"Белавія" не зможа лятаць праз Украіну з 29 траўня

© Photo : пресс-служба "Белавиа"Новы "Боінг" "Белавія" ў нацыянальным аэрапорце
Новы Боінг Белавія ў нацыянальным аэрапорце - Sputnik Беларусь, 1920, 28.05.2021
Падпісацца на
НовостиTelegram
Кіеў з 29 траўня закрые ўкраінскае неба для беларускіх самалётаў. Раней Украіна заставалася адзіным акном для рэйсаў "Белавія" у Еўропу.
МІНСК, 27 тра - Sputnik. Кабмін Украіны ў пятніцу ухваліў закрыццё сваёй паветранай прасторы для "Белавія", забарона ўступіць у сілу з паўночы 29 траўня, паведамляе РБК-Украіна.
Адпаведнае даручэнне дадзена Міністэрству інфраструктуры і "Украэраруху". Гэтыя структуры, а таксама МЗС Украіны павінны афіцыйна паведаміць Беларусь аб сваім рашэнні.
Такім чынам, з 29 траўня лайнеры "Белавія" не змогуць лятаць над Украінай. З 26 траўня паўднёвыя суседзі ўвялі забарону толькі на прыём беларускіх і адпраўку сваіх самалётаў у Мінск.
Пасля інцыдэнту c Ryanair ў мінулую нядзелю і ўведзеных абмежаванняў  Украіна заставалася адзіным акном для рэйсаў "Белавія" у Еўропу. Нацыянальны перавозчык, у прыватнасці, яшчэ мог лятаць у Стамбул, Ларнаку, Бялград і Будапешт.
Цюльпаны - Sputnik Беларусь, 1920, 16.05.2021
Фота
Кароль вясновага саду цюльпан
Акрамя таго, закрыццё паўднёвага напрамку вядзе да згортваньня чартэрнай палётнай праграмы "Белавія" ў Турцыю, Егіпет, Чарнагорыю, Туніс і Албанію.
Украіна, як і іншыя краіны Еўропы, увяла абмежаванні пасля затрымання ў аэрапорце Мінска Рамана Пратасевіча, экс-галоўрэда прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала "NEXTA". Ён быў на борце самалёта Ryanair  "Афіны-Вільнюс", які 23 траўня экстранна сеў у Беларусі з-за паведамлення аб закладзенай бомбе, якое пазней не пацвердзілася.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0