https://bel.sputnik.by/20210527/Avyakalaps-shto-adbyvaetstsa--kasakh-Belavya-paslya-zakrytstsya-reysa-1047734539.html
Авіякалапс: што адбываецца ў касах "Белавія" пасля закрыцця рэйсаў
Авіякалапс: што адбываецца ў касах "Белавія" пасля закрыцця рэйсаў
Sputnik Беларусь
Жадаючым адправіцца ў "зачыненую" Еўропу на самалёце прапануюць ляцець праз Маскву, Бялград або Стамбул. 27.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-27T17:25+0300
2021-05-27T17:25+0300
2021-05-27T17:06+0300
навіны 
турызм
у беларусі
у свеце
галоўнае
рэпартаж
"белавія"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047335539_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_e3f81928f077273ed6628a884554443b.jpg
Што рабіць з квіткамі на адмененыя палёты? Ці можна здаць квіткі і адразу вярнуць свае грошы? Як зараз дабірацца ў еўрапейскія краіны, якія закрылі сваю паветраную прастору? Карэспандэнт Sputnik шукаў адказы на гэтыя пытанні, наведаўшы ў сераду галоўны офіс беларускай кампаніі.У сталічных авіякас на Нямізе ў сераду вельмі шматлюдна - да абеду сабралася каля сотні чалавек. Усе чакаюць сваёй электроннай чаргі. У памяшканні вельмі горача. Некаторыя стаяць у тамбуры - там больш свежа.Чарга ў касе "Белавія" на Нямізе
"А для звароту квіткоў асобная чарга?" - пытаецца мужчына, прабіўшыся да стойкі."Агульная. Але сёння мы ўсе працуем толькі па вяртанню. Ніхто нічога не купляе", - адказвае супрацоўніца "Белавія".Наяўнымі або на карткуГрошы людзям вяртаюць без праблем - альбо наяўнымі, альбо па картцы. Гэта залежыць ад таго, у якой форме праводзілася аплата пры куплі білета.Маладыя з Мінска хацелі адправіцца ў вясельнае падарожжа ў Еўропу, набылі квіткі анлайн. Але для іх вяртання яны не сталі афармляць заяву па інтэрнэце - кажуць, што доступ да патрэбнага рэсурсу з-за вялікага наплыву людзей нестабільны. Прыйшоўшы ў касы, маладыя людзі напісалі заяву, пасля чаго грошы ім будуць пералічаны. Тэрмін залічэння грашовых сродкаў на картку залежыць ад банка.Попыт на МасквуУ сувязі з сітуацыяй  у некалькі разоў павялічыўся попыт на паездкі ў Маскву. Малады чалавек, якому трэба было тэрмінова ляцець на працу ў Мюнхен, цікавіцца наяўнасцю авіябілетаў у расійскую сталіцу. Дзяўчына ў даведачнай яму адказвае, што на бліжэйшыя дні квіткоў няма. Прапануе ехаць цягніком ці аўтобусам.Жанчына, якой трэба трапіць у Германію, распавядае іншым наведвальнікам, што ёй прапаноўваюць тры варыянты: ляцець праз Маскву, Бялград або Стамбул.У Вільнюс праз ПіцерАляксандр распавёў Sputnik пра тое, што яму за пару апошніх дзён ужо некалькі разоў прыйшлося здаваць квіткі. "Мне трэба было ў Вільнюс, але літаральна за восем гадзін да майго вылету рэйс адмянілі. Тады я ўзяў квіток на Рыгу, але следам адмянілі вылеты і туды. Купіў білет на Варшаву. Цяпер вось таксама здаю", - распавядае ён.Аляксандр за тры дні здае ўжо трэці авіябілет
Зараз Аляксандр плануе ехаць праз Расію - Санкт-Пецярбург ці Маскву, - а туды адправіцца на цягніку. Ён кажа, што прасцей дабрацца да Піцера – у чыгуначных саставах ёсць вольныя месцы. Ёсць яшчэ аэрапорт у Бранску, але, паводле яго слоў, туды вельмі складана даехаць.А вось трапіць адразу ў Вільнюс на аўтобусе Аляксандр не можа. Аказваецца, беларусам дазволена ездзіць туды наземным транспартам не больш за адзін раз на паўгода, а Аляксандр падарожнічаў на аўтобусе ў літоўскую сталіцу тры месяцы таму.У Калінінград з візайЯшчэ адной суразмоўцы Sputnik Фрыдзе 81 год. Яна мінчанка. У Калінінградзе жыве яе родная сястра, якая сур'ёзна хварэе, ёй - 75. Фрыда з мужам забраніравалі авіябілет, цяпер прышлі адмяніць заказ.Бо ў Калінінград з Мінска вылецець таксама нельга, так як авіямаршрут ляжыць праз Прыбалтыку.Фрыда з мужам не можа хутка трапіць да хворай сястры ў Калінінград
Праблема ў тым, як жа цяпер дабрацца ў гэты расійскі горад хутка? Для паездкі наземным транспартам патрабуецца транзітная віза. "Даведаліся наконт візы. Патрэбны дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва. Яшчэ неабходная даведка, што сястра там пражывае, а таксама і іншыя паперы. Каб сабраць усё гэта патрабуецца шмат часу, а мы вельмі пажылыя людзі. Так што можам ужо і не сустрэцца", - кажа Фрыда.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2021
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
     https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047335539_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_55733552c1093a0dc9d39696648ea8c4.jpgSputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    навіны , турызм, у беларусі, у свеце, галоўнае, рэпартаж, "белавія"
навіны , турызм, у беларусі, у свеце, галоўнае, рэпартаж, "белавія"
Авіякалапс: што адбываецца ў касах "Белавія" пасля закрыцця рэйсаў
Жадаючым адправіцца ў "зачыненую" Еўропу на самалёце прапануюць ляцець праз Маскву, Бялград або Стамбул.
