Навальніцы і дажджы? Сіноптыкі расказалі, якім будзе пачатак чэрвеня ў Беларусі

© SputnikВясёлка ў Мінску
Вясёлка ў Мінску
 - Sputnik Беларусь, 1920, 31.05.2021
Па прагнозах Белгідрамета, пачатак лета будзе даволі прахалодным, дажджлівым, месцамі па краіне будзе парывісты вецер і прагрымяць навальніцы.
МІНСК, 31 тра - Sputnik. Заўтра ў Беларусі пачынаецца каляндарнае лета, але па прагнозах сіноптыкаў тэмпература ў першыя дні чэрвеня будзе ніжэй за норму, не абмінуць краіну навальніцы і праліўныя дажджы.
У панядзелак, 31 траўня, будзе воблачна з праясненнямі, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні ўмераны. Ноччу тэмпература складзе ад +2°С да +8°С. У начныя гадзіны па поўначы краіны месцамі на глебе замаразкі да -2°С. Днём +8℃ ... +16℃.
Аналагічным будзе надвор'е, па дадзеных Белгідрамета, і ў першы дзень лета. Дажджы і навальніцы, днём слупок тэрмометра паднімецца ў паўднёвых рэгіёнах да +14℃, у Мінску - каля +10℃.
Сярэдзіна тыдня будзе дажджлівай. Месцамі парывісты вецер. Ноччу ад +8℃ да +15℃. Днём да 16℃ цяпла.
Другая палова тыдня асабліва не будзе адрознівацца ад першай. У чацвер і ў пятніцу ноччу прагназуюць + 5℃ ... + 12℃. Дажджы. Днём 3 чэрвеня ад + 13℃ да + 21℃, 4 чэрвеня слупок тэрмометра будзе +14℃ ... +18℃.

Першыя летнія выхадныя

Sputnik выпусціў качку! Журналісты выратавалі крыжанку і яе патомства - Sputnik Беларусь, 1920, 24.05.2021
Відэа
Sputnik выпусціў качку! Журналісты выратавалі крыжанку і яе патомства – відэа
Першыя выходныя лета-2021 будуць на здзіўленне многіх цёплымі. Ноччу ў некаторых рэгіёнах чакаецца да +14 ℃. Днём у суботу - да +20 ℃.
У нядзелю стане яшчэ цяплей, паветра днём прагрэецца да 23℃.
Тым не менш, дажджы нікуды не сыдуць. Навальніцы і ападкі - на большай частцы тэрыторыі краіны.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі