Фота

Паслы Расіі ў Беларусі за 30 гадоў: ад Сапрыкіна да Лук'янава

Падпісацца
Глядзіце ў фотагалерэі Sputnik Беларусь, хто ўзначальваў пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь за апошнія тры дзесяткі гадоў.
Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў прыбыў у Мінск і ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС Беларусі Уладзіміру Макею. Прызначаны кіраўніком расійскага дыппрадстаўніцтва ён быў 25 сакавіка.
Масква ў трэці раз за апошнія тры гады памяняла свайго пасла ў Мінску. Пасля "пасольскага доўгажыхара" Аляксандра Сурыкава, які ўзначальваў пасольства РФ у Мінску рэкордныя 12 гадоў, на пасаду пасла ў жніўні 2018 года быў прызначаны Міхаіл Бабіч. Ён папрацаваў паслом РФ у Мінску менш за год, пасля чаго прэзідэнт Расіі вызваліў яго ад пасады, а на пасаду кіраўніка дыпведамства прызначыў сенатара Дзмітрыя Мезенцава.
Новы кіраўнік пасольства Расіі Яўген Лук'янаў скончыў Ленінградскі дзяржаўны універсітэт у 1974 годзе з дыпломам па спецыяльнасці "англійская мова і літаратура". Яшчэ ў савецкія часы пачаў працу на дыпламатычнай службе, паспеў досыць працяглы час папрацаваць намеснікам дырэктара Эрмітажа, у Савеце бяспекі РФ. Указ аб яго прызначэнні Уладзімір Пуцін падпісаў 25 сакавіка. Да новай пасады ўзначальваў пасольства РФ у Латвіі.
Sputnik Беларусь працягвае праект Франтавыя паштоўкі - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2021
Фота
Паштоўка з фронту: Sputnik запусціў святочны праект да 9 Мая
Гісторыя расійскай дыпмісіі ў Рэспубліцы Беларусь налічвае ўжо амаль 30 гадоў. Першым яго кіраўніком - са жніўня 1992-га па лістапад 1996-га - быў дасведчаны дыпламат Ігар Сапрыкін, які кіраваў таксама дэлегацыяй Расіі на перамовах з Беларуссю пасля развалу СССР. Сапрыкіна ў Мінску змяніў Валерый Лашчынін, выпускнік БДУ, які пачынаў дыпламатычную кар'еру ў МЗС БССР.
Трэцім паслом Расіі ў Беларусі стаў Вячаслаў Далгоў - з лютага 1999 года па чэрвень 2002-га. Пасля яго дыпмісію ўзначальваў Аляксандр Блахін. А самы кароткі тэрмін знаходжання на гэтай пасадзе быў у Дзмітрыя Аяцкава, губернатара Саратаўскай вобласці. 14 ліпеня 2005 года ён атрымаў прызначэнне, 19 ліпеня даў прэс-канферэнцыю, на якой непахвальна выказаўся ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, і як вынік: у Мінск у якасці пасла Аяцкаў так і не даехаў.
Чытайце таксама:
© Sputnik / Фотохост БРИКС / Перайсці ў медыябанкЯўген Лук'янаў стаў дзевятым кіраўніком расійскага пасольства ў Беларусі. На дыпламатычнай службе - з савецкіх часоў. Паспеў досыць працяглы час папрацаваць намеснік дырэктара Эрмітажа. З 1993 па 2006 год знаходзіўся на кіруючых пасадах у Дрезднер-банку і ВТБ. З 2012 па 2016 год працаваў у Савеце бяспекі РФ (займаў пасаду памочніка, а затым намесніка сакратара СБ).
Яўген Лук'янаў стаў дзевятым кіраўніком расійскага пасольства ў Беларусі. На дыпламатычнай службе - з савецкіх часоў. Паспеў досыць працяглы час папрацаваць намеснік дырэктара Эрмітажа. З 1993 па 2006 год знаходзіўся на кіруючых пасадах у Дрезднер-банку і ВТБ. З 2012 па 2016 год працаваў у Савеце бяспекі РФ (займаў пасаду памочніка, а затым намесніка сакратара СБ). - Sputnik Беларусь
1/16
Яўген Лук'янаў стаў дзевятым кіраўніком расійскага пасольства ў Беларусі. На дыпламатычнай службе - з савецкіх часоў. Паспеў досыць працяглы час папрацаваць намеснік дырэктара Эрмітажа. З 1993 па 2006 год знаходзіўся на кіруючых пасадах у Дрезднер-банку і ВТБ. З 2012 па 2016 год працаваў у Савеце бяспекі РФ (займаў пасаду памочніка, а затым намесніка сакратара СБ).
