Стралку з Казані, які забіў у школе 9 чалавек, пагражае пажыццёвае зняволенне

© Пресс-служба НАК / Перайсці ў медыябанкСтральба ў школе ў Казані
Стральба ў школе ў Казані - Sputnik Беларусь, 1920, 12.05.2021
Падпісацца
Малады чалавек, які раней вучыўся ў гімназіі, зладзіў там стральбу - загінула сямёра дзяцей і двое дарослых, раненні атрымаў 21 чалавек.
МІНСК, 12 тра - Sputnik. Дзевяць чалавек загінулі ў выніку стральбы ў казанскай гімназіі, яшчэ 21 атрымаў раненні.
Інцыдэнт адбыўся ў аўторак, 11 траўня. Стральбу зладзіў 19-гадовы студэнт Ільназ Галявіеў, які раней вучыўся ў гэтай гімназіі. Як паведаміла прадстаўнік СК РФ Святлана Пятрэнка, пры ўваходзе ў школу ён таксама падарваў самаробнае выбуховае прыстасаванне.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу аб забойстве двух і больш асоб, максімальная санкцыя часткі 2 артыкула 105 КК РФ - пажыццёвае пазбаўленне волі.
Серада, 12 траўня, абвешчана ў Татарстане днём жалобы.

Стральба ў гімназіі

Стральба адбылася ў будынку школы №175 у Казані на вуліцы Файзі ў аўторак падчас урокаў. Юнак, які скончыў навучальную ўстанову чатыры гады таму, зайшоў у гімназію са зброяй і адкрыў стральбу. Акрамя стрэлаў у гімназіі таксама адбыўся выбух.
У выніку загінулі дзевяць чалавек, у тым ліку сем дзяцей. Ахвярамі таксама сталі 27-гадовая настаўніца англійскай мовы і 55-гадовая работніца школы. Пацярпелі яшчэ 18 дзяцей і трое дарослых. Спецыялісты адзначаюць, што ахвяр магло б быць больш. Настаўнікі правільна паступілі ў экстранай сітуацыі, націснуўшы адразу трывожную кнопку, а таксама зачыніўшы дзяцей у класах.
Стары будынак аднаго з прадпрыемстваў ўзарвалі ў Оршы - Sputnik Беларусь, 1920, 11.05.2021
Відэа
Як картачны домік: будынак завода ўзарвалі ў Оршы - відэа
Ільназа Галявіева затрымалі. Падчас допыту малады чалавек заявіў, што "усвядоміў сябе богам" і "усіх ненавідзеў". Раней, 26 красавіка, ён быў адлічаны за непаспяховасць з 4-га курсу "ТИСБИ", дзе вучыўся на IT-спецыяліста. У навучальнай установе Галявіева характарызавалі як ціхага і неканфліктнага студэнта, які "заўсёды быў ахайным і спакойным, паважліва ставіўся да аднакурснікаў і выкладчыкаў". Бацька маладога чалавека заявіў СМІ, што яго сын не выказваў негатыўных думак і настрояў.
Вядома, што Галявіеў - з добрай сям'і, на яго 28 красавіка было афіцыйна зарэгістравана зброя. Памагатых у яго не было.
Расійскі прэзідэнт даручыў узмацніць кантроль над продажам і рэгістрацыяй агнястрэльнай зброі.
Генеральны сакратар ААН Антоніў Гутэрыш назваў тое, што адбылося ў гімназіі, актам неапраўданай жорсткасці. Свае спачуванні з нагоды таго, што здарылася накіраваў таксама прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0