https://bel.sputnik.by/20210517/Rasya-zavyarshae-vyprabavann-rakety-Tsirkon-1047642537.html
Расія завяршае выпрабаванні ракеты "Циркон"
Расія завяршае выпрабаванні ракеты "Циркон"
Sputnik Беларусь
Гіпергукавая зброя павінна паступіць на ўзбраенне расійскага марскога і падводнага флоту ў бліжэйшы час. 17.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-17T15:56+0300
2021-05-17T15:56+0300
2022-06-28T15:44+0300
навіны
у свеце
галоўнае
расія
выпрабаванне
ракета
зброя
флот
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/08/1045860039_0:10:1116:641_1920x0_80_0_0_0625a480e5bfa0eb8856c0a75d4356bd.jpg
МІНСК, 17 тра - Sputnik. Расія завяршае выпрабаванні найноўшай гіпергукавой ракеты "Циркон", якая будзе выкарыстоўвацца як на падлодках, так і на караблях, паведаміў у інтэрв'ю РІА Навіны член калегіі Ваенна-прамысловай камісіі і член Марской калегіі пры ўрадзе РФ Уладзімір Паспелаў."Выпрабаванні праходзяць у планавым рэжыме і знаходзяцца на завяршальнай стадыі", - сказаў ён. Перад ВПК стаіць задача выйсці на серыйную вытворчасць у бліжэйшай будучыні."Ракета будзе ўніфікавана і зможа ўжывацца як на падводных лодках, так і на надводных караблях, паколькі выкарыстоўваюцца універсальныя пускавыя ўстаноўкі", - удакладніў Уладзімір Паспелаў.Што такое гіпергукавая ракета"Циркон" - першая ў свеце гіпергукавая крылатая ракета, якая здольна ажыццяўляць палёт, манеўруючы ў шчыльных слаях атмасферы. Пры гэтым яна выкарыстоўвае цягу ўласнага рухавіка.Максімальная хуткасць ракеты дасягае прыблізна дзевяці хуткасцяў гуку (больш за 10 тысяч кіламетраў у гадзіну). Максімальная далёкасць ракеты заяўлена ў тысячу кіламетраў. Зброя павінна паразіць аднолькава эфектыўна як надводныя, так і наземныя мэты.У мінулым годзе выпрабаванні ракеты "Циркон" праходзілі на фрэгаце праекта 22350 "Адмірал Гаршкоў". Карабель выканаў тры пускі ракеты, два - па марскіх мішэнях і адзін - па наземнай мэце.Глядзіце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/08/1045860039_77:0:1097:641_1920x0_80_0_0_57644a0465075c8de7244609317901c5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у свеце, галоўнае, расія, выпрабаванне, ракета, зброя, флот, бяспека
навіны , у свеце, галоўнае, расія, выпрабаванне, ракета, зброя, флот, бяспека
Расія завяршае выпрабаванні ракеты "Циркон"
15:56 17.05.2021 (абноўлена: 15:44 28.06.2022) Гіпергукавая зброя павінна паступіць на ўзбраенне расійскага марскога і падводнага флоту ў бліжэйшы час.
МІНСК, 17 тра - Sputnik. Расія завяршае выпрабаванні найноўшай гіпергукавой ракеты "Циркон", якая будзе выкарыстоўвацца як на падлодках, так і на караблях, паведаміў у інтэрв'ю РІА Навіны член калегіі Ваенна-прамысловай камісіі і член Марской калегіі пры ўрадзе РФ Уладзімір Паспелаў.
"Выпрабаванні праходзяць у планавым рэжыме і знаходзяцца на завяршальнай стадыі", - сказаў ён. Перад ВПК стаіць задача выйсці на серыйную вытворчасць у бліжэйшай будучыні.
"Ракета будзе ўніфікавана і зможа ўжывацца як на падводных лодках, так і на надводных караблях, паколькі выкарыстоўваюцца універсальныя пускавыя ўстаноўкі", - удакладніў Уладзімір Паспелаў.
Што такое гіпергукавая ракета
"Циркон" - першая ў свеце гіпергукавая крылатая ракета, якая здольна ажыццяўляць палёт, манеўруючы ў шчыльных слаях атмасферы. Пры гэтым яна выкарыстоўвае цягу ўласнага рухавіка.
Максімальная хуткасць ракеты дасягае прыблізна дзевяці хуткасцяў гуку (больш за 10 тысяч кіламетраў у гадзіну). Максімальная далёкасць ракеты заяўлена ў тысячу кіламетраў. Зброя павінна паразіць аднолькава эфектыўна як надводныя, так і наземныя мэты.
У мінулым годзе выпрабаванні ракеты "Циркон" праходзілі на фрэгаце праекта 22350 "Адмірал Гаршкоў". Карабель выканаў тры пускі ракеты, два - па марскіх мішэнях і адзін - па наземнай мэце.