Відэа

Чым запомнілася наведвальнікам выстава "Белагра-2021" – відэа

Падпісацца
31-я спецыялізаваная выстава "Белагра-2021" адкрылася на тэрыторыі выставачнага цэнтра Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". Глядзіце на відэа, чым запомнілася экспазіцыя гледачам.
Гэты форум - самая маштабная падзея для беларускіх аграрыяў і іх замежных калег. Экспазіцыя размяшчаецца ў двух павільёнах і на адкрытай пляцоўцы.
У гэтым годзе выстава "Белагра" сабрала больш за 400 кампаній з 16 краін, сярод іх - Расія, Вялікабрытанія, Германія, Францыя, Нідэрланды, Кітай, Сербія, Швецыя, Італія, Іарданія. На пляцоўцы ў 20 тысяч "квадратаў" прэзентуюць найноўшыя ўзоры тэхнікі, інавацыйныя тэхналогіі ў АПК, IT-рашэнні для сельскай гаспадаркі.
Упершыню на "Белагра" прадстаўляюць цёлак ад быкоў-вытворцаў Галштынскай пароды, таксама праходзіць вывадка племянных коней. Пройдуць і ўпадабаныя ўдзельнікамі і гледачамі мерапрыемствы - выстава жывёл, конкурсы на лепшую племянную карову, "Лепшы араты", "Чэмпіён смаку".
У рамках праграмы форуму запланавана каля 20 тэматычных канферэнцый і семінараў, на якіх абмяркуюць асаблівасці забеспячэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі, укараненне беспілотных тэхналогій і аўтаномнага транспарту, выкарыстанне зямельных рэсурсаў, развіццё племянной жывёлагадоўлі.
Глядзіце таксама:
Стужка навiн
0