Што рабіць з квіткамі на адмененыя палёты? Ці можна здаць квіткі і адразу вярнуць свае грошы? Як зараз дабірацца ў еўрапейскія краіны, якія закрылі сваю паветраную прастору? Карэспандэнт Sputnik шукаў адказы на гэтыя пытанні, наведаўшы ў сераду галоўны офіс беларускай кампаніі.
У сталічных авіякас на Нямізе ў сераду вельмі шматлюдна - да абеду сабралася каля сотні чалавек. Усе чакаюць сваёй электроннай чаргі. У памяшканні вельмі горача. Некаторыя стаяць у тамбуры - там больш свежа.
Чарга ў касе "Белавія" на Нямізе
"А для звароту квіткоў асобная чарга?" - пытаецца мужчына, прабіўшыся да стойкі.
"Агульная. Але сёння мы ўсе працуем толькі па вяртанню. Ніхто нічога не купляе", - адказвае супрацоўніца "Белавія".
Грошы людзям вяртаюць без праблем - альбо наяўнымі, альбо па картцы. Гэта залежыць ад таго, у якой форме праводзілася аплата пры куплі білета.
Маладыя з Мінска хацелі адправіцца ў вясельнае падарожжа ў Еўропу, набылі квіткі анлайн. Але для іх вяртання яны не сталі афармляць заяву па інтэрнэце - кажуць, што доступ да патрэбнага рэсурсу з-за вялікага наплыву людзей нестабільны. Прыйшоўшы ў касы, маладыя людзі напісалі заяву, пасля чаго грошы ім будуць пералічаны. Тэрмін залічэння грашовых сродкаў на картку залежыць ад банка.
У сувязі з сітуацыяй  у некалькі разоў павялічыўся попыт на паездкі ў Маскву. Малады чалавек, якому трэба было тэрмінова ляцець на працу ў Мюнхен, цікавіцца наяўнасцю авіябілетаў у расійскую сталіцу. Дзяўчына ў даведачнай яму адказвае, што на бліжэйшыя дні квіткоў няма. Прапануе ехаць цягніком ці аўтобусам.
Жанчына, якой трэба трапіць у Германію, распавядае іншым наведвальнікам, што ёй прапаноўваюць тры варыянты: ляцець праз Маскву, Бялград або Стамбул.
Аляксандр распавёў Sputnik пра тое, што яму за пару апошніх дзён ужо некалькі разоў прыйшлося здаваць квіткі. "Мне трэба было ў Вільнюс, але літаральна за восем гадзін да майго вылету рэйс адмянілі. Тады я ўзяў квіток на Рыгу, але следам адмянілі вылеты і туды. Купіў білет на Варшаву. Цяпер вось таксама здаю", - распавядае ён.
Аляксандр за тры дні здае ўжо трэці авіябілет
Зараз Аляксандр плануе ехаць праз Расію - Санкт-Пецярбург ці Маскву, - а туды адправіцца на цягніку. Ён кажа, што прасцей дабрацца да Піцера – у чыгуначных саставах ёсць вольныя месцы. Ёсць яшчэ аэрапорт у Бранску, але, паводле яго слоў, туды вельмі складана даехаць.
А вось трапіць адразу ў Вільнюс на аўтобусе Аляксандр не можа. Аказваецца, беларусам дазволена ездзіць туды наземным транспартам не больш за адзін раз на паўгода, а Аляксандр падарожнічаў на аўтобусе ў літоўскую сталіцу тры месяцы таму.
Яшчэ адной суразмоўцы Sputnik Фрыдзе 81 год. Яна мінчанка. У Калінінградзе жыве яе родная сястра, якая сур'ёзна хварэе, ёй - 75. Фрыда з мужам забраніравалі авіябілет, цяпер прышлі адмяніць заказ.
Бо ў Калінінград з Мінска вылецець таксама нельга, так як авіямаршрут ляжыць праз Прыбалтыку.
Фрыда з мужам не можа хутка трапіць да хворай сястры ў Калінінград
Праблема ў тым, як жа цяпер дабрацца ў гэты расійскі горад хутка? Для паездкі наземным транспартам патрабуецца транзітная віза. "Даведаліся наконт візы. Патрэбны дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва. Яшчэ неабходная даведка, што сястра там пражывае, а таксама і іншыя паперы. Каб сабраць усё гэта патрабуецца шмат часу, а мы вельмі пажылыя людзі. Так што можам ужо і не сустрэцца", - кажа Фрыда.