https://bel.sputnik.by/20210530/Chels-praz-dzevyats-gado-vyygra-Lgu-chempna-1047749890.html
"Чэлсі" праз дзевяць гадоў выйграў Лігу чэмпіёнаў
"Чэлсі" праз дзевяць гадоў выйграў Лігу чэмпіёнаў
Sputnik Беларусь
Галоўны трэнер "сініх" Томас Тухель з другой спробы - год таму ён гуляў у фінале разам з ПСЖ - узяў трафей. 30.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-30T09:30+0300
2021-05-30T09:30+0300
2021-05-30T09:15+0300
навіны
у свеце
спорт
галоўнае
ліга чэмпіёнаў
футбол
трэнер
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1d/1047749512_0:0:3072:1737_1920x0_80_0_0_84f529fce164aa1a3c1cfbf357216b7a.jpg
МІНСК, 30 тра - Sputnik. Футбалісты лонданскага "Чэлсі" выйгралі Лігу чэмпіёнаў УЕФА, паведамляе Sputnik.Англійскі фінал Лігі чэмпіёнаў "Манчэстэр Сіці" - "Чэлсі" адбыўся ў суботу, 29 траўня, на стадыёне "Драган" ў партугальскім Порту. Нагадаем, першапачаткова матч павінен быў праходзіць у Стамбуле, але з-за "каронавірусных" абмежаванняў яго было вырашана перанесці.Сустрэча завяршылася з лікам 1:0 на карысць "сініх". Пераможны гол на свой рахунак запісаў Кай Хаверц (42-я хвіліна)."Чэлсі" ўпершыню з 2012 года атрымалі перамогу ў фінале ЛЧ. Дзевяць гадоў таму пад кіраўніцтвам Раберта Дзі Матэа "сінія" ў Мюнхене былі мацнейшыя за "Баварыю". Цяперашняя перамога ў ЛЧ - другая ў гісторыі клуба.Галоўны трэнер "Чэлсі" Томас Тухель
Цікава, што ў 2008 годзе лонданцы ў фінале сустракаліся з "Манчэстар Юнайтэд", але саступілі.Галоўны трэнер "Чэлсі" Томас Тухель першы ў гісторыі, каму ўдалося выйсці ў фінал Лігі чэмпіёнаў два гады запар з рознымі камандамі. У 2020 годзе нямецкі спецыяліст вывеў у фінал французскі ПСЖ, але прайграў мюнхенскай "Баварыі".Галоўны трэнер "Манчэстар Сіці" Хасэп Гвардыёла
А вось настаўнік "гараджан" Хасэп Гвардыёла, які працуе ў "Ман Сіці" ужо пяць гадоў, упершыню ў гісторыі вывеў сваіх падапечных у фінал Лігі чэмпіёнаў, але заваяваць свой трэці тытул не змог. Нагадаем, іспанец двойчы станавіўся пераможцам турніру разам з "Барселонай".Дарэчы, 27 траўня яшчэ адна каманда з Манчэстэра саступіла ў фінале еўракубка: "Ман Юнайтэд" у серыі пенальці прайграў іспанскаму "Вільярэалу" ў Лізе Еўропы.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1d/1047749512_0:0:3072:1931_1920x0_80_0_0_ad6550ff4d9a5509172395d7630fb8b9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у свеце, спорт, галоўнае, ліга чэмпіёнаў, футбол, трэнер
навіны , у свеце, спорт, галоўнае, ліга чэмпіёнаў, футбол, трэнер
"Чэлсі" праз дзевяць гадоў выйграў Лігу чэмпіёнаў
Галоўны трэнер "сініх" Томас Тухель з другой спробы - год таму ён гуляў у фінале разам з ПСЖ - узяў трафей.
МІНСК, 30 тра - Sputnik. Футбалісты лонданскага "Чэлсі" выйгралі Лігу чэмпіёнаў УЕФА, паведамляе Sputnik.
Англійскі фінал Лігі чэмпіёнаў "Манчэстэр Сіці" - "Чэлсі" адбыўся ў суботу, 29 траўня, на стадыёне "Драган" ў партугальскім Порту. Нагадаем, першапачаткова матч павінен быў праходзіць у Стамбуле, але з-за "каронавірусных" абмежаванняў яго было вырашана перанесці.
Сустрэча завяршылася з лікам 1:0 на карысць "сініх". Пераможны гол на свой рахунак запісаў Кай Хаверц (42-я хвіліна).
"Чэлсі" ўпершыню з 2012 года атрымалі перамогу ў фінале ЛЧ. Дзевяць гадоў таму пад кіраўніцтвам Раберта Дзі Матэа "сінія" ў Мюнхене былі мацнейшыя за "Баварыю". Цяперашняя перамога ў ЛЧ - другая ў гісторыі клуба.
Галоўны трэнер "Чэлсі" Томас Тухель
Цікава, што ў 2008 годзе лонданцы ў фінале сустракаліся з "Манчэстар Юнайтэд", але саступілі.
Галоўны трэнер "Чэлсі" Томас Тухель першы ў гісторыі, каму ўдалося выйсці ў фінал Лігі чэмпіёнаў два гады запар з рознымі камандамі. У 2020 годзе нямецкі спецыяліст вывеў у фінал французскі ПСЖ, але прайграў мюнхенскай "Баварыі".
Галоўны трэнер "Манчэстар Сіці" Хасэп Гвардыёла
А вось настаўнік "гараджан" Хасэп Гвардыёла, які працуе ў "Ман Сіці" ужо пяць гадоў, упершыню ў гісторыі вывеў сваіх падапечных у фінал Лігі чэмпіёнаў, але заваяваць свой трэці тытул не змог. Нагадаем, іспанец двойчы станавіўся пераможцам турніру разам з "Барселонай".
Дарэчы, 27 траўня яшчэ адна каманда з Манчэстэра саступіла ў фінале еўракубка: "Ман Юнайтэд" у серыі пенальці прайграў іспанскаму "Вільярэалу" ў Лізе Еўропы.