https://bel.sputnik.by/20210513/Fnal-Lg-chempna-peranesl-sa-Stambula--Portu-1047617599.html
Фінал Лігі чэмпіёнаў перанеслі са Стамбула ў Порту
Фінал Лігі чэмпіёнаў перанеслі са Стамбула ў Порту
Sputnik Беларусь
Рашэнне далося няпроста: з-за няпростай сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй Турцыя другі год запар пазбавілася права правесці ў сябе фінальны матч ЛЧ. 13.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-13T17:23+0300
2021-05-13T17:23+0300
2024-03-05T17:15+0300
навіны
спорт
у свеце
галоўнае
фінал
ліга чэмпіёнаў
стамбул
партугалія
турцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104426/01/1044260176_0:100:1920:1180_1920x0_80_0_0_c699959d30f17784ac6eb085e3a2c3b9.jpg
МІНСК, 13 тра - Sputnik. Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў паміж англійскімі футбольнымі клубамі "Манчэстар Сіці" і "Чэлсі" пройдзе 29 траўня ў Порту, паведамляе прэс-служба Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА).Матч павінен быў прайсці на Алімпійскім стадыёне ў Стамбуле, аднак яго правядзенню перашкодзіла каронавірусная інфекцыя. Улады Турцыі ўсё ж паспрабавалі захаваць права на правядзенне фінальнага матчу ЛЧ. Яны нават адмянілі абавязковае патрабаванне для замежнікаў, якія прыбываюць з 16 краін, якое тычыцца прадастаўлення адмоўнага ПЦР-тэсту.Аднак Турцыя была аднесена Вялікабрытаніяй у так званую "чырвоную зону": вярнуўшыся адтуль, брытанскім заўзятарам неабходна было б выконваць дзесяцідзённы каранцін. Пакуль рашэнне не было прынята, брытанскія ўлады правялі "далікатныя перамовы" аб пераносе фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў з Турцыі ў Англію - на лонданскі стадыён "Уэмблі".Аднак сёння УЕФА назваў іншае месца для матчу: стадыён "Драгаў" (Порту). Партугалія знаходзіцца ў "зялёным спісе" і ўпершыню ў гісторыі стане краінай, дзе фінал ЛЧ пройдзе два гады запар.У мінулым годзе з-за пандэміі каронавірусной інфекцыі ўсе матчы турніру, пачынаючы з чвэрцьфіналу, былі перанесены ў Лісабон. Там жа прайшоў і фінал.Каменціруючы сённяшняе рашэнне, прэзідэнт УЕФА Александэр Чэферын адзначыў, што было б няправільным пазбавіць заўзятараў магчымасці пабачыць такі матч."Я спадзяюся, што фінал стане сімвалам надзеі на адраджэнне Еўропы пасля цяжкага перыяду і што заўзятары, якія прыедуць на гульню, зноў змогуць ўнесці свой уклад і сваёй прысутнасцю пазначыць гэты фінал як лепшы ў клубным футболе", - падкрэсліў прэзідэнт УЕФА.
https://bel.sputnik.by/20210413/Vunderknd-bayavykh-mastatstva-malenkaya-ktayanka-valodae-kung-fu-yak-Brus-L-1047345841.html
стамбул
партугалія
турцыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104426/01/1044260176_107:0:1814:1280_1920x0_80_0_0_6aa59f99b4a57b15117006f5c7f81e95.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , спорт, у свеце, галоўнае, фінал, ліга чэмпіёнаў, стамбул, партугалія, турцыя
навіны , спорт, у свеце, галоўнае, фінал, ліга чэмпіёнаў, стамбул, партугалія, турцыя
Фінал Лігі чэмпіёнаў перанеслі са Стамбула ў Порту
17:23 13.05.2021 (абноўлена: 17:15 05.03.2024) Рашэнне далося няпроста: з-за няпростай сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй Турцыя другі год запар пазбавілася права правесці ў сябе фінальны матч ЛЧ.
МІНСК, 13 тра - Sputnik. Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў паміж англійскімі футбольнымі клубамі "Манчэстар Сіці" і "Чэлсі" пройдзе 29 траўня ў Порту, паведамляе прэс-служба Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА).
Матч павінен быў прайсці на Алімпійскім стадыёне ў Стамбуле, аднак яго правядзенню перашкодзіла каронавірусная інфекцыя. Улады Турцыі ўсё ж паспрабавалі захаваць права на правядзенне фінальнага матчу ЛЧ. Яны нават адмянілі абавязковае патрабаванне для замежнікаў, якія прыбываюць з 16 краін, якое тычыцца прадастаўлення адмоўнага ПЦР-тэсту.
Аднак Турцыя была аднесена Вялікабрытаніяй у так званую "чырвоную зону": вярнуўшыся адтуль, брытанскім заўзятарам неабходна было б выконваць дзесяцідзённы каранцін. Пакуль рашэнне не было прынята, брытанскія ўлады правялі "далікатныя перамовы" аб пераносе фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў з Турцыі ў Англію - на лонданскі стадыён "Уэмблі".
Аднак сёння УЕФА назваў іншае месца для матчу: стадыён "Драгаў" (Порту). Партугалія знаходзіцца ў "зялёным спісе" і ўпершыню ў гісторыі стане краінай, дзе фінал ЛЧ пройдзе два гады запар.
У мінулым годзе з-за пандэміі каронавірусной інфекцыі ўсе матчы турніру, пачынаючы з чвэрцьфіналу, былі перанесены ў Лісабон. Там жа прайшоў і фінал.
Каменціруючы сённяшняе рашэнне, прэзідэнт УЕФА Александэр Чэферын адзначыў, што было б няправільным пазбавіць заўзятараў магчымасці пабачыць такі матч.
"Я спадзяюся, што фінал стане сімвалам надзеі на адраджэнне Еўропы пасля цяжкага перыяду і што заўзятары, якія прыедуць на гульню, зноў змогуць ўнесці свой уклад і сваёй прысутнасцю пазначыць гэты фінал як лепшы ў клубным футболе", - падкрэсліў прэзідэнт УЕФА.