Відэа

Дэкаратыўныя велікодныя яйкі з Беларусі на выставе ў Нур-Султане – відэа

Падпісацца
Першы Велікодны харавы фестываль прайшоў у Нур-Султане. Яго прысвяцілі 30-годдзю Незалежнасці Казахстана і 800-годдзя князя Аляксандра Неўскага.
Выстава велізарных маляванак - размаляваных велікодных яек - гэта частка фестывалю, які таксама ўключае ў сябе канцэртныя праграмы і тэматычныя кіналекторыі. Як выглядае незвычайная экспазіцыя, глядзіце на відэа.
"Мы прымаем у ім удзел па запрашэнні Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Нур-Султане. Хацелася б ад усяго калектыву пасольства выказаць вялікую ўдзячнасць за ўклад у падрыхтоўку праекта беларускай пасхальнай пісанкі мастакам-прафесіяналам сваёй справы Куандыку Баймуханаву і Алмасу Аракбаеву", - пракаментаваў Sputnik Казахстан консул пасольства Беларусі ў Казахстане Ігар Іваноў.
Велікодны харавы фестываль у Нур-Султане арганізаваны ўпершыню ў гісторыі. У роспісе маляванак прынялі ўдзел як прафесійныя майстры, так і зусім юныя мастакі. Акрамя Пасольства Беларусі свае велікодныя яйкі на выставе прадставілі Саюз Рамеснікаў Казахстана, адукацыйны цэнтр з Тараза "Жамбыл дарыны", дзіцячы клуб "Умники" пры Рускім доме і Нядзельная школа Успенскага сабора".
Праект Беларусі атрымаў назву "Благадаць роднай зямлі". Аўтары пастараліся перадаць традыцыі і каларыт беларускай зямлі. Буслы, васількі, пейзажы, вёскі і нацыянальны арнамент пераносяць наведвальнікаў фестывалю ў віртуальнае падарожжа па Сінявокай.
Глядзіце таксама:
Стужка навiн
0