© Sputnik / Перайсці ў медыябанкНа фота: Яўген Лук'янаў выступае на цырымоніі запальвання Вечнага агню ля мемарыяла савецкім воінам у парку Дубровіна ў Даўгаўпілсе. Да гэтага прызначэння ён узначальваў пасольства РФ у Латвіі.
На фота: Яўген Лук'янаў выступае на цырымоніі запальвання Вечнага агню ля мемарыяла савецкім воінам у парку Дубровіна ў Даўгаўпілсе. Да гэтага прызначэння ён узначальваў пасольства РФ у Латвіі. - Sputnik Беларусь
2/16
На фота: Яўген Лук'янаў выступае на цырымоніі запальвання Вечнага агню ля мемарыяла савецкім воінам у парку Дубровіна ў Даўгаўпілсе. Да гэтага прызначэння ён узначальваў пасольства РФ у Латвіі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў быў прызначаны на пасаду 30 красавіка 2019 года.
Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў быў прызначаны на пасаду 30 красавіка 2019 года. - Sputnik Беларусь
3/16
Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў быў прызначаны на пасаду 30 красавіка 2019 года.
© Sputnik / Виктор ТолочкоДа прызначэння ў Мінск быў генеральным сакратаром ШОС, старшынёй камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы. У 1990-1991- народным дэпутатам Ленсавета, кіраўніком прэс-цэнтра Ленгарвыканкама і Ленсавета. Працаваў у мэрыі Санкт-Пецярбурга. Затым - намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта РФ па друку. Узначальваў Цэнтр стратэгічных распрацовак. У 2004 - 2009 гг. - намеснік старшыні Савета Федэрацыі. У 2009-2012 гадах - губернатар Іркуцкай вобласці.
Да прызначэння ў Мінск быў генеральным сакратаром ШОС, старшынёй камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы. У 1990-1991- народным дэпутатам Ленсавета, кіраўніком прэс-цэнтра Ленгарвыканкама і Ленсавета. Працаваў у мэрыі Санкт-Пецярбурга. Затым - намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта РФ па друку. Узначальваў Цэнтр стратэгічных распрацовак. У 2004 - 2009 гг. - намеснік старшыні Савета Федэрацыі. У 2009-2012 гадах - губернатар Іркуцкай вобласці. - Sputnik Беларусь
4/16
Да прызначэння ў Мінск быў генеральным сакратаром ШОС, старшынёй камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы. У 1990-1991- народным дэпутатам Ленсавета, кіраўніком прэс-цэнтра Ленгарвыканкама і Ленсавета. Працаваў у мэрыі Санкт-Пецярбурга. Затым - намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта РФ па друку. Узначальваў Цэнтр стратэгічных распрацовак. У 2004 - 2009 гг. - намеснік старшыні Савета Федэрацыі. У 2009-2012 гадах - губернатар Іркуцкай вобласці.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНа фота: пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцев 1 верасня 2020 года арыгінальна павіншаваў студэнтаў філіяла РГСУ ў Мінску і даў урок кітайскай мовы. Акрамя таго, кіраўнік дыпмісіі нагадаў ім пра адказнасьць за будучыню. "Я ўпэўнены, што тут сядзяць людзі, якія праз 10-15-20 гадоў возьмуць на свае плечы адказнасць за адносіны паміж Расіяй і Беларуссю", - сказаў пасол.
На фота: пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцев 1 верасня 2020 года арыгінальна павіншаваў студэнтаў філіяла РГСУ ў Мінску і даў урок кітайскай мовы. Акрамя таго, кіраўнік дыпмісіі нагадаў ім пра адказнасьць за будучыню. Я ўпэўнены, што тут сядзяць людзі, якія праз 10-15-20 гадоў возьмуць на свае плечы адказнасць за адносіны паміж Расіяй і Беларуссю, - сказаў пасол. - Sputnik Беларусь
5/16
На фота: пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцев 1 верасня 2020 года арыгінальна павіншаваў студэнтаў філіяла РГСУ ў Мінску і даў урок кітайскай мовы. Акрамя таго, кіраўнік дыпмісіі нагадаў ім пра адказнасьць за будучыню. "Я ўпэўнены, што тут сядзяць людзі, якія праз 10-15-20 гадоў возьмуць на свае плечы адказнасць за адносіны паміж Расіяй і Беларуссю", - сказаў пасол.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў прымае ўдзел у святкаванні Дня Расіі. Дыпламат асабліва падкрэсліваў у сваіх выступленнях важнасць інтэграцыі для дзвюх краін.
Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў прымае ўдзел у святкаванні Дня Расіі. Дыпламат асабліва падкрэсліваў у сваіх выступленнях важнасць інтэграцыі для дзвюх краін. - Sputnik Беларусь
6/16
Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў прымае ўдзел у святкаванні Дня Расіі. Дыпламат асабліва падкрэсліваў у сваіх выступленнях важнасць інтэграцыі для дзвюх краін.
© SputnikМіхаіл Бабіч быў прызначаны на пасаду 24 жніўня 2018 года. Гэта было яго першае дыпламатычнае прызначэнне ў кар'еры. Ён служыў у войску, ваяваў у гарачых кропках. У пачатку "нулявых" працаваў прэм'ерам пасляваеннай Чачні. Затым быў памочнікам міністра эканомікі Расіі, абіраўся дэпутатам Дзярждумы.
Міхаіл Бабіч быў прызначаны на пасаду 24 жніўня 2018 года. Гэта было яго першае дыпламатычнае прызначэнне ў кар'еры. Ён служыў у войску, ваяваў у гарачых кропках. У пачатку нулявых працаваў прэм'ерам пасляваеннай Чачні. Затым быў памочнікам міністра эканомікі Расіі, абіраўся дэпутатам Дзярждумы. - Sputnik Беларусь
7/16
Міхаіл Бабіч быў прызначаны на пасаду 24 жніўня 2018 года. Гэта было яго першае дыпламатычнае прызначэнне ў кар'еры. Ён служыў у войску, ваяваў у гарачых кропках. У пачатку "нулявых" працаваў прэм'ерам пасляваеннай Чачні. Затым быў памочнікам міністра эканомікі Расіі, абіраўся дэпутатам Дзярждумы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Машэнскі і Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве "Санта Брэмар". За восем месяцаў на пасадзе пасла Бабіч наведаў усе ключавыя вытворчыя прадпрыемствы рэспублікі.
Аляксандр Машэнскі і Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве Санта Брэмар. За восем месяцаў на пасадзе пасла Бабіч наведаў усе ключавыя вытворчыя прадпрыемствы рэспублікі. - Sputnik Беларусь
8/16
Аляксандр Машэнскі і Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве "Санта Брэмар". За восем месяцаў на пасадзе пасла Бабіч наведаў усе ключавыя вытворчыя прадпрыемствы рэспублікі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоБабіч быў вызвалены ад пасады па просьбе беларускага боку пасля выказванняў аб кошце БелАЭС падчас паслання прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. "Спадар пасол абсалютна не бачыць ніякай розніцы паміж расійскай федэральнай акругай, дзе, як нам распавядалі, ён любіў раздаваць маралі налева і направа, і незалежнай дзяржавай", - заявілі тады ў беларускім МЗС.
Бабіч быў вызвалены ад пасады па просьбе беларускага боку пасля выказванняў аб кошце БелАЭС падчас паслання прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Спадар пасол абсалютна не бачыць ніякай розніцы паміж расійскай федэральнай акругай, дзе, як нам распавядалі, ён любіў раздаваць маралі налева і направа, і незалежнай дзяржавай, - заявілі тады ў беларускім МЗС. - Sputnik Беларусь
9/16
Бабіч быў вызвалены ад пасады па просьбе беларускага боку пасля выказванняў аб кошце БелАЭС падчас паслання прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. "Спадар пасол абсалютна не бачыць ніякай розніцы паміж расійскай федэральнай акругай, дзе, як нам распавядалі, ён любіў раздаваць маралі налева і направа, і незалежнай дзяржавай", - заявілі тады ў беларускім МЗС.
© Sputnik / Виктор ТолочкоДаўжэй астатніх займаў пасаду пасла Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў: з 6 лютага 2006 года па 24 жніўня 2018 года. У 1992-1996 гадах ён займаў пасаду віцэ-мэра Саратава, з 1996 года быў губернатарам Алтайскага краю. Працаваў памочнікам паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі ў Сібірскай федэральнай акрузе.
Даўжэй астатніх займаў пасаду пасла Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў: з 6 лютага 2006 года па 24 жніўня 2018 года. У 1992-1996 гадах ён займаў пасаду віцэ-мэра Саратава, з 1996 года быў губернатарам Алтайскага краю. Працаваў памочнікам паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі ў Сібірскай федэральнай акрузе. - Sputnik Беларусь
10/16
Даўжэй астатніх займаў пасаду пасла Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў: з 6 лютага 2006 года па 24 жніўня 2018 года. У 1992-1996 гадах ён займаў пасаду віцэ-мэра Саратава, з 1996 года быў губернатарам Алтайскага краю. Працаваў памочнікам паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі ў Сібірскай федэральнай акрузе.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПасля завяршэння дыпламатычнай місіі ў Беларусі працягласцю 12 з паловай гадоў Сурыкаў вярнуўся ў родную Сібір.
