https://bel.sputnik.by/20210518/Lukashenka-raskaza-za-shto-adkazvae-Savet-byaspek-1047651643.html
Лукашэнка расказаў, за што адказвае Савет бяспекі
Лукашэнка расказаў, за што адказвае Савет бяспекі
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы нядаўна падпісаў дэкрэт, які істотна пашырыў і канкрэтызаваў паўнамоцтвы дадзенага дзяржаўнага органа на выпадак надзвычайных сітуацый. 18.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-18T11:33+0300
2021-05-18T11:33+0300
2021-05-18T11:29+0300
навіны
у беларусі
палітыка
галоўнае
аляксандр лукашэнка
савет бяспекі беларусі
кіраўнік дзяржавы
паўнамоцтвы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/06/1047314783_0:77:1200:755_1920x0_80_0_0_61453c33e73b5e82a9ae921cb9faf67e.jpg
МІНСК, 18 тра - Sputnik. У Савет бяспекі рэспублікі ўваходзяць не толькі прадстаўнікі сілавога блока, заявіў беларускі лідэр на адмысловай нарадзе ў Палацы Незалежнасці.Паводле яго слоў, пасяджэнне Савета бяспекі праводзіцца, каб абмеркаваць павышэнне ролі дадзенага дзяржаўнага органа ў жыцці краіны пасля таго, як быў падпісаны прэзыдэнцкі дэкрэт, які канкрэтызуе яго ролю ў выпадку надзвычайных сітуацый.Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта тычыцца пытанняў абароны суверэнітэту, канстытуцыйнага ладу, падтрымання міру ў грамадстве, захавання тэрытарыяльнай цэласнасці і супрацьстаяння экстрэмізму і тэрору.Пасля чаго дадаў, што магчымасці Савета бяспекі павінны адказваць рызыкам і пагрозам, якія ўзнікаюць перад дзяржавай у цяперашні час.Пра склад Савета бяспекіКіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў лік пастаянных членаў Савета бяспекі ўваходзяць і прадстаўнікі грамадзянскай адміністрацыі, у тым ліку кіраўнік урада, спікеры абедзвюх палат парламента і прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта.Пры гэтым ён звярнуў увагу, што Савет бяспекі забяспечвае кіраўніку дзяржавы яго канстытуцыйныя паўнамоцтвы па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі."Натуральна, што ў яго складзе ёсць і заўсёды будуць кіраўнікі сілавых структур", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.Пра задачы Савета бяспекі"Найважнейшай задачай Савета бяспекі быў і застаецца разгляд пытанняў унутранай і знешняй палітыкі ў кантэксце нацыянальнай бяспекі", - удакладніў ён.Прычым дзяржаўныя органы ў сучасных умовах павінны эфектыўна і скаардынавана пераадольваць выклікі і пагрозы, якія перад імі ўзнікаюць."Улічваючы агрэсіўныя спробы ператварыць Беларусь, па тэрміналогіі ЗША, у "несостоявшееся государство", мы павінны замацаваць за Саветам бяспекі новыя канкрэтныя, жыццёва важныя функцыі", - лічыць беларускі лідар.На яго думку, пашырэнне паўнамоцтваў дадзенага дзяржаўнага органа паспрыяе забеспячэнню стабільнай і бяспечнай працы кожнага беларуса і рэспублікі ў цэлым.
https://bel.sputnik.by/20210516/Vyalk-teatr-abnav-Lebyadznae-vozera-Yakm-sta-legendarny-balet---fota-1047635937.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/06/1047314783_0:39:1200:793_1920x0_80_0_0_948ce4296c098a34442c70b1739076d5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, палітыка, галоўнае, аляксандр лукашэнка, савет бяспекі беларусі, кіраўнік дзяржавы, паўнамоцтвы
навіны , у беларусі, палітыка, галоўнае, аляксандр лукашэнка, савет бяспекі беларусі, кіраўнік дзяржавы, паўнамоцтвы
Лукашэнка расказаў, за што адказвае Савет бяспекі
Кіраўнік дзяржавы нядаўна падпісаў дэкрэт, які істотна пашырыў і канкрэтызаваў паўнамоцтвы дадзенага дзяржаўнага органа на выпадак надзвычайных сітуацый.
МІНСК, 18 тра - Sputnik. У Савет бяспекі рэспублікі ўваходзяць не толькі прадстаўнікі сілавога блока, заявіў беларускі лідэр на адмысловай нарадзе ў Палацы Незалежнасці.
Паводле яго слоў, пасяджэнне Савета бяспекі праводзіцца, каб абмеркаваць павышэнне ролі дадзенага дзяржаўнага органа ў жыцці краіны пасля таго, як быў падпісаны прэзыдэнцкі дэкрэт, які канкрэтызуе яго ролю ў выпадку надзвычайных сітуацый.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта тычыцца пытанняў абароны суверэнітэту, канстытуцыйнага ладу, падтрымання міру ў грамадстве, захавання тэрытарыяльнай цэласнасці і супрацьстаяння экстрэмізму і тэрору.
Пасля чаго дадаў, што магчымасці Савета бяспекі павінны адказваць рызыкам і пагрозам, якія ўзнікаюць перад дзяржавай у цяперашні час.
"Тым, хто сёння рэфлексіруе у сетках і мэсенджара на новы дэкрэт і не валодае пытаннем, растлумачу. Савет бяспекі - гэта не адны сілавікі", - запэўніў ён.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў лік пастаянных членаў Савета бяспекі ўваходзяць і прадстаўнікі грамадзянскай адміністрацыі, у тым ліку кіраўнік урада, спікеры абедзвюх палат парламента і прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што Савет бяспекі забяспечвае кіраўніку дзяржавы яго канстытуцыйныя паўнамоцтвы па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі.
"Натуральна, што ў яго складзе ёсць і заўсёды будуць кіраўнікі сілавых структур", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Пра задачы Савета бяспекі
"Найважнейшай задачай Савета бяспекі быў і застаецца разгляд пытанняў унутранай і знешняй палітыкі ў кантэксце нацыянальнай бяспекі", - удакладніў ён.
Прычым дзяржаўныя органы ў сучасных умовах павінны эфектыўна і скаардынавана пераадольваць выклікі і пагрозы, якія перад імі ўзнікаюць.
"Улічваючы агрэсіўныя спробы ператварыць Беларусь, па тэрміналогіі ЗША, у "несостоявшееся государство", мы павінны замацаваць за Саветам бяспекі новыя канкрэтныя, жыццёва важныя функцыі", - лічыць беларускі лідар.
На яго думку, пашырэнне паўнамоцтваў дадзенага дзяржаўнага органа паспрыяе забеспячэнню стабільнай і бяспечнай працы кожнага беларуса і рэспублікі ў цэлым.