З "пудзіла" у дзіву: Крысціне Арбакайтэ - 50 гадоў
З "пудзіла" у дзіву: Крысціне Арбакайтэ - 50 гадоў
Sputnik Беларусь
У 50-ы юбілей папулярнай спявачкі і старэйшай дачкі прымадоны Алы Пугачовай Sputnik дзеліцца яркімі кадрамі з фотаальбома зоркі. 28.05.2021, Sputnik Беларусь
25 траўня расійская спявачка і актрыса Крысціна Арбакайтэ адсвяткавала свой 50-ы дзень нараджэння.Знакамітая дачка не менш знакамітай мамы Алы Пугачовай, актрыса тэатра і кіно, папулярная спявачка і адна з самых яркіх жанчын расійскага шоу-бізнесу з велізарнай аўдыторыяй прыхільнікаў - усё гэта пра Арбакайтэ.Усе запомнілі Крысціну яшчэ да яе галавакружнай кар'еры на сцэне - па галоўнай ролі ў фільме "Чучело" пра цкаванне ў школе, які прагрымеў у СССР і які прынёс славу юнай актрысе. З тых часоў мінула больш за 37 гадоў і за гэты час Арбакайтэ змагла прайсці велізарны шлях - ад дзяўчынкі-пудзілы да дзівы і яшчэ раз даказаць, што яна зорка і толькі потым маміна дачка.Глядзіце таксама:
У 50-ы юбілей папулярнай спявачкі і старэйшай дачкі прымадоны Алы Пугачовай Sputnik дзеліцца яркімі кадрамі з фотаальбома зоркі.
25 траўня расійская спявачка і актрыса Крысціна Арбакайтэ адсвяткавала свой 50-ы дзень нараджэння.
Знакамітая дачка не менш знакамітай мамы Алы Пугачовай, актрыса тэатра і кіно, папулярная спявачка і адна з самых яркіх жанчын расійскага шоу-бізнесу з велізарнай аўдыторыяй прыхільнікаў - усё гэта пра Арбакайтэ.
Усе запомнілі Крысціну яшчэ да яе галавакружнай кар'еры на сцэне - па галоўнай ролі ў фільме "Чучело" пра цкаванне ў школе, які прагрымеў у СССР і які прынёс славу юнай актрысе. З тых часоў мінула больш за 37 гадоў і за гэты час Арбакайтэ змагла прайсці велізарны шлях - ад дзяўчынкі-пудзілы да дзівы і яшчэ раз даказаць, што яна зорка і толькі потым маміна дачка.
Уладзімір Праснякоў і Крысціна Арбакайтэ падчас свайго канцэрту ў амерыканскім начным клубе "Манхэтэн-экспрэс" у студзені 1994-га. Спевакі былі разам больш за 10 гадоў, у 1991-м у іх нарадзіўся сын Мікіта.
Бацька Дэні баяўся, што спявачка забярэ Дэні ў ЗША і праз суд ў Грозным атрымаў правы на выхаванне дзіцяці. Аднак Крысціна аспрэчыла рашэнне і атрымала такія ж правы.
Спявачка Крысціна Арбакайтэ з сынам Мікітам перад пачаткам цырымоніі ўручэння кінаўзнагарод "MTV Расія" - 2008. Зараз Мікіта акцёр кіно, тэлебачання і дубляжу, спявак і музыкант.
Арбакайтэ і яе сын Дэні Байсараў перад цырымоніяй прэміі "Муз-ТБ 2014. Эвалюцыя". Дэні Байсараў жыў у Чачні з бацькам, але пры гэтым шмат часу праводзіў з мамай і айчымам. Цяпер ён вывучае бізнес і маркетынг у Вялікабрытаніі.
Спявачка Ала Пугачова, спявачка Крысціна Арбакайтэ, спявак Мікіта Праснякоў з жонкай Аленай (справа налева) на прэм'еры фільма "Ала Пугачова. Той самы канцэрт".