Восеньскае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў пройдзе ў Бішкеку 12 лістапада

© Sputnik / Акылбек БатырбековБішкек, цэнтральная плошча Ала-Тоо
Бішкек, цэнтральная плошча Ала-Тоо - Sputnik Беларусь, 1920, 28.05.2021
Падпісацца
У Мінску ў вочным фармаце праходзіць пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД, раніцай прэм'еры сустрэліся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
МІНСК, 28 тра - Sputnik. Чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў адбудзецца ў горадзе Бішкеку 12 лістапада 2021, заявіў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
"Па прапановах Кыргызскай Рэспублікі ў вузкім фармаце было прынята рашэнне правесці чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў, восеньскае, у горадзе Бішкеку 12 лістапада 2021 года", - сказаў ён.
Па словах Лебедзева, на пасяджэнні ў вузкім фармаце кіраўнікі дэлегацый абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва ў СНД.
"Адбылася грунтоўная размова. Былі выказаны новыя ідэі, прапановы. Самае галоўнае, што ўсе гэтыя ідэі і прапановы накіраваны на захаванне і ўдасканаленне супрацоўніцтва ў рамках СНД", - дадаў Лебедзеў.
Чытайце таксама:
  • Салідарнасць і адзінства: Лукашэнка расказаў, што трэба краінам СНД
  • Лукашэнка гатовы выступіць лабістам Выканкама СНД
Стужка навiн
0