Пасля завяршэння дыпламатычнай місіі ў Беларусі працягласцю 12 з паловай гадоў Сурыкаў вярнуўся ў родную Сібір. - Sputnik Беларусь
11/16
Пасля завяршэння дыпламатычнай місіі ў Беларусі працягласцю 12 з паловай гадоў Сурыкаў вярнуўся ў родную Сібір.
© Sputnik / Юрий АбрамочкинДзмітрый Аяцкаў да прызначэння ў Беларусь 14 ліпеня 2005 года быў губернатарам Саратаўскай вобласці, аднак у Мінск так і не даехаў: 19 ліпеня даў прэс-канферэнцыю, на якой непахвальна выказаўся ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. Працаваў затым памочнікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ, дарадцам саратаўскага губернатара. З'яўляецца прэзідэнтам Саратаўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Дзмітрый Аяцкаў да прызначэння ў Беларусь 14 ліпеня 2005 года быў губернатарам Саратаўскай вобласці, аднак у Мінск так і не даехаў: 19 ліпеня даў прэс-канферэнцыю, на якой непахвальна выказаўся ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. Працаваў затым памочнікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ, дарадцам саратаўскага губернатара. З'яўляецца прэзідэнтам Саратаўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. - Sputnik Беларусь
12/16
Дзмітрый Аяцкаў да прызначэння ў Беларусь 14 ліпеня 2005 года быў губернатарам Саратаўскай вобласці, аднак у Мінск так і не даехаў: 19 ліпеня даў прэс-канферэнцыю, на якой непахвальна выказаўся ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. Працаваў затым памочнікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ, дарадцам саратаўскага губернатара. З'яўляецца прэзідэнтам Саратаўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкАляксандр Блахін узначальваў дыпмісію Расіі ў Беларусі з 26 ліпеня 2002 года да 14 ліпеня 2005 года. Інжынер, народны дэпутат РСФСР. У МЗС з 1992 года. Да прызначэння ў Беларусь працаваў паслом у Азербайджане і міністрам па справах нацыянальнасцяў Расіі. Пасля Беларусі ўзначальваў дыпмісію ў Аўстраліі. З 5 траўня 2011 года займае пасаду пасла Расіі ў Туркменістане.
Аляксандр Блахін узначальваў дыпмісію Расіі ў Беларусі з 26 ліпеня 2002 года да 14 ліпеня 2005 года. Інжынер, народны дэпутат РСФСР. У МЗС з 1992 года. Да прызначэння ў Беларусь працаваў паслом у Азербайджане і міністрам па справах нацыянальнасцяў Расіі. Пасля Беларусі ўзначальваў дыпмісію ў Аўстраліі. З 5 траўня 2011 года займае пасаду пасла Расіі ў Туркменістане. - Sputnik Беларусь
13/16
Аляксандр Блахін узначальваў дыпмісію Расіі ў Беларусі з 26 ліпеня 2002 года да 14 ліпеня 2005 года. Інжынер, народны дэпутат РСФСР. У МЗС з 1992 года. Да прызначэння ў Беларусь працаваў паслом у Азербайджане і міністрам па справах нацыянальнасцяў Расіі. Пасля Беларусі ўзначальваў дыпмісію ў Аўстраліі. З 5 траўня 2011 года займае пасаду пасла Расіі ў Туркменістане.
© Photo : МИД РФВячаслаў Далгоў прапрацаваў на гэтай пасадзе з 24 лютага 1999 года па 17 чэрвеня 2002-га. Да гэтага працаваў у пасольствах Вялікабрытаніі, Канады, быў паслом СССР у Аўстраліі, паслом Расіі ў Казахстане. Пасля Беларусі працаваў паслом у Славеніі. З верасня 2005 г. выкладаў на кафедры дыпламатыі МГІМО.
