https://bel.sputnik.by/20210507/Yak-Mnsk-adznachyts-Dzen-Peramog-1047563161.html
Як Мінск адзначыць Дзень Перамогі
Як Мінск адзначыць Дзень Перамогі
Sputnik Беларусь
Па традыцыі ў сталіцы 9 траўня арганізуюць святочную праграму. Гарадскія ўлады абяцаюць улічыць інтарэсы гараджан рознага ўзросту. Sputnik даведаўся, што, дзе... 07.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-07T09:55+0300
2021-05-07T09:55+0300
2021-05-07T09:02+0300
навіны
у беларусі
грамадства
галоўнае
мінск
дзень перамогі
праграма
свята
улада
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103531/55/1035315535_0:0:2999:1696_1920x0_80_0_0_d281002b75a2d1b5a850f9ac2ff0c64d.jpg
У 11.00 пачнецца ўскладанне кветак і вянкоў да манумента Перамогі. Гэта частка патрыятычнай акцыі "Беларусь памятае". Ушанаваць памяць загінулых прыедуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь.У 11.00 тэматычная праграма адкрыецца ў парку Перамогі, пройдуць паказальныя выступленні па рукапашным баі, кінолагі пакажуць сваё майстэрства ў дрэссуры службовых сабак. Галоўнай асаблівасцю стане выстава ваеннай тэхнікі. Будзе працаваць палявая кухня. Усё працягнецца да 17.00.Цэнтральнай для гулянняў стане пляцоўка ля Палаца спорту. Тут з 10.00 да 23.00 пройдзе кірмаш, з 12.00 запланавана канцэртная праграма "Мая вясна! Мая Перамога!", якая дазволіць акунуцца ў атмасферу даваеннага часу і паслухаць папулярныя песні ваенных гадоў. Не забудуцца і пра забавы - пройдзе міжнародны турнір па сілавым экстрыме Minsk Strong Battle.Ацаніць узоры ваеннай тэхнікі з 10.00 акрамя парку Перамогі можна будзе ў розных раёнах сталіцы. Мінабароны разгорне ў Мінску сем тэматычных пляцовак, у тым ліку ў Камароўскім скверы, каля Нацыянальнай бібліятэкі, "Чыжоўка-Арэны", у парках імя Янкі Купалы, экстрэмальных відаў спорту і імя Паўлава.З 15.00 да 17.00 у рамках акцыі "Вальс Перамогі" забаўляльныя праграмы правядуць на звыклых раённых канцэртных пляцоўках.У 18.00 на плошчы Дзяржаўнага сцяга пройдзе ўрачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сімвалаў - герба і сцяга.У 21.30 на плошчы Перамогі стартуе гала-канцэрт "Подзвіг народа бессмяротны".У 23.00 вянчае ўсё святочны салют. Вызначаны пяць кропак - на тэрыторыі парку імя Янкі Купалы, у парку імя Паўлава, на набярэжнай у Драздах, у парку імя Уга Чавеса і на пляцоўцы каля "Чыжоўка-Арэны".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210505/Bolsh-ne-manakhromny-neyrasetk-razmalyaval-vaennuyu-knakhronku-1047549259.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103531/55/1035315535_0:0:2999:1884_1920x0_80_0_0_a36a9a776bca4935a5bad18bbd52e21c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, мінск, дзень перамогі, праграма, свята, улада
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, мінск, дзень перамогі, праграма, свята, улада
Як Мінск адзначыць Дзень Перамогі
Па традыцыі ў сталіцы 9 траўня арганізуюць святочную праграму. Гарадскія ўлады абяцаюць улічыць інтарэсы гараджан рознага ўзросту. Sputnik даведаўся, што, дзе і калі будзе адбывацца.
У 11.00 пачнецца ўскладанне кветак і вянкоў да манумента Перамогі. Гэта частка патрыятычнай акцыі "Беларусь памятае". Ушанаваць памяць загінулых прыедуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь.
У 11.00 тэматычная праграма адкрыецца ў парку Перамогі, пройдуць паказальныя выступленні па рукапашным баі, кінолагі пакажуць сваё майстэрства ў дрэссуры службовых сабак. Галоўнай асаблівасцю стане выстава ваеннай тэхнікі. Будзе працаваць палявая кухня. Усё працягнецца да 17.00.
Цэнтральнай для гулянняў стане пляцоўка ля Палаца спорту. Тут з 10.00 да 23.00 пройдзе кірмаш, з 12.00 запланавана канцэртная праграма "Мая вясна! Мая Перамога!", якая дазволіць акунуцца ў атмасферу даваеннага часу і паслухаць папулярныя песні ваенных гадоў. Не забудуцца і пра забавы - пройдзе міжнародны турнір па сілавым экстрыме Minsk Strong Battle.
Ацаніць узоры ваеннай тэхнікі з 10.00 акрамя парку Перамогі можна будзе ў розных раёнах сталіцы. Мінабароны разгорне ў Мінску сем тэматычных пляцовак, у тым ліку ў Камароўскім скверы, каля Нацыянальнай бібліятэкі, "Чыжоўка-Арэны", у парках імя Янкі Купалы, экстрэмальных відаў спорту і імя Паўлава.
З 15.00 да 17.00 у рамках акцыі "Вальс Перамогі" забаўляльныя праграмы правядуць на звыклых раённых канцэртных пляцоўках.
У 18.00 на плошчы Дзяржаўнага сцяга пройдзе ўрачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сімвалаў - герба і сцяга.
У 21.30 на плошчы Перамогі стартуе гала-канцэрт "Подзвіг народа бессмяротны".
У 23.00 вянчае ўсё святочны салют. Вызначаны пяць кропак - на тэрыторыі парку імя Янкі Купалы, у парку імя Паўлава, на набярэжнай у Драздах, у парку імя Уга Чавеса і на пляцоўцы каля "Чыжоўка-Арэны".