Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на панядзелак 17 траўня

© Pixabay / SturmjaegerTobiНавальнічныя аблокі, архіўнае фота
Навальнічныя аблокі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 17.05.2021
Падпісацца
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы, вецер узмоцніцца да 15-20 м/с.
МІНСК, 17 тра - Sputnik. Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на панядзелак на 17 траўня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Сіноптыкі прагназуюць моцныя дажджы і шквалісты вецер. У другой палове дня на большай частцы рэспублікі, асабліва па ўсходзе краіны, пройдуць навальніцы, вецер узмоцніцца да 15-20 метраў у секунду. Магчымы град. Пры гэтым у некаторых раёнах паветра месцамі можа прагрэцца да + 24°C.
У Мінску пагаршэнне надвор'я чакаецца з 16:00 - часам невялікі дождж, магчыма навальніца. Ноччу і раніцай месцамі па горадзе і ў ваколіцах слабы туман.
МНС пры моцным ветры рэкамендуе зачыніць усе вокны, прыбраць з балконаў усё, што можа выпасці. На вуліцы лепш абыходзіць хісткія будынкі і вялікія дрэвы, а таксама не паркаваць паблізу іх аўтамабілі.
Падобнае надвор'е было ў першы панядзелак месяца, 3 траўня. А раней кліматолагі адзначалі, што такой халоднай вясны ў Беларусі не было ўжо 16 гадоў.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0