https://bel.sputnik.by/20210524/Shtarmpapyaredzhanne-abveshchana--Belarus-na-atorak-25-tranya-z-za-navalnts-1047705487.html
Штармавое папярэджанне абвешчана ў Беларусі на аўторак з-за навальніц
Штармавое папярэджанне абвешчана ў Беларусі на аўторак з-за навальніц
Sputnik Беларусь
Беларускія сіноптыкі папярэджваюць, што надвор'е ў рэспубліцы істотна не зменіцца як мінімум да серады. 24.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-24T17:58+0300
2021-05-24T17:58+0300
2021-05-24T17:51+0300
навіны
прырода
у беларусі
галоўнае
штармавое папярэджанне
беларусь
навальніца
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104128/49/1041284976_0:200:1920:1280_1920x0_80_0_0_7e4d497a375f80aaafefbea0c3befc8b.jpg
МІНСК, 24 тра - Sputnik. Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на аўторак 25 траўня з-за навальніц, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі рэспубліка будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску."Раніцай па крайнім захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі прагрымяць навальніцы", - сказалі ў Гідрамеце.Там таксама ўдакладнілі, што днём у аўторак, 25 траўня, тэмпература паветра ў рэспубліцы складзе ад +17 да +23°С.У сераду 26 траўня зноў чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя з навальніцамі, а днём паветра прагрэецца да +22°С.У чацвер 27 траўня надвор'е ў рэспубліцы істотна не зменіцца, прагназуюцца ападкі, раніцай - туман, а днём тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад +17°С да +24°С.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104128/49/1041284976_107:0:1814:1280_1920x0_80_0_0_08840c261ecd6339bbd19bcbdd457088.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , прырода, у беларусі, галоўнае, штармавое папярэджанне, беларусь, навальніца
навіны , прырода, у беларусі, галоўнае, штармавое папярэджанне, беларусь, навальніца
Штармавое папярэджанне абвешчана ў Беларусі на аўторак з-за навальніц
Беларускія сіноптыкі папярэджваюць, што надвор'е ў рэспубліцы істотна не зменіцца як мінімум да серады.
МІНСК, 24 тра - Sputnik. Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на аўторак 25 траўня з-за навальніц, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі рэспубліка будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску.
"Раніцай па крайнім захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі прагрымяць навальніцы", - сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама ўдакладнілі, што днём у аўторак, 25 траўня, тэмпература паветра ў рэспубліцы складзе ад +17 да +23°С.
У сераду 26 траўня зноў чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя з навальніцамі, а днём паветра прагрэецца да +22°С.
У чацвер 27 траўня надвор'е ў рэспубліцы істотна не зменіцца, прагназуюцца ападкі, раніцай - туман, а днём тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад +17°С да +24°С.