
крымінальная справа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/05/1047553451_0:90:1201:765_1920x0_80_0_0_ec45b82eb4e33c213d690fc23a9c97ee.jpg
МІНСК, 5 тра - Sputnik. Следчыя распачалі крымінальную справу ў дачыненні да вінаватага ў ДТЗ, у якім загінула дзяўчынка, вадзіцель затрыманы, паведамілі ў СК.Як устанавіла следства, учора ў 17:40 кіроўца аўтамабіля Citroen, рухаючыся па вуліцы Савецкай у Гомелі, пры ўключэнні чырвонага сігнала святлафора выехаў на скрыжаванне з вуліцай Сялянскай, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Nissan. Ад удару Citroen разгарнула і вынесла на тратуар, дзе ён наехаў на групу пешаходаў.Па папярэдніх дадзеных, усе ўдзельнікі ДТЗ, у выніку якога дзяўчынка атрымала несумяшчальныя з жыццём траўмы, былі цвярозыя.У УСК удакладнілі, што ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 6-гадовая дзяўчынка памерла ў аўтамабілі хуткай дапамогі, які прыбыў на месца здарэння. Яе бабуля і малалетні брат пасля агляду медыкамі былі адпушчаны дадому.Следчыя таксама ўдакладнілі, што да матэрыялаў крымінальнай справы далучаны відэазапіс здарэння з камеры вонкавага назірання. Для ўстанаўлення абставінаў і механізму здзяйснення ДТЗ прызначана правядзенне судова-медыцынскіх і аўтатэхнічных экспертыз, зрабіць якія даручана экспертам УГКСЭ па Гомельскай вобласці.Чытайце таксама:
гомель
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/05/1047553451_30:0:1169:854_1920x0_80_0_0_8ac5eea1e039d1d93eafb6414dbdb1f8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, аўто, галоўнае, здарэнні, дзеці, гомель, дтз, ск рб, крымінальная справа
навіны , у беларусі, аўто, галоўнае, здарэнні, дзеці, гомель, дтз, ск рб, крымінальная справа
Машына збіла дзяцей у Гомелі, загінула дзяўчынка: СК распавёў падрабязнасці
У рамках крымінальнай справы затрыманы 19-гадовы малады чалавек, які быў за рулём, яго вадзіцельскі стаж менш за год.
МІНСК, 5 тра - Sputnik. Следчыя распачалі крымінальную справу ў дачыненні да вінаватага ў ДТЗ, у якім загінула дзяўчынка, вадзіцель затрыманы, паведамілі ў СК.
Як устанавіла следства, учора ў 17:40 кіроўца аўтамабіля Citroen, рухаючыся па вуліцы Савецкай у Гомелі, пры ўключэнні чырвонага сігнала святлафора выехаў на скрыжаванне з вуліцай Сялянскай, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Nissan. Ад удару Citroen разгарнула і вынесла на тратуар, дзе ён наехаў на групу пешаходаў.
"У дачыненні да 19-гадовага вадзіцеля ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.317. Ён затрыманы. Стаж ваджэння кіроўцы Citroen складае менш за год", - паведамілі Sputnik у сераду ў УСК па Гродзенскай вобласці.
Па папярэдніх дадзеных, усе ўдзельнікі ДТЗ, у выніку якога дзяўчынка атрымала несумяшчальныя з жыццём траўмы, былі цвярозыя.
У УСК удакладнілі, што ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 6-гадовая дзяўчынка памерла ў аўтамабілі хуткай дапамогі, які прыбыў на месца здарэння. Яе бабуля і малалетні брат пасля агляду медыкамі былі адпушчаны дадому.
Следчыя таксама ўдакладнілі, што да матэрыялаў крымінальнай справы далучаны відэазапіс здарэння з камеры вонкавага назірання. Для ўстанаўлення абставінаў і механізму здзяйснення ДТЗ прызначана правядзенне судова-медыцынскіх і аўтатэхнічных экспертыз, зрабіць якія даручана экспертам УГКСЭ па Гомельскай вобласці.