https://bel.sputnik.by/20210512/Pazhar-u-Budslaskm-kastsle-bskupy-abmyarkuyuts-vers-tago-shto-zdarylasya-1047604365.html
Пажар у Будслаўскім касцёле: біскупы абмяркуюць версіі таго, што здарылася
Пажар у Будслаўскім касцёле: біскупы абмяркуюць версіі таго, што здарылася
У епархіі не выключаюць, што з-запажару прыйдзецца дэмантаваць унікальны арган, які знаходзіўся ў касцёле. 12.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-12T12:10+0300
2021-05-12T12:10+0300
2021-05-12T10:54+0300
навіны
рэлігія
у беларусі
галоўнае
здарэнні
будслаў
касцёл
пажар
арган
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0c/1047603818_0:122:1200:800_1920x0_80_0_0_05d232105f062554edb15fc9b4826554.jpg
МІНСК, 12 тра - Sputnik. Пытанні рэстаўрацыі Будслаўскага касцёла і версіі таго, што здарылася ў храме, сёння абмяркуюць біскупы Мінска-Магілёўскай епархіі Рымска-каталіцкай царквы ў РБ, паведаміў прэс-сакратар касцёла ксёндз Юрый Санько.У мінулы аўторак раніцай на даху Будслаўскага касцёла ўзнік пажар, яго тушылі некалькі разлікаў МНС. Па факце пажару СК распачаў крымінальную справу, гаворка ідзе пра халатнасць."Сёння кіраўніцтва Мінскай-Магілёўскай дыяцэзіі будзе абмяркоўваць пытанні звязаныя з пажарам. Размова пойдзе ў тым ліку і пра тое, ці будзе праводзіцца ў гэтым годзе Будслаўскі фэст", - паведаміў Sputnik ксёндз Юрый Санько.Паводле яго слоў, таксама будуць абмеркаваны ўсе версіі здарэння.Адказваючы на пытанне аб тым, ці разглядае кіраўніцтва РКЦ у РБ версію аб падпале храма, суразмоўца агенцтва сказаў: "гэта пытанне сёння таксама будуць абмяркоўвацца (епіскапатам - Sputnik)".Прэс-сакратар РКЦ у РБ таксама паведаміў, што ў стадыі абмеркавання знаходзіцца і пытанне дэмантажу унікальнага аргана ў Будслаўскім касцёле. Будслаўскі арган вырабілі ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзяў. Ён выкананы ў стылі ракако і ўпрыгожаны драўлянай разьбой з пазалотай.Будслаўскі абраз Божай Маці лічыцца адным з самых шанаваных вобразаў Багародзіцы ў Беларусі
Па словах ксяндза, сёння апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец плануе візіт у міністэрства культуры, дзе будуць абмеркаваны пытанні рэстаўрацыі касцёла.Пажар у БудславеАдзін з самых велічных касцёлаў Беларусі - касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе - загарэўся 11 траўня. Аб задымленні верхняга паверху пажарным у 07:47 паведаміў мясцовы ксёндз. Пажарныя разлікі прыбылі досыць хутка, яны выявілі, што агонь узмацняецца.Пацярпелых у выніку пажару няма, кнігі, абразы і прылады для набажэнстваў вынесці паспелі
Прыхаджане паспелі вынесці кнігі, абразы, прыналежнасці для набажэнстваў. Выратавалі таксама галоўную святыню храма - Будслаўскі абраз Божай Маці. Яна лічыцца адным з самых шанаваных каталікамі Беларусі вобразаў Багародзіцы.Ніхто не пацярпеў, аднак дах касцёла над цэнтральным нефам абрынуўся, павалілася адна з люстраў.Мядзельскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.2 арт.304 (парушэнне правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне, што пацягнула па неасцярожнасці ўзнікненне пажару, які прычыніў шкоду ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.Для ўстанаўлення прычыны пажару прызначана правядзенне комплекснай пажарна-тэхнічнай экспертызы.Чытайце таксама:Як тушылі пажар у Будслаўскім касцёлеСтала вядома, калі адкрыецца парыжскі Нотр-Дам
будслаў
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0c/1047603818_0:46:1200:800_1920x0_80_0_0_6f4ec7a043220aede4c742491545c776.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
навіны , рэлігія, у беларусі, галоўнае, здарэнні, будслаў, касцёл, пажар, арган
навіны , рэлігія, у беларусі, галоўнае, здарэнні, будслаў, касцёл, пажар, арган
Пажар у Будслаўскім касцёле: біскупы абмяркуюць версіі таго, што здарылася
У епархіі не выключаюць, што з-запажару прыйдзецца дэмантаваць унікальны арган, які знаходзіўся ў касцёле.
