У якія гарады Еўропы яшчэ можна паляцець на "Белавія"?
09:00 27.05.2021 (абноўлена: 09:09 27.05.2021)
© Sputnik / Павел Львов
/ Падпісацца
Інцыдэнт з пасадкай самалёта Ryanair ў Мінску 23 траўня можа паралізаваць грамадзянскую авіяцыю Беларусі. Рашэнні, якія прымаюцца еўрапейскімі краінамі, ужо зараз ўносяць сумятню з нагоды магчымых і забароненых палётаў.
Некаторыя дзяржавы адмовіліся прымаць лайнеры "Белавія" і адпраўляць свае ў Беларусь, іншыя забаранілі карыстацца яшчэ і сваіёй паветранай прасторай. Куды яшчэ можна паляцець у Еўропу самалётамі "Белавія", разбіраўся Sputnik.
У якія гарады Еўропы можа лятаць "Белавія"
- Германія (Берлін, Франкфурт, Мюнхен, Гановер)
- Нідэрланды (Амстэрдам)
- Бельгія (Брусель)
- Іспанія (Барселона)
- Венгрыя (Будапешт)
- Аўстрыя (Вена)
- Італія (Рым, Мілан)
- Кіпр (Ларнака)
- Турцыя (Стамбул)
- Фінляндыя (Хельсінкі)
Таксама працягваюцца чартэрныя палёты на курорты ў Турцыю і Егіпет. Украіна забараніла сваім авіякампаніям лятаць у Беларусь, але не зачыняла для "Белавія" сваё неба.
У мінулым годзе нацыянальны авіяперавозчык Беларусі ўваходзіў у тройку самых лятаючых ва Украіну. Часцей туды ляталі толькі Turkish Airlines і МАУ (Міжнародныя авіялініі Украіны). Значна павялічыць прысутнасць у паўднёвых суседзяў з 2015 года дапамагло рашэнне аб забароне прамых рэйсаў паміж Украінай і Расіяй. "Белавія" скарысталася шанцам стаць пасярэднікам.
З пятніцы, 28 траўня прымаць самалёты беларускага перавозчыка перастануць ў Чэхіі.
Хто забараніў лятаць "Белавія" да сябе і ў сваёй паветранай прасторы
- Вялікабрытанія (зрабіла гэта першай у Еўропе)
- Літва
- Францыя
Еўрапейскія авіяперавозчыкі, якія адмовіліся лятаць над (у) Беларуссю
- AirBaltic (Латвія) - зрабіла гэта першай
- LOT (Польшча)
- AviaSolutions (Кіпр)
- Austrian Airlines (Аўстрыя)
- Finnair (Фінляндыя)
- Iberia (Іспанія)
- KLM (Нідэрланды)
- Lufthansa (Германія)
- SAS (Швецыя)
- WizzAir (Венгрыя)
- Усе авіякампаніі Літвы, Украіны, Вялікабрытаніі, Францыі
Бельгія ніякіх абмежаванняў не ўводзіла, але запатрабавала ўвесці ўзгодненыя санкцыі ЕС супраць "Белавія" і ўсёй грамадзянскай авіяцыі рэспублікі.
Чытайце таксама:
- Авіяпералёты з Мінска: Масква для беларусаў цяпер галоўны "хаб"?
- "Белавія" адмяніла рэйсы з Мінска ў Парыж і Лондан
- Мінск разлічвае, што ЕС не ўвядзе забарону на палёты праз Беларусь