https://bel.sputnik.by/20210518/Pershy-pafnal-Erabachannya-proydze-snnya--Raterdame-1047656181.html
Першы паўфінал "Еўрабачання" пройдзе сёння ў Ратэрдаме
Першы паўфінал "Еўрабачання" пройдзе сёння ў Ратэрдаме
Sputnik Беларусь
Гледачы ўбачаць 15 жывых выступленняў, яшчэ адна артыстка, якая павінна была ўдзельнічаць у паўфінале, на сцэну не выйдзе. З-за пандэміі дэлегацыя Аўстраліі не... 18.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-18T17:55+0300
2021-05-18T17:55+0300
2021-07-05T11:38+0300
навіны
у беларусі
у свеце
культура
галоўнае
еўрабачанне
ратэрдам
аўстралія
нідэрланды
відэа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/12/1047654142_0:0:2985:1689_1920x0_80_0_0_87b06ac6cd1103e0881924078d6453dd.jpg
МІНСК, 18 тра - Sputnik. Першы паўфінал міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне-2021" адбудзецца ў аўторак у Ратэрдаме.Сёння на сцэну арэны Ahoy у Ратэрдаме выйдуць прадстаўнікі Літвы, Славеніі, Расіі, Швецыі, Паўночнай Македоніі, Ірландыі, Кіпра, Нарвегіі, Харватыі, Бельгіі, Ізраіля, Румыніі, Азербайджана, Украіны і Мальты. Краіны пералічаныя ў тым парадку, у якім будуць выступаць артысты. Парадкавыя нумары ўдзельнікаў былі вызначаны прадзюсарамі шоў.Аўстралія не прыехалаПрадстаўніца Аўстраліі спявачка Montaigne не прыехала на "Еўрабачанне", так як дэлегацыя краіны не змагла наведаць Нідерладны з-за каронавірусных абмежаванняў. Кампазіцыя Technicolour, напісаная ў стылі поп-арт, будзе транслявацца анлайн. Відэа выступлення Montaigne прыйшлося падрыхтаваць загадзя.Хто пераможа на "Еўрабачанні-2021"Афіцыйныя букмекеры конкурсу "Еўрабачанне" назвалі фаварыта, які, на іх думку, заваюе галоўны прыз конкурсу. Спецыялісты лічаць, што першага месца вартая рок-гурт Måneskin з Італіі, які прадставіць кампазіцыю "Zitti e buoni".Фінал "Еўрабачання"Другі адбор фіналістаў пройдзе ў чацвер, 20 траўня. А 22 траўня на сцэну выйдуць па дзесяць удзельнікаў, адабраных па выніках двух паўфіналаў.У фінале, мінаючы папярэднія адборы, традыцыйна выступяць прадстаўнікі "вялікай пяцёркі" - Італія, Вялікабрытанія, Іспанія, Германія, Францыя і краіна-гаспадыня конкурсу - Нідэрланды.Дзе паглядзець "Еўрабачанне"Трансляцыя "Еўрабачання" пачнецца ў 22.00 па мінскім часе. Паглядзець конкурс на беларускіх тэлеканалах сёлета беларусы не змогуць - праграмы няма ў эфірнай сетцы. Аднак прамая трансляцыя будзе даступная на афіцыйным YouTube-канале міжнароднага конкурсу.Чаму Беларусь не ўдзельнічае ў "Еўрабачанні"11 сакавіка стала вядома, што Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) не дапусціў да конкурсу кампазіцыю "Я навучу цябе" баранавіцкага калектыву "Галасы ЗМеста". Арганізатары заявілі, што ў цяперашнім выглядзе музычная кампазіцыя "палітызаваная", яе неабходна памяняць."Галасы ЗМеста" адправілі новую кампазіцыю - "Песенька", аднак 26 сакавіка ЕВС канчаткова адхіліў беларускі калектыў ад "Еўрабачання", патлумачыўшы сваё рашэнне тым, што і другая песня таксама парушае правілы конкурсу.У панядзелак прэс-служба "Белтэлерадыёкампаніі" паведаміла, што рашэнне аб тым ці будзе Беларусь ўдзельнічаць у "Еўрабачанні" -2022, медыяхолдынг прыме пазней. Пры гэтым супрацоўніцтва з ЕВС і "Белтэлерадыёкампаніі" працягваецца.Чытайце таксама:
ратэрдам
аўстралія
нідэрланды
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/12/1047654142_0:0:2985:1877_1920x0_80_0_0_02174dc3e659927fbca749dc749b1afa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, культура, галоўнае, еўрабачанне, ратэрдам, аўстралія, нідэрланды
навіны , у беларусі, у свеце, культура, галоўнае, еўрабачанне, ратэрдам, аўстралія, нідэрланды
Першы паўфінал "Еўрабачання" пройдзе сёння ў Ратэрдаме
17:55 18.05.2021 (абноўлена: 11:38 05.07.2021) Гледачы ўбачаць 15 жывых выступленняў, яшчэ адна артыстка, якая павінна была ўдзельнічаць у паўфінале, на сцэну не выйдзе. З-за пандэміі дэлегацыя Аўстраліі не прыбыла ў Нідэрланды, аднак спявачка запісала сваё выступленне на відэа.
