https://bel.sputnik.by/20210513/Krank-SAAZ-zrab-pryshchepku-ad-karonavrusa-1047613519.html
Кіраўнік СААЗ зрабіў прышчэпку ад каронавіруса
Кіраўнік СААЗ зрабіў прышчэпку ад каронавіруса
Sputnik Беларусь
Раней у арганізацыі падлічылі, што на вакцынацыю ад COVID-19 дарослага насельніцтва ў 2022 годзе спатрэбіцца дадаткова да 45 мільярдаў долараў 13.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-13T13:57+0300
2021-05-13T13:57+0300
2021-05-13T14:07+0300
навіны
у свеце
грамадства
галоўнае
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0d/1047612544_0:83:3071:1810_1920x0_80_0_0_d1cd9b436247c30b5634c640243ca5ec.jpg
МІНСК, 13 тра - Sputnik. Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Адханам Гебрэйесус вакцынаваўся ад COVID-19, пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter.Прэпарат якога вытворцы быў выкарыстаны, не ўдакладняецца.Кіраўнік СААЗ таксама заклікаў жыхароў тых краінаў, дзе даступны вакцыны ад COVID-19, зрабіць прышчэпку.Раней у арганізацыі паведамлялі, што ўзровень захворвання і смяротнасці ад каронавіруса у свеце выйшаў на плато. У многіх рэгіёнах свету ідзе зніжэнне, уключаючы Амерыку і Еўропу, пры гэтым ёсць такія, дзе расце колькасць заражэнняў, у прыватнасці, у паўднёва-ўсходняй Азіі.У красавіку прадстаўнікі СААЗ паведамлялі аб тым, што працягваюць распаўсюджвацца варыянты віруса, "якія выклікаюць заклапочанасць", прычым некаторыя з іх - з больш высокай хуткасцю. Там ўдакладнілі, што некаторыя з мутацый COVID-19 могуць не паддавацца вакцынам, а ў большасці краін захоўваецца "вельмі высокі ўзровень перадачы інфекцыі на мясцовым узроўні".Спецыялісты прыйшлі да высновы, што пандэмія "ўсё яшчэ ўяўляе сабой надзвычайную падзею і працягвае негатыўна ўплываць на здароўе насельніцтва ў свеце". Рэжым надзвычайнай сітуацыі ў глабальнай ахове здароўя ў сувязі з пандэміяй каронавіруса быў працягнуты на тры месяцы.Па падліках СААЗ, каб прышчапіць ад каронавіруса асноўную частку дарослага насельніцтва свету, ў 2022 годзе спатрэбіцца дадаткова да 45 мільярдаў долараў.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210513/San-Maryna---tolk-pachatak-Chamu-generalny-sakratar-AAN-prasovae-Sputnik-V--vdea-1047608075.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0d/1047612544_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_59829fc1d0bb8680135f1d45b6c4bb2c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у свеце, грамадства, галоўнае
навіны , у свеце, грамадства, галоўнае
Кіраўнік СААЗ зрабіў прышчэпку ад каронавіруса
13:57 13.05.2021 (абноўлена: 14:07 13.05.2021) Раней у арганізацыі падлічылі, што на вакцынацыю ад COVID-19 дарослага насельніцтва ў 2022 годзе спатрэбіцца дадаткова да 45 мільярдаў долараў
МІНСК, 13 тра - Sputnik. Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Адханам Гебрэйесус вакцынаваўся ад COVID-19, пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter.
"Сёння надышла мая чарга зрабіць прышчэпку супраць COVID-19 ва Універсітэцкай клініцы Жэневы. Вакцыны ратуюць жыцці. Вельмі важна даставіць іх ва ўсе краіны як мага хутчэй", - напісаў Гебрэйесус.
Прэпарат якога вытворцы быў выкарыстаны, не ўдакладняецца.
Кіраўнік СААЗ таксама заклікаў жыхароў тых краінаў, дзе даступны вакцыны ад COVID-19, зрабіць прышчэпку.
Раней у арганізацыі паведамлялі, што ўзровень захворвання і смяротнасці ад каронавіруса у свеце выйшаў на плато. У многіх рэгіёнах свету ідзе зніжэнне, уключаючы Амерыку і Еўропу, пры гэтым ёсць такія, дзе расце колькасць заражэнняў, у прыватнасці, у паўднёва-ўсходняй Азіі.
У красавіку прадстаўнікі СААЗ паведамлялі аб тым, што працягваюць распаўсюджвацца варыянты віруса, "якія выклікаюць заклапочанасць", прычым некаторыя з іх - з больш высокай хуткасцю. Там ўдакладнілі, што некаторыя з мутацый COVID-19 могуць не паддавацца вакцынам, а ў большасці краін захоўваецца "вельмі высокі ўзровень перадачы інфекцыі на мясцовым узроўні".
Спецыялісты прыйшлі да высновы, што пандэмія "ўсё яшчэ ўяўляе сабой надзвычайную падзею і працягвае негатыўна ўплываць на здароўе насельніцтва ў свеце". Рэжым надзвычайнай сітуацыі ў глабальнай ахове здароўя ў сувязі з пандэміяй каронавіруса быў працягнуты на тры месяцы.
Па падліках СААЗ, каб прышчапіць ад каронавіруса асноўную частку дарослага насельніцтва свету, ў 2022 годзе спатрэбіцца дадаткова да 45 мільярдаў долараў.