Графік работы на двух лініях мінскага метро зменіцца 9 траўня

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтанцыя метро "Усход" мінскага метрапалітэна
Станцыя метро Усход мінскага метрапалітэна - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2021
Падпісацца
Магчымы часовыя абмежаванні на ўваход і выхад на станцыі "Плошча Перамогі" з боку Манумента Перамогі.
МІНСК, 7 тра - Sputnik. Электрацягнікі на Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях сталічнага метро будуць рухацца па графіку нядзельнага дня 9 траўня, у вячэрні час інтэрвал руху саставаў зменіцца, пра гэта паведамляе Telegram-канал метрапалітэна.
Прамежак паміж саставамі ў гэты дзень у перыяд з 20:00 да 24:00 складзе 5 хвілін (у звычайныя нядзельныя дні - ад 6 да 12 хвілін).
Як растлумачылі ў метрапалітэне, змены ўведзеныя для "транспартнага забеспячэння культурна-масавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі".
Там адзначылі, што 9 траўня таксама могуць быць абмежаванні на ўваход і выхад пасажыраў на станцыі "Плошча Перамогі" з боку Манумента Перамогі. Яны магчымы ў перыяд урачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў і правядзення святочнага канцэрта, прысвечанага Дню перамогі.
Сёлета спаўняецца 76 гадоў з дня перамогі ў Вялікай айчыннай вайне. Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты, пачнуцца ўжо 7 траўня, асноўныя пройдуць у нядзелю, 9 траўня.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0