https://bel.sputnik.by/20210527/Futbolny-match-zorak-Belarus--Eropy-ne-adbudzetstsa-1047734843.html
Футбольны матч зорак Беларусі і Еўропы не адбудзецца
Футбольны матч зорак Беларусі і Еўропы не адбудзецца
Sputnik Беларусь
Знакавым паядынкам збіраліся адзначыць 110 гадоў беларускага футбола. З боку гаспадароў планаваўся ўдзел Глеба і Калачова, за каманду Старога Свету павінны... 27.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-27T17:55+0300
2021-05-27T17:55+0300
2021-05-27T17:27+0300
навіны
у беларусі
у свеце
спорт
галоўнае
футбол
матч
зоркі
беларусь
еўропа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104502/84/1045028432_0:200:1920:1280_1920x0_80_0_0_85713d5e0d4d6093a47294ead2c39563.jpg
МІНСК, 27 тра - Sputnik. Футбольны матч зорак Беларусі і Еўропы, які павінен быў прайсці ў Мінску 5 чэрвеня, перанесены на нявызначаны тэрмін, паведамілі ў АБФФ.Паядынак на стадыёне "Дынама" збіраліся прымеркаваць да 110-годдзя беларускага футбола. За беларусаў гатовыя былі згуляць Аляксандр Глеб, Цімафей Калачоў, Максім Рамашчанка, Віталь Кутузаў, Аляксандр Хацкевіч і Сяргей Штанюк. Еўрапейскі кантынент маглі прадставіць літовец Эдгарасу Янкаўскас, немец Кевін Куранні, харваты Званімір Сольда і Юрыца Вранеш, чэх Томаш Расіцкі, партугалец Педру Мендэш. Янкаўскас і Расіцкі ад удзелу ў матчы раней адмовіліся.Для астатніх прыбыццё ў Беларусь стала б праблематычным з-за абмежаванняў пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair. Еўрапейскія краіны ўвялі шматлікія забароны: нейкія не дазволілі сваім самалётам лётаць у/праз Беларусь, іншыя зачынілі паветраную прастору або адклікалі дазволы на палёты "Белавія" ў свае аэрапорты.Раней зборныя Вялікабрытаніі, Германіі, Літвы і Нідэрландаў адмовіліся ехаць на чэмпіянат Еўропы па веласпорце. 27 траўня стала вядома, што турнір адмянілі. Член аргкамітэта і кіраўнік веласіпеднага клуба "Мінск" Аляксей Іваноў назваў прычынай транспартныя праблемы.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210209/Belarus-atrymala-aftsyynae-zaprashenne-na-zmovuyu-Almpyadu-1046848589.html
беларусь
еўропа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104502/84/1045028432_213:0:1920:1280_1920x0_80_0_0_da6914926677b0307fc1592f8c9a6050.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, спорт, галоўнае, футбол, матч, зоркі, беларусь, еўропа
навіны , у беларусі, у свеце, спорт, галоўнае, футбол, матч, зоркі, беларусь, еўропа
Футбольны матч зорак Беларусі і Еўропы не адбудзецца
Знакавым паядынкам збіраліся адзначыць 110 гадоў беларускага футбола. З боку гаспадароў планаваўся ўдзел Глеба і Калачова, за каманду Старога Свету павінны былі згуляць Куранні і Расіцкі.
МІНСК, 27 тра - Sputnik. Футбольны матч зорак Беларусі і Еўропы, які павінен быў прайсці ў Мінску 5 чэрвеня, перанесены на нявызначаны тэрмін, паведамілі ў АБФФ.
Паядынак на стадыёне "Дынама" збіраліся прымеркаваць да 110-годдзя беларускага футбола. За беларусаў гатовыя былі згуляць Аляксандр Глеб, Цімафей Калачоў, Максім Рамашчанка, Віталь Кутузаў, Аляксандр Хацкевіч і Сяргей Штанюк. Еўрапейскі кантынент маглі прадставіць літовец Эдгарасу Янкаўскас, немец Кевін Куранні, харваты Званімір Сольда і Юрыца Вранеш, чэх Томаш Расіцкі, партугалец Педру Мендэш. Янкаўскас і Расіцкі ад удзелу ў матчы раней адмовіліся.
Для астатніх прыбыццё ў Беларусь стала б праблематычным з-за абмежаванняў пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair. Еўрапейскія краіны ўвялі шматлікія забароны: нейкія не дазволілі сваім самалётам лётаць у/праз Беларусь, іншыя зачынілі паветраную прастору або адклікалі дазволы на палёты "Белавія" ў свае аэрапорты.
Раней зборныя Вялікабрытаніі, Германіі, Літвы і Нідэрландаў адмовіліся ехаць на чэмпіянат Еўропы па веласпорце. 27 траўня стала вядома, што турнір адмянілі. Член аргкамітэта і кіраўнік веласіпеднага клуба "Мінск" Аляксей Іваноў назваў прычынай транспартныя праблемы.