https://bel.sputnik.by/20210531/22-gady-tamu-dzesyatk-chalavek-stal-akhvyaram-tragedy-na-Nyamze---vdea-1047752819.html
22 гады таму дзесяткі чалавек сталі ахвярамі трагедыі на Нямізе - відэа
22 гады таму дзесяткі чалавек сталі ахвярамі трагедыі на Нямізе - відэа
30 траўня 1999 года ў выніку цісканіны ў падземным пераходзе ля метро "Няміга" загінулі 53 чалавекі. У 2002-м тут ўсталявалі мемарыял. У гадавіну трагедыі... 31.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-31T09:45+0300
2021-05-31T09:45+0300
2021-05-30T17:20+0300
відэа
мультымедыя
у беларусі
здарэнні
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1e/1047752653_6:-1:1280:720_1920x0_80_0_0_6c3d8612b133cfefc261fa00ce3ffe21.jpg
У той фатальны дзень каля Палаца спорту ішоў канцэрт гурта "Манга-Манга". У момант іх выступлення раптам пачалася навальніца з градам. Каля двух з паловай тысяч чалавек паспрабавалі схавацца ад непагадзі ў падземным пераходзе.Пачалася цісканіна, у якой літаральна за некалькі хвілін загінула 53 чалавекі. Больш 160 былі параненыя.Большасці загінулых было ад 14 да 20 гадоў.Некаторыя з тых, хто выжыў у цісканіне, называлі вінаватымі трагедыі невядомых маладых людзей, якія спачатку стрымлівалі паток людзей унізе лесвіцы, а потым рэзка яго адпусцілі. Паводле афіцыйнай версіі, прычынай цісканіны стаў трагічны збег абставінаў.У памяць аб загінуўшых каля станцыі метро збудаваны манумент, на каменных прыступках якога ляжаць 40 бронзавых руж і 13 цюльпанаў. І выгравіраваны надпіс: "53 рубцы на сэрцы Беларусi. 30 траўня 1999 года.Побач размешчаная маленькая капліца з металічнай мемарыяльнай плітой, на якой пералічаныя імёны загінуўшых. Сёння разам з бронзавымі кветкамі на гэтым месцы ляжаць жывыя, а пад імёнамі загінуўшых гараць свечкі.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1e/1047752653_134:-1:1280:720_1920x0_80_0_0_674187ff71c940941783f0c763c29b49.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
мультымедыя, у беларусі, здарэнні
мультымедыя, у беларусі, здарэнні
22 гады таму дзесяткі чалавек сталі ахвярамі трагедыі на Нямізе - відэа
30 траўня 1999 года ў выніку цісканіны ў падземным пераходзе ля метро "Няміга" загінулі 53 чалавекі. У 2002-м тут ўсталявалі мемарыял. У гадавіну трагедыі мінчане неслі да мемарыяла кветкі - глядзіце відэа Sputnik.
У той фатальны дзень каля Палаца спорту ішоў канцэрт гурта "Манга-Манга". У момант іх выступлення раптам пачалася навальніца з градам. Каля двух з паловай тысяч чалавек паспрабавалі схавацца ад непагадзі ў падземным пераходзе.
Пачалася цісканіна, у якой літаральна за некалькі хвілін загінула 53 чалавекі. Больш 160 былі параненыя.
Большасці загінулых было ад 14 да 20 гадоў.
Некаторыя з тых, хто выжыў у цісканіне, называлі вінаватымі трагедыі невядомых маладых людзей, якія спачатку стрымлівалі паток людзей унізе лесвіцы, а потым рэзка яго адпусцілі. Паводле афіцыйнай версіі, прычынай цісканіны стаў трагічны збег абставінаў.
У памяць аб загінуўшых каля станцыі метро збудаваны манумент, на каменных прыступках якога ляжаць 40 бронзавых руж і 13 цюльпанаў. І выгравіраваны надпіс: "53 рубцы на сэрцы Беларусi. 30 траўня 1999 года.
Побач размешчаная маленькая капліца з металічнай мемарыяльнай плітой, на якой пералічаныя імёны загінуўшых. Сёння разам з бронзавымі кветкамі на гэтым месцы ляжаць жывыя, а пад імёнамі загінуўшых гараць свечкі.