https://bel.sputnik.by/20210531/Belaruska-Pol-Kanabs-zavayavala-tytul-Miss-Elite-Europe-1047752931.html
Беларуска Полі Канабіс заваявала тытул Miss Elite Europe
Беларуска Полі Канабіс заваявала тытул Miss Elite Europe
Sputnik Беларусь
Канкурсантка з Беларусі дайшла да гранд-фіналу Miss Elite World 2021, форум праходзіў у Егіпце, а за карону пераможцы змагаліся ўдзельніцы з 34 краін. 31.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-31T09:25+0300
2021-05-31T09:25+0300
2021-05-30T17:47+0300
навіны
стыль жыцця
у беларусі
у свеце
культура
галоўнае
беларускі
беларусь
конкурс
егіпет
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/17/1047694912_6:0:1073:600_1920x0_80_0_0_6d03e8a8e485c237dcfc484823aea465.jpg
МІНСК, 31 тра - Sputnik. Беларуска Полі Канабіс заваявала тытул Miss Elite Europe на міжнародным конкурсе прыгажосці.Гранд-фінал Miss Elite World 2021 праходзіў у Егіпце, а за карону пераможцы змагаліся канкурсанткі з 34 краін, у тым ліку Расіі, Кітая, ЗША.Перамогу атрымала ўдзельніца з Мексікі. Беларусцы дастаўся статус кантынентальнай каралевы.Раней, ацэньваючы свае шанцы на перамогу, Канабіс адзначала складаную сістэму ацэнкі на конкурсе, якая ўключае і галасы суддзяў, і інтэрнэт-галасаванне, ацэнку касцюмаў, паводзінаў і іншае.Беларуская канкурсантка прайшла адбор у гранд-фінал конкурсу прыгажосці Miss Elite World 2021. Удзел Канабіс быў пад пагрозай: з-за праблем з візай дзяўчына пару дзён не магла трапіць у Каір.Miss Elite World 2021 - міжнародны конкурс прыгажосці, гранд-фінал праходзіў у Каіры. Акрамя "Міс Эліта", на форуме прыгажосці выбіраюць "Міс Кангеніяльнасць", "Лепшая мадэль", "Міс Папулярнасць", "Лепшы нацыянальны касцюм" і "Міс Фотагенічнасць".Полі Канабіс нарадзілася і вырасла ў Мінску, з дзяцінства здымалася ў кіно і займалася мадэлінгам. Раней яна ўжо была фіналісткай 18 розных конкурсаў прыгажосці. У 2017-м прадстаўляла Беларусь на конкурсе "Міс Зямля". Канабіс працавала мадэллю ў Мілане і Бангкоку, прымала ўдзел у Colombo Fashion Week і двойчы з'яўлялася на вокладцы часопіса L'Officiel.
https://bel.sputnik.by/20210410/Samyya-znakamtyya-tsygany-svetu-1047331509.html
беларусь
егіпет
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/17/1047694912_148:0:948:600_1920x0_80_0_0_080f5464a57c76bd1c13e9c19d7b6218.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , стыль жыцця, у беларусі, у свеце, культура, галоўнае, беларускі, беларусь, конкурс, егіпет
навіны , стыль жыцця, у беларусі, у свеце, культура, галоўнае, беларускі, беларусь, конкурс, егіпет
Беларуска Полі Канабіс заваявала тытул Miss Elite Europe
Канкурсантка з Беларусі дайшла да гранд-фіналу Miss Elite World 2021, форум праходзіў у Егіпце, а за карону пераможцы змагаліся ўдзельніцы з 34 краін.
МІНСК, 31 тра - Sputnik. Беларуска Полі Канабіс заваявала тытул Miss Elite Europe на міжнародным конкурсе прыгажосці.
Гранд-фінал Miss Elite World 2021 праходзіў у Егіпце, а за карону пераможцы змагаліся канкурсанткі з 34 краін, у тым ліку Расіі, Кітая, ЗША.
Перамогу атрымала ўдзельніца з Мексікі. Беларусцы дастаўся статус кантынентальнай каралевы.
"Статус кантынентальнай каралевы - гэта вельмі важны тытул, я ганаруся, што паказала сябе і сваю краіну годна. І мне вельмі прыемна, што члены журы высока ацанілі мае старанні і падрыхтоўку", - падзялілася ўражаннямі Полі Канабіс.
Раней, ацэньваючы свае шанцы на перамогу, Канабіс адзначала складаную сістэму ацэнкі на конкурсе, якая ўключае і галасы суддзяў, і інтэрнэт-галасаванне, ацэнку касцюмаў, паводзінаў і іншае.
Беларуская канкурсантка прайшла адбор у гранд-фінал конкурсу прыгажосці Miss Elite World 2021. Удзел Канабіс быў пад пагрозай: з-за праблем з візай дзяўчына пару дзён не магла трапіць у Каір.
Miss Elite World 2021 - міжнародны конкурс прыгажосці, гранд-фінал праходзіў у Каіры. Акрамя "Міс Эліта", на форуме прыгажосці выбіраюць "Міс Кангеніяльнасць", "Лепшая мадэль", "Міс Папулярнасць", "Лепшы нацыянальны касцюм" і "Міс Фотагенічнасць".
Полі Канабіс нарадзілася і вырасла ў Мінску, з дзяцінства здымалася ў кіно і займалася мадэлінгам. Раней яна ўжо была фіналісткай 18 розных конкурсаў прыгажосці. У 2017-м прадстаўляла Беларусь на конкурсе "Міс Зямля". Канабіс працавала мадэллю ў Мілане і Бангкоку, прымала ўдзел у Colombo Fashion Week і двойчы з'яўлялася на вокладцы часопіса L'Officiel.