МАРГ апублікаваў так званы "тарыфны сшытак", у якім адлюстраваны прыкладныя тэрміны росту рэгуляваных дзяржавай коштаў. У прыватнасці, гэта датычыцца праезду ў транспарце, квіткоў на цягнікі, чакаецца і чарговае "пацяжэнне" жыровак.
Згодна з прагнозам ведамства, падаражэць павінна адукацыя (як вышэйшая, так і сярэдне-спецыяльная), мабільная сувязь, электрасувязь, інтэрнэт, паслугі пошты, тытунёвая прадукцыя, алкаголь і шэраг іншых пазіцый.
Міністэрства пры гэтым удакладняе, што рашэнне па змяненні рэгуляваных цэн будзе прымацца, у прыватнасці, зыходзячы з эканамічнай сітуацыі ў краіне, інфляцыі і даходаў беларусаў.