https://bel.sputnik.by/20210519/Urad-Belarus-paabyatsa-padnyats-pens--getym-godze-1047662465.html
Урад Беларусі паабяцаў падняць пенсіі ў гэтым годзе
Урад Беларусі паабяцаў падняць пенсіі ў гэтым годзе
Sputnik Беларусь
Віцэ-прэм'ер Петрышэнка, які курыруе ва ўрадзе сацыяльны блок, таксама заявіў аб неабходнасці прыняцця абноўленага закона аб абароне правоў інвалідаў. 19.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-19T12:44+0300
2021-05-19T12:44+0300
2021-05-19T11:52+0300
навіны
у беларусі
грамадства
галоўнае
урад
беларусь
пенсіі
ігар петрышэнка
закон
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101936/92/1019369274_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_f596962e5f31e8e7204d0428e55e605f.jpg
МІНСК, 19 тра - Sputnik. Віцэ-прэм'ер урада Беларусі Ігар Петрышэнка заявіў, што ў краіне будзе працягвацца рэальны рост пенсійных выплат, стаіць задача давесці ўзровень сярэдняй пенсіі да 40% ад сярэдняй зарплаты.Сёння урад адказвае на пытанні парламентарыяў, Петрышэнка, які курыруе пытанні сацыяльнай сферы ва ўрадзе, выступае з дакладам у Авальнай зале.Нагадаем, сярэдняя зарплата ў Беларусі па дадзеных за сакавік 2021 года склала 1384,7 рубля.Старэнне насельніцтваЗакранаючы тэму глабальнага старэння насельніцтва краіны, віцэ-прэм'ер адзначыў, што ў Беларусі трэба ствараць умовы для стымулявання больш працяглага працоўнага жыцця. "Больш за паўтара мільёна нашых грамадзян ужо перасягнулі 65-гадовы рубеж", - сказаў Петрышэнка.Паводле яго слоў, урадам зацверджана Нацыянальная стратэгія актыўнага даўгалецця да 2030 года, дзе вызначана, як больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял пажылых людзей, змякчыць наступствы старэння насельніцтва."Нам сумесна трэба будзе стварыць умовы для стымулявання больш працяглага працоўнага жыцця", - падкрэсліў Петрышэнка. Пры гэтым ён удакладніў, што ў краіне будуць больш актыўна развіваць медыка-сацыяльную і герыятрычную дапамогу, павышаць узровень фінансавай, камп’ютарнай адукацыі сталага насельніцтва.Віцэ-прэм'ер асабліва падкрэсліў важнасць пашырэння магчымасцяў пажылых людзей для заняткаў фізкультурай і спортам, турызмам і творчасцю.Абарона правоў інвалідаўПетрышэнка таксама закрануў такую важную тэму як абарона правоў інвалідаў. Паводле яго слоў, урад разлічвае, што дэпутатамі да канца гэтага года будзе прыняты закон "Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі". У праекце закона гаворка ідзе аб сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў і асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Дадзены праект закона быў у першым чытанні прыняты амаль год таму."У зоне пастаяннай увагі ўрада - праблемы інвалідаў і асоб з абмежаванымі магчымасцямі. У цяперашні час гэта больш 564 тыс. чалавек (6% насельніцтва), у тым ліку 34,5 тыс. дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў", - адзначыў Петрышэнка.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210524/Etapy-pavyshennya-pensynaga-zrostu--mnmalnaga-strakhavoga-stazhu--Belarus-1043686300.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101936/92/1019369274_249:0:2980:2048_1920x0_80_0_0_493574b502d0b1d906fb8929b5f2a53d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, урад, беларусь, пенсіі, ігар петрышэнка, закон
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, урад, беларусь, пенсіі, ігар петрышэнка, закон
Урад Беларусі паабяцаў падняць пенсіі ў гэтым годзе
Віцэ-прэм'ер Петрышэнка, які курыруе ва ўрадзе сацыяльны блок, таксама заявіў аб неабходнасці прыняцця абноўленага закона аб абароне правоў інвалідаў.
МІНСК, 19 тра - Sputnik. Віцэ-прэм'ер урада Беларусі Ігар Петрышэнка заявіў, што ў краіне будзе працягвацца рэальны рост пенсійных выплат, стаіць задача давесці ўзровень сярэдняй пенсіі да 40% ад сярэдняй зарплаты.
Сёння урад адказвае на пытанні парламентарыяў, Петрышэнка, які курыруе пытанні сацыяльнай сферы ва ўрадзе, выступае з дакладам у Авальнай зале.
"Задача гэтага года - падтрыманне рэальнага росту пенсійных выплат і давядзенне ўзроўню сярэдняй пенсіі па ўзросце да 40% ад сярэдняй заработнай платы работніка", - цытуе яго БелТА.
Нагадаем, сярэдняя зарплата ў Беларусі па дадзеных за сакавік 2021 года склала 1384,7 рубля.
Закранаючы тэму глабальнага старэння насельніцтва краіны, віцэ-прэм'ер адзначыў, што ў Беларусі трэба ствараць умовы для стымулявання больш працяглага працоўнага жыцця. "Больш за паўтара мільёна нашых грамадзян ужо перасягнулі 65-гадовы рубеж", - сказаў Петрышэнка.
Паводле яго слоў, урадам зацверджана Нацыянальная стратэгія актыўнага даўгалецця да 2030 года, дзе вызначана, як больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял пажылых людзей, змякчыць наступствы старэння насельніцтва.
"Нам сумесна трэба будзе стварыць умовы для стымулявання больш працяглага працоўнага жыцця", - падкрэсліў Петрышэнка. Пры гэтым ён удакладніў, што ў краіне будуць больш актыўна развіваць медыка-сацыяльную і герыятрычную дапамогу, павышаць узровень фінансавай, камп’ютарнай адукацыі сталага насельніцтва.
Віцэ-прэм'ер асабліва падкрэсліў важнасць пашырэння магчымасцяў пажылых людзей для заняткаў фізкультурай і спортам, турызмам і творчасцю.
Петрышэнка таксама закрануў такую важную тэму як абарона правоў інвалідаў. Паводле яго слоў, урад разлічвае, што дэпутатамі да канца гэтага года будзе прыняты закон "Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі". У праекце закона гаворка ідзе аб сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў і асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Дадзены праект закона быў у першым чытанні прыняты амаль год таму.
"У зоне пастаяннай увагі ўрада - праблемы інвалідаў і асоб з абмежаванымі магчымасцямі. У цяперашні час гэта больш 564 тыс. чалавек (6% насельніцтва), у тым ліку 34,5 тыс. дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў", - адзначыў Петрышэнка.