https://bel.sputnik.by/20210510/Sarakapyatka-suprats-tanka-45-mm-garmata-1937-goda---vdea-1047591964.html
"Саракапятка" супраць танкаў: 45-мм гармата 1937 года - відэа
"Саракапятка" супраць танкаў: 45-мм гармата 1937 года - відэа
Sputnik Беларусь
У пачатку вайны асноўную частку нямецкіх танкаў складалі лёгкія і сярэднія машыны. І для супрацьтанкавай прылады калібра 45 мм гэтага цалкам было дастаткова... 10.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-10T12:50+0300
2021-05-10T12:50+0300
2023-05-05T18:53+0300
мультымедыя
грамадства
у беларусі
у свеце
танк
вайна
зброя
перамога
дзень перамогі
відэа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/07/1047577548_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_4052924039445d078f55d4b2d93d4b52.jpg
Гармата "саракапятка" здзяйсняла да 20 стрэлаў у хвіліну. Снарад ляцеў да 4,4 кіламетра. Максімальная далёкасць стральбы прамой наводкай складала 850 метраў. Найбольш эфектыўна "саракапятка" працавала на адлегласці да паўкіламетра, паўпрост прабівала 43-мілімятровую браню танка."Даволі дасканалая зброя, гармата гэтая даказала, што яна высокаэфектыўная і досыць добра выводзіла з ладу танкі. У прынцыпе прылада сама па сабе лёгкая, 560 кг. Гэта значыць яе можна было лёгка транспартаваць", - распавядае гісторык, начальнік экскурсійнага аддзела комплексу "Лінія Сталіна" Андрэй Трусаў.Невысокае шчытавое прыкрыццё забяспечвала незаўважнасць гармаце на поле бою. Але да сярэдзіны вайны у немцаў з'явіліся больш цяжкія танкі. І "саракапятка" ужо не магла вывесці з ладу такую бронетэхніку."Пушку мадэрнізавалі. Быў падоўжаны ствол, за кошт чаго пачатковая хуткасць снарада і бронепрабівальнасці павялічваліся", - адзначае гісторык.Каб навесці прыладу на мэту, трэба было правесці цэлы комплекс дзеянняў. Вызначыць далёкасць, выбраць шкалу прыцэльвання. У наводчыка быў толькі адзін шанец - трапіць у мэту або прамахнуцца. У выпадку другога вораг у адказ стрэлам знішчаў увесь разлік. Менавіта таму салдаты называлі гармату "саракапятку" - "бывай, Радзіма".Прылада была вельмі распаўсюджана ў Чырвонай арміі - да канца вайны налічвалася больш за 40 тысяч адзінак. Выкарыстоўвалі "саракапятку" і пры штурме Берліна.Глядзіце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/07/1047577548_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_fddd956e835769813d3e5965ad6b2ea6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыя, грамадства, у беларусі, у свеце, танк, вайна, зброя, перамога, відэа, дзень перамогі - 2023, видео
мультымедыя, грамадства, у беларусі, у свеце, танк, вайна, зброя, перамога, відэа, дзень перамогі - 2023, видео
"Саракапятка" супраць танкаў: 45-мм гармата 1937 года - відэа
12:50 10.05.2021 (абноўлена: 18:53 05.05.2023) У пачатку вайны асноўную частку нямецкіх танкаў складалі лёгкія і сярэднія машыны. І для супрацьтанкавай прылады калібра 45 мм гэтага цалкам было дастаткова. Але пазней гармату дапрацавалі. Гісторыю "саракапяткі" глядзіце ў праекце Sputnik "Зброя Перамогі".
Гармата "саракапятка" здзяйсняла да 20 стрэлаў у хвіліну. Снарад ляцеў да 4,4 кіламетра. Максімальная далёкасць стральбы прамой наводкай складала 850 метраў. Найбольш эфектыўна "саракапятка" працавала на адлегласці да паўкіламетра, паўпрост прабівала 43-мілімятровую браню танка.
"Даволі дасканалая зброя, гармата гэтая даказала, што яна высокаэфектыўная і досыць добра выводзіла з ладу танкі. У прынцыпе прылада сама па сабе лёгкая, 560 кг. Гэта значыць яе можна было лёгка транспартаваць", - распавядае гісторык, начальнік экскурсійнага аддзела комплексу "Лінія Сталіна" Андрэй Трусаў.
Невысокае шчытавое прыкрыццё забяспечвала незаўважнасць гармаце на поле бою. Але да сярэдзіны вайны у немцаў з'явіліся больш цяжкія танкі. І "саракапятка" ужо не магла вывесці з ладу такую бронетэхніку.
"Пушку мадэрнізавалі. Быў падоўжаны ствол, за кошт чаго пачатковая хуткасць снарада і бронепрабівальнасці павялічваліся", - адзначае гісторык.
Каб навесці прыладу на мэту, трэба было правесці цэлы комплекс дзеянняў. Вызначыць далёкасць, выбраць шкалу прыцэльвання. У наводчыка быў толькі адзін шанец - трапіць у мэту або прамахнуцца. У выпадку другога вораг у адказ стрэлам знішчаў увесь разлік. Менавіта таму салдаты называлі гармату "саракапятку" - "бывай, Радзіма".
Прылада была вельмі распаўсюджана ў Чырвонай арміі - да канца вайны налічвалася больш за 40 тысяч адзінак. Выкарыстоўвалі "саракапятку" і пры штурме Берліна.