https://bel.sputnik.by/20210519/ES-asudz-dzeyann-belaruskkh-ulada-u-dachynenn-da-partala-TUTBY-1047662851.html
ЕС асудзіў дзеянні беларускіх улад у дачыненні да партала TUT.BY
ЕС асудзіў дзеянні беларускіх улад у дачыненні да партала TUT.BY
Sputnik Беларусь
Улады рэспублікі, на думку еўрапейскіх чыноўнікаў, парушаюць узятыя на сябе Беларуссю міжнародныя абавязацельствы ў рамках ААН і АБСЕ. 19.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-19T13:31+0300
2021-05-19T13:31+0300
2023-04-18T17:02+0300
навіны
у беларусі
у свеце
грамадства
здарэнні
палітыка
ес
улада
беларусь
аан
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102365/59/1023655982_0:107:2048:1259_1920x0_80_0_0_69784e6f0b4d94f54057297e21240444.jpg
МІНСК, 19 тра - Sputnik. Еўрапейскі Саюз заклікаў улады Беларусі спыніць націск на журналістаў, пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве Еўрапейскай службы знешніх сувязяў.Еўрапейскія дыпламаты звярнулі ўвагу, што былі затрыманы супрацоўнікі сродка масавай інфармацыі TUT.BY, дамен партала заблакіраваны, у офісах і прыватных кватэрах супрацоўнікаў праведзены вобыскі, распачата крымінальная справа супраць кіраўніцтва."Гэтыя дзеянні беларускіх уладаў супярэчаць асноўным міжнародным абавязацельствам, узятым Беларуссю, у тым ліку ў рамках ААН і АБСЕ", - адзначылі ў Еўрапейскай службе знешніх сувязяў.У сувязі з гэтым у ЕС заклікаюць беларускія ўлады спыніць пераслед журналістаў і вызваліць усіх затрыманых, а таксама паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды.Што адбываецца з TUT.BYНапярэдадні ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю распавялі, што Дэпартамент фінансавых расследаванняў пачаў крымінальную справу аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ў дачыненні да кіраўніцтва TUT.BY.У аўторак у цэнтральным і рэгіянальных офісах партала былі праведзены ператрусы, а таксама ў кватэрах некаторых супрацоўнікаў. Пазней стала вядома, што частка журналістаў была затрымана.Міністэрства інфармацыі заблакіравала доступ да сайта TUT.BY і яго копіям на падставе рашэння Генеральнай пракуратуры, якая ўстанавіла шматразовыя факты парушэння закона аб СМІ.Увосень 2020 года міністэрства інфармацыі вынесла TUT.BY чатыры пісьмовых папярэджанні. Пасля чаго ведамства звярнулася ў суд і пазбавіла партал статусу сеткавага выдання.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102365/59/1023655982_114:0:1934:1365_1920x0_80_0_0_866ac22430926316391fb0025d0de0ba.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, здарэнні, палітыка, ес, улада, беларусь, аан, абсе
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, здарэнні, палітыка, ес, улада, беларусь, аан, абсе
ЕС асудзіў дзеянні беларускіх улад у дачыненні да партала TUT.BY
13:31 19.05.2021 (абноўлена: 17:02 18.04.2023) Улады рэспублікі, на думку еўрапейскіх чыноўнікаў, парушаюць узятыя на сябе Беларуссю міжнародныя абавязацельствы ў рамках ААН і АБСЕ.
МІНСК, 19 тра - Sputnik. Еўрапейскі Саюз заклікаў улады Беларусі спыніць націск на журналістаў, пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве Еўрапейскай службы знешніх сувязяў.
Еўрапейскія дыпламаты звярнулі ўвагу, што былі затрыманы супрацоўнікі сродка масавай інфармацыі TUT.BY, дамен партала заблакіраваны, у офісах і прыватных кватэрах супрацоўнікаў праведзены вобыскі, распачата крымінальная справа супраць кіраўніцтва.
"Гэтыя дзеянні беларускіх уладаў супярэчаць асноўным міжнародным абавязацельствам, узятым Беларуссю, у тым ліку ў рамках ААН і АБСЕ", - адзначылі ў Еўрапейскай службе знешніх сувязяў.
У сувязі з гэтым у ЕС заклікаюць беларускія ўлады спыніць пераслед журналістаў і вызваліць усіх затрыманых, а таксама паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды.
Напярэдадні ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю распавялі, што Дэпартамент фінансавых расследаванняў пачаў крымінальную справу аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ў дачыненні да кіраўніцтва TUT.BY.
У аўторак у цэнтральным і рэгіянальных офісах партала былі праведзены ператрусы, а таксама ў кватэрах некаторых супрацоўнікаў. Пазней стала вядома, што частка журналістаў была затрымана.
Міністэрства інфармацыі заблакіравала доступ да сайта TUT.BY і яго копіям на падставе рашэння Генеральнай пракуратуры, якая ўстанавіла шматразовыя факты парушэння закона аб СМІ.
Увосень 2020 года міністэрства інфармацыі вынесла TUT.BY чатыры пісьмовых папярэджанні. Пасля чаго ведамства звярнулася ў суд і пазбавіла партал статусу сеткавага выдання.