Настольны тэніс: Уладзімір Самсонаў паедзе на сваю сёмую Алімпіяду

© Photo : Владимир НестеровичВыступленне Уладзіміра Самсонава ў фінале ЕГ-2015
Выступленне Уладзіміра Самсонава ў фінале ЕГ-2015 - Sputnik Беларусь, 1920, 02.06.2021
Падпісацца
45-гадовы спартсмен зарабіў алімпійскую ліцэнзію дзякуючы высокаму месцу ў сусветным рэйтынгу.
МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Беларус Уладзімір Самсонаў возьме ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Токіа, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі.
"Міжнародная федэрацыя настольнага тэніса (IITF) 1 чэрвеня апублікавала алімпійскі кваліфікацыйны рэйтынг, паводле якога 45-гадовы беларускі спартсмен размяшчаецца на 29-й пазіцыі і зможа прыняць удзел у Гульнях у сталіцы Японіі", - паведамілі ў НАК.
Для Самсонава, які 17 красавіка адзначыў 45-гадовы юбілей, Гульні ў Токіа стануць сёмымі ў кар'еры. Лепшы вынік беларус паказаў на АГ-2016 у Рыа-дэ-Жанейра, заняўшы чацвёртае месца.
"Уладзімір Самсонаў - адзіны з беларускіх гульцоў у настольны тэніс, хто атрымаў права пазмагацца за медаль у Токіа", - звярнулі ўвагу ў НАК.
Алімпіяда ў Токіа стартуе 23 ліпеня. Спаборніцтвы па настольным тэнісе пройдуць з 24 ліпеня па 6 жніўня.
Стужка навiн
0