Відэа

Дзень Перамогі - 2021 у Мінску: як гэта было - відэа

Падпісацца
Жыхары беларускай сталіцы адзначылі 76-ю гадавіну перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Глядзіце на відэа, як у мінчан прайшло свята.
У гонар 76-й гадавіны перамогі савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне ў беларускай сталіцы прайшло нямала святочных мерапрыемстваў.
Ля ўваходу ў парк Перамогі арганізатары разгарнулі выставу ваеннай тэхнікі, якая звычайна ўдзельнічае ў парадах 9 траўня і 3 ліпеня (з нагоды Дня Незалежнасці).
Побач арганізавалі пацешныя спартыўныя спаборніцтвы, паказальныя выступленні ваеннаслужачых, раздачу салдацкай кашы.
Каля Палаца спорту па традыцыі ўсталявалі вялікую сцэну, на якой выступілі артысты беларускай эстрады. З забавак - батут, цір, дзіцячыя машыны, горкі, спаборніцтвы асілкаў. Тут жа - кірмаш і выязны гандаль: шашлыкі, дранікі, каша, хот-догі.
У Мінск на святкаванне Дня Перамогі прыехала нямала гасцей з Расіі.
Стужка навiн
0