Лукашэнка пра мініраванне борта Ryanair і экстраную пасадку ў Мінску

© REUTERS / ANDRIUS SYTASСамалёт Ryanair прызямліўся ў Вільнюсе
Самалёт Ryanair прызямліўся ў Вільнюсе - Sputnik Беларусь, 1920, 26.05.2021
Прэзідэнт Беларусі сёння выступае з заявай у Авальнай зале. На сустрэчы сабраліся парламентарыі, члены ўрада і Канстытуцыйнай камісіі, а таксама прадстаўнікі іншых дзяржструктур і губернатары.
МІНСК 26 тра - Sputnik. У самалёце Ryanair знаходзіўся тэрарыст, і пра гэта ведалі далёка за межамі Беларусі, заявіў кіраўнік дзяржавы ў сераду, каментуючы сітуацыю з экстраннай пасадкай борта ў нядзелю ў Мінску.
"Была бомба ці не, але калі б мне далажылі аб тым, што ў самалёце тэрарыст, я б неадкладна аддаў загад пасадзіць самалёт", - заявіў Лукашэнка і дадаў, што паведамленне аб мініраванні паступіла са Швейцарыі.
Беларускі лідэр адзначыў, што борт разгарнулі ля БелАЭС. "А калі б раптам Сістэма бяспекі АЭС былі пераведзены ў рэжым поўнай баявой гатоўнасці?", - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.

Аб нелагічным манеўры

Прэзідэнт падкрэсліў, што дзейнічаў законна, абараняючы людзей, па ўсіх міжнародных правілах. Экіпаж борта раіўся з гаспадарамі самалёта і аэрапортам ў Вільнюсе, але прыняў рашэнне прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск", адзначыў Лукашэнка. Беларускі лідэр назваў прымус лайнера да пасадкі знішчальнікам МіГ-29 "абсалютнай хлуснёй".
"Манеўр з разваротам выглядае нелагічна (да Вільнюса было 70 км), але пытанне: чаму іншыя аэрапорты не прынялі самалёт?" - спытаў ён.

Пра "супрацоўнікаў КДБ"

Прэзідэнт паведаміў, што тры чалавекі выйшлі з самалёта ў Мінску, каб не вяртацца з Вільнюса, але з іх зрабілі фэйкавых супрацоўнікаў КДБ.

Аб рэакцыі Захаду

Напісаныя пад капірку абвінавачванні з Захаду і забароны на палёты пасыпаліся адразу - не паспеў авіялайнер сесці ў Мінску, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Занадта ўжо хутка "зрэагавалі", - заўважыў Лукашэнка. На яго думку, гэта, хутчэй за ўсё, спланаваная правакацыя.

Што адбылося

Самалёт Boeing 737-800 вылецеў з Афінаў у Вільнюс 10:29 нядзелі, аднак да пункта прызначэння не даляцеў - з-за паведамлення аб мініраванні ён здзейсніў экстраную пасадку ў аэрапорце Мінск. Сярод пасажыраў быў Раман Пратасевіч, заснавальнік прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала, яго затрымалі. Разам з ім з борта знялі яго сяброўку - грамадзянку РФ Сафію Сапегу.
Супраць Пратасевіча ўзбуджаная крымінальная справа па некалькіх артыкулах, уключаючы артыкул "арганізацыя масавых беспарадкаў". Яму можа пагражаць пакаранне аж да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі