Відэа

Сукенка з жывых архідэй за 80 тысяч долараў – відэа

Падпісацца
Эксперты Кнігі Рэкордаў Расіі ацанілі створаны фларыстмі з архідэй нарад для нявесты больш чым у 80 тысяч долараў.
Цырымонія ўзнагароджання і дэманстрацыя "самай дарагой сукенкі з жывых кветак" прайшла ў Маскве. Глядзіце на відэа, як выглядае незвычайны ўбор.
Дзіўную сукенку стварала каманда з шасці чалавек каля чатырох гадзін. Як распавяла фларыст Наталля Слупская, з-за далікатнасці кветкі праца была працаёмкай і "ювелірнай".
"Мы спачатку адпойвалі кветкі, потым ножкі суквецця апрацоўвалі спецыяльным фларыстычным клеем. Потым ужо сушылі кожнае суквецце і прышывалі да нашай сукенкі", - падзялілася яна дэталямі працэсу.
Каля пяці тысяч суквеццяў былі ўручную прышытыя на спецыяльны тканкавы каркас. Наталля спадзяецца, што ў яе з’явіцца магчымасць зрабіць падобную сукенку для сапраўднай нявесты.
Глядзіце таксама:
  • Вясна на Іслачы ў фотаздымках: як распускаецца лісце і кветкі
  • Мільёны кветак распусціліся у Нідэрландах - відэа
  • Сакура заквітнела ў Кітаі раней часу - відэа
Стужка навiн
0