Што было ў чорным чамадане: Лукашэнка расказаў пра перамовы з Пуціным у Сочы

© Sputnik / Михаил Климентьев / Перайсці ў медыябанкАляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным
Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным - Sputnik Беларусь, 1920, 01.06.2021
Падпісацца
Афіцыйны візіт прэзідэнта Беларусі ў Сочы адбыўся 28-29 траўня, па выніках сустрэчы быў дасягнуты шэраг дамоўленасцяў.
МІНСК, 1 чэр - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка ў Мінску праводзіць нараду па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй, перадае БелТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што тэмы перамоваў з расійскім калегам вызначылі даўно. Сустрэча стала працягам папярэдніх кантактаў на розных узроўнях.
Лідэры дзвюх краін абмеркавалі пастаўкі нафты і газу, у тым ліку кампенсацыю страт ад расійскага падатковага манеўру, супрацоўніцтва ў мытнай і падатковай сферах і развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Не абыйшлося і без абмеркавання заходніх санкцый, аднаўлення авіязносін, затрымання Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі. Аляксандр Лукашэнка таксама распавёў, што было ў чамадане, які ён узяў з збой.
"Шуму мы, вядома, нарабілі шмат - і па форме, і па змесце. Паколькі гэта выклікала ажыўленую размову і рэзананс (трэба сказаць, ва ўсім свеце) і было шмат розных размоў, я палічыў неабходным сёння сустрэцца з адказнымі асобамі і абмеркаваць пытанні, якія мы абгаворвалі на сустрэчы", - так прэзідэнт ахарактарызаваў публікацыі ў СМІ па выніках сустрэчы ў Сочы, яго словы прыводзіць БелТА.

Што было ў чамадане?

Галоўная інтрыга, якая хвалявала ўсіх з перамоў, - што ж было ў чамадане, які прывёз Аляксандр Лукашэнка на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. Тады беларускі прэзідэнт запэўніў, што прывёз інфармацыю пра інцыдэнт з самалётам Ryanair.
"Калі б мы ў адкрыты эфір выклалі ўсе дакументы гэтага чамадана, то, напэўна, шмат было б размоваў і было б што абмяркоўваць", - яшчэ больш заінтрыгаваў прэзідэнт Беларусі.
Ён распавёў, што ў чамадане знаходзіліся "аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя беларускімі спецслужбамі". У абмене інфармацыяй падобнага роду няма нічога новага - гэта даўняя практыка ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі.
"Аб сітуацыі вакол Беларусі і Расіі, у цэлым Саюзнай дзяржавы, пра тое, якія сёння адносіны Амерыкі, Еўрапейскага саюза і іншых да Кітайскай Народнай Рэспублікі, і шмат іншых падобных матэрыялаў", - растлумачыў Лукашэнка, якога роду інфармацыяй могуць абмяняцца лідэры дзвюх краін.
Стужка навiн
0