У гэтым годзе ўладальнікамі знака "Доблесць і майстэрства" сталі дзве дзяўчыны

© Photo : Министерство обороны РБДругі дзень выпрабаванняў на права нашэння нагруднага знака "Доблесць і майстэрства"
Другі дзень выпрабаванняў на права нашэння нагруднага знака Доблесць і майстэрства - Sputnik Беларусь, 1920, 21.05.2021
Падпісацца
Беларускае войска праводзіць кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэння "Грыфона" з 2005 года. У чым асаблівасць праверкі фізічнай і прафесійнай падрыхтоўкі дэсантнікаў у гэтым годзе, разбіраўся Sputnik.
МІНСК, 21 тра - Sputnik. Права на нашэнне нагруднага знака "Доблесць і майстэрства" сёлета заваявалі 19 вайскоўцаў, у тым ліку, дзве дзяўчыны, паведамілі ў прэс-службе беларускага войска.
У гэтым годзе ў кваліфікацыйных выпрабаваннях прынялі ўдзел 89 кандыдатаў з усіх вайсковых частак Сіл спецыяльных аперацый і падраздзяленняў спецыяльнай разведкі сухапутных войскаў.
У гэтым годзе праграма правядзення выпрабаванняў складалася з некалькіх складаных этапаў, і, калі баец на адным з этапаў атрымліваў адзнаку ніжэй "добра", з далейшай барацьбы за знак ён выбываў.
У першы ж дзень пасля правядзення тэарэтычнага этапу на палігоне Ласвіда засталося 56 кандыдатаў. Кожны новы этап выпрабаванняў адсейваў байцоў.
Другі дзень складаўся з дэсантавання і 30-кіламетровага марш-кідка. Пасля праходжання маршу ў разведчыкаў і дэсантнікаў быў невялікі адпачынак, літаральна 20 хвілін. Затым байцы адправіліся на пошук аб'екта. Гэтую задачу ім трэба было выканаць ноччу.
Мільёны кветак распусціліся у Нідэрландах - відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 20.04.2021
Відэа
Мільёны кветак распусціліся у Нідэрландах - відэа
Далей кандыдаты прайшлі выпрабаванні па інжынернай і агнявой падрыхтоўцы. Першае мае на ўвазе падрыў аб'ектаў рознай складанасці, а другое вядзенне агню з пяці відаў зброі: аўтамата, пісталета, кулямёта, снайперскай вінтоўкі і ручнога супрацьтанкавага гранатамёта.
Пасля стральбы вайскоўцам трэба было яшчэ здзейсніць чатырехкіламятровы марш-кідок з паласой перашкод. Затым водная перашкода, дзе трэба хутка зняць з сябе вопратку, запакаваць яе ў цэлафанавы пакет і са зброяй за спіной пераадолець каля 100 метраў уплаў.
Завяршальным акордам выпрабаванняў па традыцыі стаў спарынг па рукапашным баі па дзве хвіліны з трыма байцамі, якія ўжо з'яўляюцца ўладальнікамі запаветнага "Грыфона".
"У гэтым годзе ўладальнікамі знака "Доблесць і майстэрства" сталі дзве дзяўчыны. Гэта вайскоўцы міратворчай роты сяржант кантрактнай службы Юлія Ціханава і малодшы сяржант кантрактнай службы Таццяна Прудзіннік. Дзяўчаты прызнаюцца, што пакуль што сіл святкаваць не засталося. Рады, што годна прадставілі сваё падраздзяленне на такім складаным выпрабаванні і змаглі дайсці да канца", - распавялі ў прэс-службе міністэрства абароны.
Стужка навiн
0