https://bel.sputnik.by/20210506/Turystychnyya-stayank-vyznachany-na-Braslaskkh-azrakh-1047561555.html
Турыстычныя стаянкі вызначаны на Браслаўскіх азёрах
Турыстычныя стаянкі вызначаны на Браслаўскіх азёрах
Sputnik Беларусь
На гэтых месцах можна размясціць палаткі або проста з камфортам адпачыць на абсталяванай тэрыторыі. 06.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-06T15:48+0300
2021-05-06T15:48+0300
2021-05-06T12:39+0300
навіны
турызм
у беларусі
галоўнае
турызм
браслаў
азёры
адпачынак
тэрыторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101493/28/1014932859_0:306:3082:2048_1920x0_80_0_0_4c4e4148dce42457c567c0f3296e9af6.jpg
МІНСК, 6 тра - Sputnik. Месцы для размяшчэння асобных палатак і палатачных гарадкоў, турыстычных стаянак, іншых абсталяваных зон і месцаў адпачынку вызначаны на тэрыторыі нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры", адпаведнае рашэнне мясцовага райвыканкама ад 15 красавіка №381 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Усяго ў пераліку 25 найменняў. Напрыклад, стаянкі абсталяваны на беразе азёр Ельня (3), Снуды (4), Струста (10), Болтаў (4). Таксама створаны пункт на базе адпачынку "Ляошкі" ў 12 км на паўночны ўсход ад Браслава і ў 1 км на захад ад аднайменнай вёскі на паўднёва-ўсходнім беразе возера Волас Паўночны. Ёсць падобнае месца і на базе адпачынку "Дрывяты" ў Браславе на паўночна-ўсходнім беразе возера Дрывяты, яшчэ два месцы размешчаны на базах адпачынку "Золава" і "Слабодка".Больш дакладны пералік з усімі каардынатамі размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Рашэнне ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.Дарэчы, у Браслаўскіх азёрах сустракаецца 28 з 56 відаў рыб, якія жывуць у беларускіх вадаёмах. Сярод самых каштоўных трафеяў - шчупак, лешч, судак і сазан.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210320/Gretsyya-zayavla-ab-planakh-prynyats-turysta-u-tran---belaruskkh-taksama-1047149758.html
браслаў
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101493/28/1014932859_0:110:3082:2048_1920x0_80_0_0_4b0366717f2d20fd0a9872f892bc567a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , турызм, у беларусі, галоўнае, турызм, браслаў, азёры, адпачынак, тэрыторыя
навіны , турызм, у беларусі, галоўнае, турызм, браслаў, азёры, адпачынак, тэрыторыя
Турыстычныя стаянкі вызначаны на Браслаўскіх азёрах
На гэтых месцах можна размясціць палаткі або проста з камфортам адпачыць на абсталяванай тэрыторыі.
МІНСК, 6 тра - Sputnik. Месцы для размяшчэння асобных палатак і палатачных гарадкоў, турыстычных стаянак, іншых абсталяваных зон і месцаў адпачынку вызначаны на тэрыторыі нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры", адпаведнае рашэнне мясцовага райвыканкама ад 15 красавіка №381 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Усяго ў пераліку 25 найменняў. Напрыклад, стаянкі абсталяваны на беразе азёр Ельня (3), Снуды (4), Струста (10), Болтаў (4). Таксама створаны пункт на базе адпачынку "Ляошкі" ў 12 км на паўночны ўсход ад Браслава і ў 1 км на захад ад аднайменнай вёскі на паўднёва-ўсходнім беразе возера Волас Паўночны. Ёсць падобнае месца і на базе адпачынку "Дрывяты" ў Браславе на паўночна-ўсходнім беразе возера Дрывяты, яшчэ два месцы размешчаны на базах адпачынку "Золава" і "Слабодка".
Больш дакладны пералік з усімі каардынатамі размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Дарэчы, у Браслаўскіх азёрах сустракаецца 28 з 56 відаў рыб, якія жывуць у беларускіх вадаёмах. Сярод самых каштоўных трафеяў - шчупак, лешч, судак і сазан.