Вячаслаў Далгоў прапрацаваў на гэтай пасадзе з 24 лютага 1999 года па 17 чэрвеня 2002-га. Да гэтага працаваў у пасольствах Вялікабрытаніі, Канады, быў паслом СССР у Аўстраліі, паслом Расіі ў Казахстане. Пасля Беларусі працаваў паслом у Славеніі. З верасня 2005 г. выкладаў на кафедры дыпламатыі МГІМО. - Sputnik Беларусь
14/16
Вячаслаў Далгоў прапрацаваў на гэтай пасадзе з 24 лютага 1999 года па 17 чэрвеня 2002-га. Да гэтага працаваў у пасольствах Вялікабрытаніі, Канады, быў паслом СССР у Аўстраліі, паслом Расіі ў Казахстане. Пасля Беларусі працаваў паслом у Славеніі. З верасня 2005 г. выкладаў на кафедры дыпламатыі МГІМО.
© Sputnik / Владимир ФедоренкоВалерый Лашчынін узначальваў пасольства РФ з 25 лістапада 1996 года да 24 лютага 1999 году. Пасля заканчэння БДУ пачаў дыпламатычную кар'еру ў МЗС БССР. Затым працаваў ў пастаянным прадстаўніцтве СССР пры міжнародных арганізацыях у Жэневе. Пасля адстаўкі з пасады пасла працаваў пастпрэдам Расіі пры міжнародных арганізацыях у Вене, намеснікам міністра замежных спраў РФ, пастпрэдам пры ААН у Жэневе.
Валерый Лашчынін узначальваў пасольства РФ з 25 лістапада 1996 года да 24 лютага 1999 году. Пасля заканчэння БДУ пачаў дыпламатычную кар'еру ў МЗС БССР. Затым працаваў ў пастаянным прадстаўніцтве СССР пры міжнародных арганізацыях у Жэневе. Пасля адстаўкі з пасады пасла працаваў пастпрэдам Расіі пры міжнародных арганізацыях у Вене, намеснікам міністра замежных спраў РФ, пастпрэдам пры ААН у Жэневе. - Sputnik Беларусь
15/16
Валерый Лашчынін узначальваў пасольства РФ з 25 лістапада 1996 года да 24 лютага 1999 году. Пасля заканчэння БДУ пачаў дыпламатычную кар'еру ў МЗС БССР. Затым працаваў ў пастаянным прадстаўніцтве СССР пры міжнародных арганізацыях у Жэневе. Пасля адстаўкі з пасады пасла працаваў пастпрэдам Расіі пры міжнародных арганізацыях у Вене, намеснікам міністра замежных спраў РФ, пастпрэдам пры ААН у Жэневе.
© Photo : МИД РФПершым кіраўніком дыппрадстаўніцтва Расіі ў Рэспубліцы Беларусь з 7 жніўня 1992 года па 25 лістапада 1996-га быў Ігар Сапрыкін. Акрамя таго, з 27 красавіка 1992-гга па 15 траўня 1993-га ён кіраваў дэлегацыяй Расіі на перамовах з Беларуссю. Наогул, дыпламатычную дзейнасць ён пачаў у 1961 годзе. У паслужным спісе Сапрыкіна значыцца праца ў Вялікабрытаніі, ЦАР, Аўстраліі, Бангладэш, Албаніі. Пасля быў дырэктарам дэпартамента МЗС, паслом па асобых даручэньнях МЗС РФ.
Першым кіраўніком дыппрадстаўніцтва Расіі ў Рэспубліцы Беларусь з 7 жніўня 1992 года па 25 лістапада 1996-га быў Ігар Сапрыкін. Акрамя таго, з 27 красавіка 1992-гга па 15 траўня 1993-га ён кіраваў дэлегацыяй Расіі на перамовах з Беларуссю. Наогул, дыпламатычную дзейнасць ён пачаў у 1961 годзе. У паслужным спісе Сапрыкіна значыцца праца ў Вялікабрытаніі, ЦАР, Аўстраліі, Бангладэш, Албаніі. Пасля быў дырэктарам дэпартамента МЗС, паслом па асобых даручэньнях МЗС РФ. - Sputnik Беларусь
16/16
Першым кіраўніком дыппрадстаўніцтва Расіі ў Рэспубліцы Беларусь з 7 жніўня 1992 года па 25 лістапада 1996-га быў Ігар Сапрыкін. Акрамя таго, з 27 красавіка 1992-гга па 15 траўня 1993-га ён кіраваў дэлегацыяй Расіі на перамовах з Беларуссю. Наогул, дыпламатычную дзейнасць ён пачаў у 1961 годзе. У паслужным спісе Сапрыкіна значыцца праца ў Вялікабрытаніі, ЦАР, Аўстраліі, Бангладэш, Албаніі. Пасля быў дырэктарам дэпартамента МЗС, паслом па асобых даручэньнях МЗС РФ.
Стужка навiн
0