МІНСК, 18 тра - Sputnik. Першы паўфінал міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне-2021" адбудзецца ў аўторак у Ратэрдаме.
Сёння на сцэну арэны Ahoy у Ратэрдаме выйдуць прадстаўнікі Літвы, Славеніі, Расіі, Швецыі, Паўночнай Македоніі, Ірландыі, Кіпра, Нарвегіі, Харватыі, Бельгіі, Ізраіля, Румыніі, Азербайджана, Украіны і Мальты. Краіны пералічаныя ў тым парадку, у якім будуць выступаць артысты. Парадкавыя нумары ўдзельнікаў былі вызначаны прадзюсарамі шоў.
Прадстаўніца Аўстраліі спявачка Montaigne не прыехала на "Еўрабачанне", так як дэлегацыя краіны не змагла наведаць Нідерладны з-за каронавірусных абмежаванняў. Кампазіцыя Technicolour, напісаная ў стылі поп-арт, будзе транслявацца анлайн. Відэа выступлення Montaigne прыйшлося падрыхтаваць загадзя.
Хто пераможа на "Еўрабачанні-2021"
Афіцыйныя букмекеры конкурсу "Еўрабачанне" назвалі фаварыта, які, на іх думку, заваюе галоўны прыз конкурсу. Спецыялісты лічаць, што першага месца вартая рок-гурт Måneskin з Італіі, які прадставіць кампазіцыю "Zitti e buoni".
Другі адбор фіналістаў пройдзе ў чацвер, 20 траўня. А 22 траўня на сцэну выйдуць па дзесяць удзельнікаў, адабраных па выніках двух паўфіналаў.
У фінале, мінаючы папярэднія адборы, традыцыйна выступяць прадстаўнікі "вялікай пяцёркі" - Італія, Вялікабрытанія, Іспанія, Германія, Францыя і краіна-гаспадыня конкурсу - Нідэрланды.
Дзе паглядзець "Еўрабачанне"
Трансляцыя "Еўрабачання" пачнецца ў 22.00 па мінскім часе. Паглядзець конкурс на беларускіх тэлеканалах сёлета беларусы не змогуць - праграмы няма ў эфірнай сетцы. Аднак прамая трансляцыя будзе даступная на афіцыйным YouTube-канале міжнароднага конкурсу.
Чаму Беларусь не ўдзельнічае ў "Еўрабачанні"
11 сакавіка стала вядома, што Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) не дапусціў да конкурсу кампазіцыю "Я навучу цябе" баранавіцкага калектыву "Галасы ЗМеста". Арганізатары заявілі, што ў цяперашнім выглядзе музычная кампазіцыя "палітызаваная", яе неабходна памяняць.
"Галасы ЗМеста" адправілі новую кампазіцыю - "Песенька", аднак 26 сакавіка ЕВС канчаткова адхіліў беларускі калектыў ад "Еўрабачання", патлумачыўшы сваё рашэнне тым, што і другая песня таксама парушае правілы конкурсу.
У панядзелак прэс-служба "Белтэлерадыёкампаніі" паведаміла, што рашэнне аб тым ці будзе Беларусь ўдзельнічаць у "Еўрабачанні" -2022, медыяхолдынг прыме пазней. Пры гэтым супрацоўніцтва з ЕВС і "Белтэлерадыёкампаніі" працягваецца.