https://bel.sputnik.by/20210525/Mnsk-razlchvae-shto-ES-ne-vyadze-zabaronu-na-palty-praz-Belarus-1047705115.html
Мінск разлічвае, што ЕС не ўвядзе забарону на палёты праз Беларусь
Мінск разлічвае, што ЕС не ўвядзе забарону на палёты праз Беларусь
Sputnik Беларусь
Літва пакуль не інфармавала Беларусь аб будучым прыпыненні палётаў над тэрыторыяй рэспублікі. 25.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-25T08:55+0300
2021-05-25T08:55+0300
2022-06-28T15:44+0300
навіны
у беларусі
у свеце
палітыка
здарэнні
галоўнае
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104157/02/1041570203_0:278:3001:1966_1920x0_80_0_0_4e7d147fa749a952128c886c81d61fac.jpg
МІНСК, 25 тра - Sputnik. Мінск разлічвае, што ў ЕС "возьме верх разважлівасць", і забарона на палёты еўрапейскіх кампаній праз Беларусь ўводзіцца не будзе, заявіў на брыфінгу гендырэктар прадпрыемства па аэранавігацыйнаму абслугоўванню паветранага руху "Белаэранавігацыя" Леанід Чуро.Ва ўмовах пандэміі на тэрыторыі Беларусі ў суткі абслугоўваецца ў сярэднім каля 400 паветраных судоў, дадаў дырэктар дэпартамента па авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцём Сікорскі. Пакуль фіксуюцца адзінкавыя адмены, дадаў ён."Па-першае, гэта эканамічна нявыгадна для авіякампаній - аблятаць Беларусь. Мы ўсё роўна самы кароткі калідор для палётаў у Расійскую Федэрацыю. Я хацеў бы, каб эканамічны сэнс пераважаў. І правільныя сяброўскія адносіны паміж краінамі таксама, каб гэтая сітуацыя не палітызавалася. Ніякіх пагроз для бяспекі палётаў паветраных судоў, якія ідуць праз наша паветраную прастору, няма, мы гэта заяўляем з усёй адказнасцю", - падкрэсліў Сікорскі.Інцыдэнт з самалётам Ryanair23 траўня лайнер Ryanair накіроўваўся па маршруце Афіны - Вільнюс, але быў вымушаны экстранна прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пасля атрымання паведамлення аб мініраванні.Да месца накіравалі аварыйна-выратавальную тэхніку, аднак дапамога не спатрэбілася. Працавалі сапёрна-піратэхнічная група МУС і следча аператыўная група. Была праведзена праверка багажу, а таксама дадатковы дагляд пасажыраў.Па выніках праверкі быў затрыманы Раман Пратасевіч - экс-галоўрэд Telegram-канала прызнанага экстрэмісцкім "NEXTA" і рэдактар таксама экстрэмісцкага "Беларусь галаўнога мозгу", які знаходзіўся на борце самалёта.У лістападзе мінулага года КДБ Беларусі ўнёс Пратасевіча, у спіс маючых дачыненне да тэрарызму.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210520/Zyavlsya-dadzenyya-z-bartavykh-samapstsa-samalta-yak-razbsya--Baranavchakh-1047672763.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104157/02/1041570203_122:0:2789:2000_1920x0_80_0_0_b81e51162b81f776408c8f0d3510fe86.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, здарэнні, галоўнае, бяспека
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, здарэнні, галоўнае, бяспека
Мінск разлічвае, што ЕС не ўвядзе забарону на палёты праз Беларусь
08:55 25.05.2021 (абноўлена: 15:44 28.06.2022) Літва пакуль не інфармавала Беларусь аб будучым прыпыненні палётаў над тэрыторыяй рэспублікі.
МІНСК, 25 тра - Sputnik. Мінск разлічвае, што ў ЕС "возьме верх разважлівасць", і забарона на палёты еўрапейскіх кампаній праз Беларусь ўводзіцца не будзе, заявіў на брыфінгу гендырэктар прадпрыемства па аэранавігацыйнаму абслугоўванню паветранага руху "Белаэранавігацыя" Леанід Чуро.
"Служба кіравання паветраным рухам выканала усё ў адпаведнасці са сваімі службовымі абавязкамі. У любой краіне выконваліся б такія аперацыі. Камандзір прыняў рашэнне аб пасадцы ў аэрапорце Мінск. Змены па трафіку невялікія ёсць", - адзначыў Чуро.
Ва ўмовах пандэміі на тэрыторыі Беларусі ў суткі абслугоўваецца ў сярэднім каля 400 паветраных судоў, дадаў дырэктар дэпартамента па авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцём Сікорскі. Пакуль фіксуюцца адзінкавыя адмены, дадаў ён.
"Па-першае, гэта эканамічна нявыгадна для авіякампаній - аблятаць Беларусь. Мы ўсё роўна самы кароткі калідор для палётаў у Расійскую Федэрацыю. Я хацеў бы, каб эканамічны сэнс пераважаў. І правільныя сяброўскія адносіны паміж краінамі таксама, каб гэтая сітуацыя не палітызавалася. Ніякіх пагроз для бяспекі палётаў паветраных судоў, якія ідуць праз наша паветраную прастору, няма, мы гэта заяўляем з усёй адказнасцю", - падкрэсліў Сікорскі.
Інцыдэнт з самалётам Ryanair
23 траўня лайнер Ryanair накіроўваўся па маршруце Афіны - Вільнюс, але быў вымушаны экстранна прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пасля атрымання паведамлення аб мініраванні.
Да месца накіравалі аварыйна-выратавальную тэхніку, аднак дапамога не спатрэбілася. Працавалі сапёрна-піратэхнічная група МУС і следча аператыўная група. Была праведзена праверка багажу, а таксама дадатковы дагляд пасажыраў.
Па выніках праверкі быў затрыманы Раман Пратасевіч - экс-галоўрэд Telegram-канала прызнанага экстрэмісцкім "NEXTA" і рэдактар таксама экстрэмісцкага "Беларусь галаўнога мозгу", які знаходзіўся на борце самалёта.
У лістападзе мінулага года КДБ Беларусі ўнёс Пратасевіча, у спіс маючых дачыненне да тэрарызму.