https://bel.sputnik.by/20210506/Pad-Maladzechna-adradzl-starazhytny-belarusk-abrad-Luka--vdea-1047553586.html
Пад Маладзечна адрадзілі старажытны беларускі абрад "Лука" – відэа
Пад Маладзечна адрадзілі старажытны беларускі абрад "Лука" – відэа
Sputnik Беларусь
Як кажуць жыхары вёскі Маркава, калі сайт знаёмстваў не дапамагае знайсці спадарожніка - дапаможа іх абрад. Прычым не толькі дзяўчатам, але і мужчынам... 06.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-06T13:25+0300
2021-05-06T13:25+0300
2022-03-28T17:37+0300
у беларусі
культура
відэа
мультымедыя
спадчына
маладзечна
абрады беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/05/1047553343_6:-1:1280:720_1920x0_80_0_0_3ecbc23b7f21785c5c7639590fb2523d.jpg
Калі менавіта ў вёсцы Маркава Маладзечанскага раёна пачалі вадзіць карагоды - ніхто толкам не ведае. Але адрадзілі абрад "Лука" у аграгарадку адносна нядаўна, у пачатку 2000-х. Хоць некаторыя мясцовыя жыхары яшчэ памятаюць, як у 70-х гадах мінулага стагоддзя старажылы праводзілі абрад па ўсіх канонах.Спачатку вадзілі карагод толькі ў вёсцы Маркава. А потым пра традыцыю даведаліся і жыхары іншых вёсак. Цяпер штогод на правядзенне культурнага звычаю прыязджаюць сотні людзей з наваколля і Маладзечна.Як правіла, абрад здзяйсняюць у першы дзень Вялікадня. Першапачаткова месцам правядзення былі "лукі" - так называлі пойму мясцовай ракі Гарадзея. Але потым пляцоўку пераносілі не раз: то да царквы, то на рынак.Самая старэйшая па ўзросце жанчына заводзіла карагод. А ў цэнтр ставілі траіх дзяцей. Лічылася, гэта сімвал жыцця. А дзеці потым будуць шчаслівымі. У цэнтр можна ставіць і дарослага мужчыну, калі ён хоча ажаніцца. Кажуць, пасля такога рытуалу гарантавана сустрэнеш свой лёс.Характэрна, што песні ў крузе спявалі толькі жанчыны. Але цяпер вясковыя жыхары параіліся і вырашылі: чаму б не спяваць усім жадаючым?Пасля карагода і застолля ўдзельнікі адпраўляюцца да вялізнага старажытнага вяза. Там пачынаюцца народныя танцы і скокі, якія могуць доўжыцца да позняга вечара.Глядзіце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210421/Belaruskae-Palesse-razllasya-Prypyats-znyal-z-vyshyn---vdea-1047441099.html
маладзечна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/05/1047553343_134:-1:1280:720_1920x0_80_0_0_ce6e870e1fcde2dcceb267892acee372.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, культура, мультымедыя, спадчына, маладзечна, абрады беларусі
у беларусі, культура, мультымедыя, спадчына, маладзечна, абрады беларусі
Пад Маладзечна адрадзілі старажытны беларускі абрад "Лука" – відэа
13:25 06.05.2021 (абноўлена: 17:37 28.03.2022) Як кажуць жыхары вёскі Маркава, калі сайт знаёмстваў не дапамагае знайсці спадарожніка - дапаможа іх абрад. Прычым не толькі дзяўчатам, але і мужчынам. Глядзіце на відэа Sputnik, як праводзяць старадаўні абрад.
Калі менавіта ў вёсцы Маркава Маладзечанскага раёна пачалі вадзіць карагоды - ніхто толкам не ведае. Але адрадзілі абрад "Лука" у аграгарадку адносна нядаўна, у пачатку 2000-х. Хоць некаторыя мясцовыя жыхары яшчэ памятаюць, як у 70-х гадах мінулага стагоддзя старажылы праводзілі абрад па ўсіх канонах.
Спачатку вадзілі карагод толькі ў вёсцы Маркава. А потым пра традыцыю даведаліся і жыхары іншых вёсак. Цяпер штогод на правядзенне культурнага звычаю прыязджаюць сотні людзей з наваколля і Маладзечна.
Як правіла, абрад здзяйсняюць у першы дзень Вялікадня. Першапачаткова месцам правядзення былі "лукі" - так называлі пойму мясцовай ракі Гарадзея. Але потым пляцоўку пераносілі не раз: то да царквы, то на рынак.
Самая старэйшая па ўзросце жанчына заводзіла карагод. А ў цэнтр ставілі траіх дзяцей. Лічылася, гэта сімвал жыцця. А дзеці потым будуць шчаслівымі. У цэнтр можна ставіць і дарослага мужчыну, калі ён хоча ажаніцца. Кажуць, пасля такога рытуалу гарантавана сустрэнеш свой лёс.
Характэрна, што песні ў крузе спявалі толькі жанчыны. Але цяпер вясковыя жыхары параіліся і вырашылі: чаму б не спяваць усім жадаючым?
Пасля карагода і застолля ўдзельнікі адпраўляюцца да вялізнага старажытнага вяза. Там пачынаюцца народныя танцы і скокі, якія могуць доўжыцца да позняга вечара.