https://bel.sputnik.by/20210523/Pradstank-tal-vyygral-Erabachanne-2021-1047694254.html
Прадстаўнікі Італіі выйгралі "Еўрабачанне 2021"
Прадстаўнікі Італіі выйгралі "Еўрабачанне 2021"
Sputnik Беларусь
Гранд-фінал міжнароднага песеннага конкурсу адбыўся ў Ратэрдаме вечарам у суботу 22 траўня, за перамогу змагаліся прадстаўнікі 26 краін. 23.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-23T09:15+0300
2021-05-23T09:15+0300
2021-05-23T08:01+0300
навіны
у свеце
культура
галоўнае
стыль жыцця
італія
еўрабачанне
ратэрдам
краіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/17/1047694091_0:204:2949:1871_1920x0_80_0_0_e03330bcd13aa4971733a5ebd32185be.jpg
МІНСК, 23 тра - Sputnik. Прадстаўнік Італіі рок-гурт Måneskin выйграў "Еўрабачанне 2021" у Ратэрдаме, перадае карэспандэнт Sputnik. Рокеры атрымалі максімальную суму балаў ад журы і гледачоў - 524. На другім месцы Францыя (499 балаў), на трэцім Швейцарыя (432 балы).Прадстаўніца Расіі МанІжа ў фінальным шоу выйшла на сцэну пятай. На думку інтэрнэт-каментатараў, яе выступленне атрымалася "нават больш эмацыйным, чым у паўфінале". 12 балаў ёй аддало журы з Азербайджана, 10 - журы ад Малдовы, Францыі і Партугаліі. Усяго Маніжа атрымала 104 балы ад прафесійнага журы і 100 балаў ад гледачоў, апынуўшыся ў выніку на 9 месцы. У сваю чаргу Расія свае 12 балаў ад журы аддала Малдове.Пры гэтым 0 балаў па выніках галасавання гледачоў атрымалі прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі і Нідэрландаў.Фінал конкурсу прайшоў без жывога выступлення папярэдняга пераможцы. Раней стала вядома, што Дункан Лоўрэнс атрымаў станоўчы тэст на каронавірус, і ў фінале публіцы паказалі запіс яго песні.Таксама падчас галасавання гледачоў арганізатары шоу прадставілі некалькі сюрпрызаў гледачам, напрыклад, песні пераможцаў мінулых гадоў, а таксама музычны нумар ўладальніка Grammy, нідэрландскага дыджэя Ніка ван дэ Вала (вядомага як DJ Afrojack).Беларусь у гэтым годзе не прымала ўдзел у "Еўрабачанні" з-за красавіцкай дыскваліфікацыі. Песню "Я навучу цябе" гурта "Галасы ЗМеста" арганізатары знялі з конкурсу, угледзеўшы ў ёй палітычны падтэкст. Тое ж самае адбылося і з другой песняй калектыву, прадстаўленай на разгляд ЕВС.Беларускія тэлеканалы сёлетняе "Еўрабачанне" не транслявалі, аднак беларусы маглі глядзець яго на афіцыйным YouTube-канале конкурсу.
https://bel.sputnik.by/20210522/Krkora-Manzha--nshyya---samyya-yarkya-asoby-Erabachannya-2021-1047665051.html
італія
ратэрдам
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/17/1047694091_0:111:2949:1964_1920x0_80_0_0_f73decc56540e3e7eb46898c6ec1be9d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у свеце, культура, галоўнае, стыль жыцця, італія, еўрабачанне, ратэрдам, краіна
навіны , у свеце, культура, галоўнае, стыль жыцця, італія, еўрабачанне, ратэрдам, краіна
Прадстаўнікі Італіі выйгралі "Еўрабачанне 2021"
Гранд-фінал міжнароднага песеннага конкурсу адбыўся ў Ратэрдаме вечарам у суботу 22 траўня, за перамогу змагаліся прадстаўнікі 26 краін.
МІНСК, 23 тра - Sputnik. Прадстаўнік Італіі рок-гурт Måneskin выйграў "Еўрабачанне 2021" у Ратэрдаме, перадае карэспандэнт Sputnik. Рокеры атрымалі максімальную суму балаў ад журы і гледачоў - 524. На другім месцы Францыя (499 балаў), на трэцім Швейцарыя (432 балы).
Па выніках галасавання толькі прафесійнага журы, у тройцы лідэраў апынуліся прадстаўнікі Швейцарыі (267 балаў), Францыі (248) і Мальты (208). Прадстаўніка Швейцарыі Gjon's Tears з песняй "Tout l'Univers" адным з фаварытаў конкурсу называлі букмекеры.
Прадстаўніца Расіі МанІжа ў фінальным шоу выйшла на сцэну пятай. На думку інтэрнэт-каментатараў, яе выступленне атрымалася "нават больш эмацыйным, чым у паўфінале". 12 балаў ёй аддало журы з Азербайджана, 10 - журы ад Малдовы, Францыі і Партугаліі. Усяго Маніжа атрымала 104 балы ад прафесійнага журы і 100 балаў ад гледачоў, апынуўшыся ў выніку на 9 месцы. У сваю чаргу Расія свае 12 балаў ад журы аддала Малдове.
Пры гэтым 0 балаў па выніках галасавання гледачоў атрымалі прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі і Нідэрландаў.
Фінал конкурсу прайшоў без жывога выступлення папярэдняга пераможцы. Раней стала вядома, што Дункан Лоўрэнс атрымаў станоўчы тэст на каронавірус, і ў фінале публіцы паказалі запіс яго песні.
Таксама падчас галасавання гледачоў арганізатары шоу прадставілі некалькі сюрпрызаў гледачам, напрыклад, песні пераможцаў мінулых гадоў, а таксама музычны нумар ўладальніка Grammy, нідэрландскага дыджэя Ніка ван дэ Вала (вядомага як DJ Afrojack).
Беларусь у гэтым годзе не прымала ўдзел у "Еўрабачанні" з-за красавіцкай дыскваліфікацыі. Песню "Я навучу цябе" гурта "Галасы ЗМеста" арганізатары знялі з конкурсу, угледзеўшы ў ёй палітычны падтэкст. Тое ж самае адбылося і з другой песняй калектыву, прадстаўленай на разгляд ЕВС.
Беларускія тэлеканалы сёлетняе "Еўрабачанне" не транслявалі, аднак беларусы маглі глядзець яго на афіцыйным YouTube-канале конкурсу.