Вызначаны першыя фіналісты "Еўрабачання 2021"

© REUTERS / PIROSCHKA VAN DE WOUWПрадстаўніца Кіпра Алена Цагрыну
Прадстаўніца Кіпра Алена Цагрыну - Sputnik Беларусь, 1920, 19.05.2021
Сярод краін, якія атрымалі права выступіць у фінале прэстыжнага песеннага конкурсу, - Расія, Літва, Украіна і Азербайджан.
МІНСК, 19 тра - Sputnik. Сталі вядомы першыя дзесяць фіналістаў міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне", перадае Sputnik.
Першы паўфінал конкурсу адбыўся ў Ратэрдаме ўвечары ў аўторак 18 траўня, вынікі былі падведзены бліжэй да поўначы.
З прадстаўленых на сцэне 16 выканаўцаў у фінал форуму выйшлі дзесяць краін:
  • Азербайджан (Efendi - "Mata Hari")
  • Бельгія (Hooverphonic - "The Wrong Place")
  • Кіпр (Elena Tsagrinou - "El Diablo")
  • Ізраіль (Eden Alene - "Set Me Free")
  • Літва (The Roop - "Discoteque")
  • Мальта (Destiny - "Je Me Casse")
  • Нарвегія (TIX - "Fallen Angel")
  • Расія (Маніжа - "Russian Woman")
  • Швецыя (Tusse - "Voices")
  • Украіна (Go_A - "Shum")
Другі адбор фіналістаў пройдзе ў чацвер, 20 траўня. А 22 траўня на сцэну выйдуць па дзесяць удзельнікаў, адабраных па выніках двух паўфіналаў, а таксама традыцыйна выступяць прадстаўнікі "вялікай пяцёркі" - Італія, Вялікабрытанія, Іспанія, Германія, Францыя і краіна-гаспадыня конкурсу - Нідэрланды.
Беларусь не ўдзельнічае ў "Еўрабачанні"
11 сакавіка стала вядома, што Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) не дапусціў да конкурсу кампазіцыю "Я навучу цябе" баранавіцкага калектыву "Галасы ЗМеста". Арганізатары заявілі, што ў цяперашнім выглядзе музычная кампазіцыя "палітызаваная", яе неабходна памяняць. "Галасы" адправілі новую кампазіцыю - "Песенька", аднак 26 сакавіка ЕВС канчаткова адхіліў беларускі калектыў ад "Еўрабачання", патлумачыўшы сваё рашэнне тым, што і другая песня таксама парушае правілы.
Па беларускіх тэлеканалах "Еўрабачанне" ў гэтым годзе не транслюецца, аднак яго беларусы могуць паглядзець у інтэрнэце - на афіцыйным YouTube-канале конкурсу.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі