"Мару праспяваць оперную арыю": беларуска аб "Ты супер! 60+"

© Photo : PR НТВУдзельніца праекта "Ты супер! 60+" Святлана Эрміш
Удзельніца праекта Ты супер! 60+ Святлана Эрміш - Sputnik Беларусь, 1920, 16.05.2021
Падпісацца
У новым музычным праекце ўдзельнічаюць таленавітыя людзі ва ўзросце ад 60 гадоў, якія засталіся без падтрымкі родных і блізкіх.
МІНСК, 16 тра - Марыя Навуменка, Sputnik. Удзельніца з Беларусі распавяла пра спадзяванні ад праекту "Ты супер! 60+", які стартуе 16 траўня на тэлеканале НТБ.
У шоў прымуць удзел таленавітыя людзі ва ўзросце ад 60 гадоў, якія засталіся без падтрымкі родных і блізкіх. Сярод 45 канкурсантаў чацвёра - з Беларусі.
Карэспандэнт Sputnik пагутарыла з удзельніцай праекта з Брэста Святланай Яўгенаўнай Эрміш і даведалася, чаму яна, 20 гадоў прапрацаваўшы следчым, вырашыла стаць опернай спявачкай.

"Ты супер! 60+": сцэна акрыляе

У Святланы Яўгенаўны ёсць музычная адукацыя - "дырыжор-харавік", але яна 20 гадоў аддала службе ў міліцыі - працавала следчым.
"Шмат працы і дзень, і ноч. І ў мяне не было магчымасці наведваць творчыя гурткі, таму я да выхаду на пенсію не спявала", - прызнаецца канкурсантка.
Эрміш кажа, што музыкі ў жыцці ёй усё роўна не хапала. Але прафесія следчага жанчыну вельмі захапіла, бо трэба было ўвесь час дапамагаць людзям.
Эрміш пайшла ў хор пенсіянераў. Зараз у яе ёсць вялікая мара - спяваць на прафесійных пляцоўках, займацца акадэмічным вакалам і выконваць оперныя арыі. І ўсё пачынае спраўджвацца - у 69 гадоў Святлана трапіла на праект "Ты супер!".
"Песня - гэта маё жыццё. Калі выходзіш на сцэну, ты як быццам раствараешся ў музыцы і ляціш", - апісвае свае адчуванні суразмоўніца Sputnik.
Эрміш настроена на перамогу ў конкурсе. Выйграныя грашовыя сродкі яна хоча выдаткаваць на сваю далейшую музычную адукацыю: займацца з педагогамі па вакале, выступаць на прэстыжных пляцоўках - і ўсё астатняе жыццё прысвяціць творчасці.

Аб праекце "Ты супер! 60+"

Адправіць заяўку на ўдзел у шоў мог любы чалавек, які пазбаўлены падтрымкі самых блізкіх сваякоў - дзяцей, унукаў, ва ўзросце ад 60 гадоў з Расіі і краін СНД. Кастынг праекта ўжо завершаны. У першым сезоне новага шоў возьмуць удзел 45 канкурсантаў: самаму маладому - 60 гадоў, а самаму сталаму - 87.
Удзельнік Ты супер! 60+ Аляксей Іванавіч Хазееў - Sputnik Беларусь, 1920, 15.05.2021
Пенсіянер з Гомеля: праект "Ты супер! 60+" выконвае дзіцячую мару
Сярод іх - палкоўнік МУС у адстаўцы, урач-оталарынголаг, ткачыхі, хімікі, хатнія гаспадыні і прадстаўнікі іншых прафесій, а таксама прафесійныя музыкі, сярод якіх ёсць тыя, хто спяваў у хоры Марыінскага тэатра і тыя, хто скончыў кансерваторыю і РАМ ім.Гнесіных.
Правілы праекта простыя: у кожным выпуску на сцэну будуць выходзіць ўдзельнікі і выконваць кампазіцыі. У зону чакання пройдуць тыя, хто атрымае тры ці чатыры "так" ад членаў журы: калі ніхто з іх не націсне на зялёную кнопку або націсне ўсяго адзін, а таксама калі галасы падзеляцца 2/2, то удзельнік пакідае праект. У фінале кожнай праграмы журы назаве імёны тых, хто праходзіць далей. Конкурс будзе складацца з двух этапаў: адборачны тур і фінал.
Вядучымі праекта стануць Вадзім Такмянёў і Анастасія Пак. Імёны членаў журы будуць абвешчаныя пазней.
"Ты супер! 60+" будзе праводзіцца тэлеканалам НТБ сумесна з Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik.
Стужка навiн
0