https://bel.sputnik.by/20210516/Kabasnaya-pryntsesa--Sputnik-V-parad-kalyasak-praysho-u-Grodna---vdea-1047637975.html
Каўбасная прынцэса і "Спутник V": парад калясак прайшоў у Гродна - відэа
Каўбасная прынцэса і "Спутник V": парад калясак прайшоў у Гродна - відэа
Sputnik Беларусь
Традыцыйна ў Дзень сям'і ў абласным цэнтры прайшоў крэатыўны парад калясак. Як творчыя гродзенцы падышлі да ўпрыгожвання сябе, сваіх дзяцей і іх першых сродкаў... 16.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-16T14:20+0300
2021-05-16T14:20+0300
2021-07-05T11:38+0300
відэа
мультымедыя
у беларусі
культура
"спутник v"
гродна
міжнародны дзень сям'і
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0f/1047636272_6:-1:1280:720_1920x0_80_0_0_6bf1a3df3b3d9d9211cb2633ed827369.jpg
Дзіцячая калыска ў выглядзе каронавіруса і вакцыны "Спутник V", пірацкага карабля, з батонаў каўбасы або букета дзьмухаўцоў - усё гэта можна было ўбачыць у цэнтры Гродна.Крэатыўная калона дзіцячага транспарту з не менш чым за сотню ўдзельнікаў стартавала на плошчы Савецкай і дайшла да парку Жылібера, дзе ў гонар Дня сям'і мясцовыя ўлады арганізавалі свята. У галаве калоны ішоў духавы аркестр і група барабаншчыкаў, але ўсё ж прыцягвалі погляды мінакоў не яны, а "цюнінгаваных" калыскі і іх маленькія пасажыры.У калоне былі заўважаны карэты хуткай дапамогі, пажарныя машыны, аптэкі, рэстараны ці кветкавыя букеты на колах, а таксама калыска, упрыгожаная батонамі каўбасы ад мясцовага вытворцы. Было шмат пірацкіх і ваенных караблёў, казачных і мульцяшных герояў - аднарогі, феі, Маша і Мядзведзь, піраты і нават чорныя і белыя анёлы з вялізнымі крыламі.Кожны год знаходзяцца і такія бацькі, якія імкнуцца фантазіраваць на надзённыя тэмы. Першае месца тут можна аддаць лекарам дзіцячай абласной бальніцы, якія адлюстравалі дзіцячую калыску ў выглядзе малекулы COVID-19 са зброяй супраць дакучлівага ўсім віруса - вакцынай "Спутник V".Парад калясак ў Гродне праводзіцца ўжо шмат гадоў у Дзень сям'і. Выключэннем стаў толькі мінулы год, тады масавыя мерапрыемствы адмяняліся з-за пандэміі.Глядзіце таксама:
гродна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0f/1047636272_79:-1:1225:720_1920x0_80_0_0_3b47c6595e7fccaf9eb7e36d05889de2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыя, у беларусі, культура, "спутник v", гродна, міжнародны дзень сям'і
мультымедыя, у беларусі, культура, "спутник v", гродна, міжнародны дзень сям'і
Каўбасная прынцэса і "Спутник V": парад калясак прайшоў у Гродна - відэа
14:20 16.05.2021 (абноўлена: 11:38 05.07.2021) Традыцыйна ў Дзень сям'і ў абласным цэнтры прайшоў крэатыўны парад калясак. Як творчыя гродзенцы падышлі да ўпрыгожвання сябе, сваіх дзяцей і іх першых сродкаў перамяшчэння - глядзіце на нашым відэа.
Дзіцячая калыска ў выглядзе каронавіруса і вакцыны "Спутник V", пірацкага карабля, з батонаў каўбасы або букета дзьмухаўцоў - усё гэта можна было ўбачыць у цэнтры Гродна.
Крэатыўная калона дзіцячага транспарту з не менш чым за сотню ўдзельнікаў стартавала на плошчы Савецкай і дайшла да парку Жылібера, дзе ў гонар Дня сям'і мясцовыя ўлады арганізавалі свята. У галаве калоны ішоў духавы аркестр і група барабаншчыкаў, але ўсё ж прыцягвалі погляды мінакоў не яны, а "цюнінгаваных" калыскі і іх маленькія пасажыры.
У калоне былі заўважаны карэты хуткай дапамогі, пажарныя машыны, аптэкі, рэстараны ці кветкавыя букеты на колах, а таксама калыска, упрыгожаная батонамі каўбасы ад мясцовага вытворцы. Было шмат пірацкіх і ваенных караблёў, казачных і мульцяшных герояў - аднарогі, феі, Маша і Мядзведзь, піраты і нават чорныя і белыя анёлы з вялізнымі крыламі.
Кожны год знаходзяцца і такія бацькі, якія імкнуцца фантазіраваць на надзённыя тэмы. Першае месца тут можна аддаць лекарам дзіцячай абласной бальніцы, якія адлюстравалі дзіцячую калыску ў выглядзе малекулы COVID-19 са зброяй супраць дакучлівага ўсім віруса - вакцынай "Спутник V".
Парад калясак ў Гродне праводзіцца ўжо шмат гадоў у Дзень сям'і. Выключэннем стаў толькі мінулы год, тады масавыя мерапрыемствы адмяняліся з-за пандэміі.