https://bel.sputnik.by/20210505/Zbor-za-vyezd-za-myazhu--Grodzenskay-voblasts-pakul-ne-byaruts-1047551109.html
Збор за выезд за мяжу ў Гродзенскай вобласці пакуль не бяруць
Збор за выезд за мяжу ў Гродзенскай вобласці пакуль не бяруць
Sputnik Беларусь
Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, рашэнне абласнога Савета дэпутатаў зараз знаходзіцца на ўзгадненні ў міністэрстве юстыцыі. 05.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-05T10:47+0300
2021-05-05T10:47+0300
2021-05-05T09:30+0300
навіны
турызм
аўто
у беларусі
эканоміка
галоўнае
выезд з беларусі
мяжа
гродзенская вобласць
міністэрства юстыцыі рэспублікі беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102144/82/1021448238_104:0:1944:1035_1920x0_80_0_0_741bed9a4bff06bfab6926e4e51defb0.jpg
МІНСК, 5 тра - Sputnik. Мясцовы збор пры выездзе з Беларусі праз наземныя пункты пропуску ў Гродзенскай вобласці пакуль не бяруць, паведамляе тэлеканал "Гродна плюс".Паводле інфармацыі тэлеканала, рашэнне абласнога Савета дэпутатаў, прынятае 30 сакавіка на выязной сесіі ў Лідзе, ужо ўзгоднена ў Дзяржаўным памежным і Дзяржаўным мытным камітэтах. Зараз дакумент знаходзіцца на ўзгадненні ў міністэрстве юстыцыі, і толькі пасля праходжання гэтай працэдуры стане вядома, калі ён уступіць у сілу, удакладняе тэлеканал."Падатак на мяжу"У абноўленым Падатковым кодэксе, які ўступіў у сілу з 1 студзеня, абласным Саветам дэпутатаў прадастаўлена права ўводзiць мясцовы збор за перасячэнне дзяржаўнай мяжы транспартнымі сродкамі ў пунктах пропуску. Пры гэтым памер стаўкі па меркаванні мясцовых саветаў не можа перавышаць трох базавых велічынь - 87 рублёў.Першым гэтым правам скарысталіся ў Гродзенскім рэгіёне. Абласны Савет дэпутатаў прыняў адпаведнае рашэнне 30 сакавіка, яно будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2023 года.За выезд з Беларусі трэба будзе заплаціць адну базавую велічыню, на сённяшні дзень гэта 29 беларускіх рублёў.Сабраныя сродкі пойдуць на барацьбу з каронавірусам, растлумачылі ў аблсавеце.Максімальная маса аўтамабіля не павінна перавышаць 5 тон. Мясцовы падатак датычыцца ўсіх аўто, якія належаць арганізацыям, фізічным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам.Каму можна не плаціць?Ад выплаты вызваляюцца:Ва ўсіх вышэйпералічаных катэгорый павінны быць дакументы, якія пацвярджаюць мэту паездкі.Дзе і як выплаціць збор?Збор пры выездзе за мяжу выплачваецца ў пунктах пропуску, зыходзячы з памеру базавай велічыні, якая дзейнічае на дату выплаты збору. Аплата ў беларускіх рублях.Распрацоўшчыкі новаўвядзенні рэкамендуюць загадзя патурбавацца аб выплаце збору, асабліва калі выезд за мяжу прыйдзецца на позні вечар ці ноч, паколькі не ўсе банкі і страхавыя кампаніі працуюць на мяжы кругласутачна.На тэрыторыі Гродзенскай вобласці знаходзяцца пяць пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы і два пункты пропуску на беларуска-польскай мяжы.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210420/talya-planue-adkryts-mezhy-dlya-rasyskkh-turysta-1047439196.html
гродзенская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102144/82/1021448238_334:0:1714:1035_1920x0_80_0_0_3a80bd2d14ef26e00cdbfdd613a8ac63.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , турызм, аўто, у беларусі, эканоміка, галоўнае, выезд з беларусі, мяжа, гродзенская вобласць, міністэрства юстыцыі рэспублікі беларусь
навіны , турызм, аўто, у беларусі, эканоміка, галоўнае, выезд з беларусі, мяжа, гродзенская вобласць, міністэрства юстыцыі рэспублікі беларусь
Збор за выезд за мяжу ў Гродзенскай вобласці пакуль не бяруць
Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, рашэнне абласнога Савета дэпутатаў зараз знаходзіцца на ўзгадненні ў міністэрстве юстыцыі.
МІНСК, 5 тра - Sputnik. Мясцовы збор пры выездзе з Беларусі праз наземныя пункты пропуску ў Гродзенскай вобласці пакуль не бяруць, паведамляе тэлеканал "Гродна плюс".
Паводле інфармацыі тэлеканала, рашэнне абласнога Савета дэпутатаў, прынятае 30 сакавіка на выязной сесіі ў Лідзе, ужо ўзгоднена ў Дзяржаўным памежным і Дзяржаўным мытным камітэтах. Зараз дакумент знаходзіцца на ўзгадненні ў міністэрстве юстыцыі, і толькі пасля праходжання гэтай працэдуры стане вядома, калі ён уступіць у сілу, удакладняе тэлеканал.
У абноўленым Падатковым кодэксе, які ўступіў у сілу з 1 студзеня, абласным Саветам дэпутатаў прадастаўлена права ўводзiць мясцовы збор за перасячэнне дзяржаўнай мяжы транспартнымі сродкамі ў пунктах пропуску. Пры гэтым памер стаўкі па меркаванні мясцовых саветаў не можа перавышаць трох базавых велічынь - 87 рублёў.
Першым гэтым правам скарысталіся ў Гродзенскім рэгіёне. Абласны Савет дэпутатаў прыняў адпаведнае рашэнне 30 сакавіка, яно будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2023 года.
За выезд з Беларусі трэба будзе заплаціць адну базавую велічыню, на сённяшні дзень гэта 29 беларускіх рублёў.
Сабраныя сродкі пойдуць на барацьбу з каронавірусам, растлумачылі ў аблсавеце.
Максімальная маса аўтамабіля не павінна перавышаць 5 тон. Мясцовы падатак датычыцца ўсіх аўто, якія належаць арганізацыям, фізічным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам.
- аўтамабілі, на якіх перамяшчаюцца асобы, якія накіроўваюцца на пахаванне членаў сям'і і блізкіх сваякоў, суправаджаючыя памерлых;
- удзельнікі і інваліды ВАВ;
- інваліды I і II груп, а таксама асобы, якія іх суправаджаюць;
- удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
- асобы, якія выязджаюць на лячэнне ў санаторна-курортныя ўстановы.
Ва ўсіх вышэйпералічаных катэгорый павінны быць дакументы, якія пацвярджаюць мэту паездкі.
Збор пры выездзе за мяжу выплачваецца ў пунктах пропуску, зыходзячы з памеру базавай велічыні, якая дзейнічае на дату выплаты збору. Аплата ў беларускіх рублях.
Распрацоўшчыкі новаўвядзенні рэкамендуюць загадзя патурбавацца аб выплаце збору, асабліва калі выезд за мяжу прыйдзецца на позні вечар ці ноч, паколькі не ўсе банкі і страхавыя кампаніі працуюць на мяжы кругласутачна.
На тэрыторыі Гродзенскай вобласці знаходзяцца пяць пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы і два пункты пропуску на беларуска-польскай мяжы.