МІНСК, 12 тра - Sputnik. Пытанні рэстаўрацыі Будслаўскага касцёла і версіі таго, што здарылася ў храме, сёння абмяркуюць біскупы Мінска-Магілёўскай епархіі Рымска-каталіцкай царквы ў РБ, паведаміў прэс-сакратар касцёла ксёндз Юрый Санько.
У мінулы аўторак раніцай на даху Будслаўскага касцёла ўзнік пажар, яго тушылі некалькі разлікаў МНС. Па факце пажару СК распачаў крымінальную справу, гаворка ідзе пра халатнасць.
"Сёння кіраўніцтва Мінскай-Магілёўскай дыяцэзіі будзе абмяркоўваць пытанні звязаныя з пажарам. Размова пойдзе ў тым ліку і пра тое, ці будзе праводзіцца ў гэтым годзе Будслаўскі фэст", - паведаміў Sputnik ксёндз Юрый Санько.
Паводле яго слоў, таксама будуць абмеркаваны ўсе версіі здарэння.
"Мне складана сцвярджаць з нагоды чаго, там магла загарэцца праводка. Маштабны рамонт у касцёле быў чатыры гады таму і настаяцель кажа, што праводка ў храме ў нармальным стане", - сказаў ксёндз Юрый.
Адказваючы на пытанне аб тым, ці разглядае кіраўніцтва РКЦ у РБ версію аб падпале храма, суразмоўца агенцтва сказаў: "гэта пытанне сёння таксама будуць абмяркоўвацца (епіскапатам - Sputnik)".
Прэс-сакратар РКЦ у РБ таксама паведаміў, што ў стадыі абмеркавання знаходзіцца і пытанне дэмантажу унікальнага аргана ў Будслаўскім касцёле. Будслаўскі арган вырабілі ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзяў. Ён выкананы ў стылі ракако і ўпрыгожаны драўлянай разьбой з пазалотай.
Будслаўскі абраз Божай Маці лічыцца адным з самых шанаваных вобразаў Багародзіцы ў Беларусі
Па словах ксяндза, сёння апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец плануе візіт у міністэрства культуры, дзе будуць абмеркаваны пытанні рэстаўрацыі касцёла.
Пажар у Будславе
Адзін з самых велічных касцёлаў Беларусі - касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе - загарэўся 11 траўня. Аб задымленні верхняга паверху пажарным у 07:47 паведаміў мясцовы ксёндз. Пажарныя разлікі прыбылі досыць хутка, яны выявілі, што агонь узмацняецца.
Пацярпелых у выніку пажару няма, кнігі, абразы і прылады для набажэнстваў вынесці паспелі
Прыхаджане паспелі вынесці кнігі, абразы, прыналежнасці для набажэнстваў. Выратавалі таксама галоўную святыню храма - Будслаўскі абраз Божай Маці. Яна лічыцца адным з самых шанаваных каталікамі Беларусі вобразаў Багародзіцы.
Ніхто не пацярпеў, аднак дах касцёла над цэнтральным нефам абрынуўся, павалілася адна з люстраў.
Мядзельскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.2 арт.304 (парушэнне правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне, што пацягнула па неасцярожнасці ўзнікненне пажару, які прычыніў шкоду ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Для ўстанаўлення прычыны пажару прызначана правядзенне комплекснай пажарна-тэхнічнай экспертызы.
Стала вядома, калі адкрыецца
парыжскі Нотр-Дам