Савецкія людзі на ўнікальных каляровых фота вучонага з ЗША
Падпісацца
Амерыканскі прафесар і фатограф Томас Хаманд займаўся вывучэннем гісторыі Расіі і неаднаразова бываў у СССР. Дзякуючы яго каляровым здымках сёння мы можам па-новаму зірнуць на жыццё простых людзей у савецкай краіне.
Тэмамі даследаванняў прафесара Віргінскага ўніверсітэта Томаса Т. Хаманда былі не толькі знешняя палітыка СССР і эканоміка Савецкай Расіі. Ён таксама з'яўляўся аўтарам кніг па расійскай гісторыі і цэлай серыі фатаграфій, прысвечаных жыццю і побыту Савецкага Саюза сярэдзіны 1950-1970-х гадоў.
Цэнтр вывучэння Расіі і Усходняй Еўропы Віргінскага ўніверсітэта, які заснаваў амерыканскі навуковец, некалькі гадоў таму аблічбаваў архіў з амаль трох тысяч фатаграфій Хаманда, зробленых падчас паездак у СССР - Расію, Украіну, Латвію, Сярэднюю Азію і на Каўказ. Некаторыя з іх глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь.
Чытайце таксама:
- Як пачыналася савецкае фота: знакавыя працы Макса Альперта
- Гарбачоў адзначае 90-годдзе. Гісторыя прэзідэнта СССР у фотаздымках
- Барыс Ельцын падчас візітаў у Беларусь - фота з архіва

Людзі загараюць у Маскве, 1964 год.

Лыжніцы на прагулцы ў Маскве. Здымкі былі знойдзены ў непадпісанай папцы. Яны зроблены Томасам Т. Хамандам падчас яго паездкі ў Савецкі Саюз ў 1964 годзе.

Людзі ў вагоне цягніка метро. Хутчэй за ўсё, гэта адкрыты ўчастак Лужнецкага метрамоста паміж станцыямі "Лужнікі" і "Вераб'ёвы горы".

Гэта здымак з папкі Томаса Т. Хаманда "Лепшыя фатаграфіі 1956-1958 гадоў".

Дзяўчынка разглядае прылавак у краме, 1964 год

Від на цэнтр Масквы з Масквой-ракой і Крамлёўскай сцяной, 1972 год.

7/20
ГАЗ-21 "Волга" на вуліцы Ленінграда, 1958 год.

8/20
Група турыстаў з Сярэдняй Азіі каля Крамля, 1972 год.

9/20
Пажылая жанчына з дзіцем на санках у Пераслаўль-Залескім, 1964 год.

10/20
Адпачынак на круізным судне на Волзе.



13/20
Адпачываючыя ў купальніках, 1975 год.


15/20
Вяселле насупраць Казанскага Крамля, 1975 год.

16/20
Людзі падчас наведвання манумента "Радзіма-Маці кліча" на Мамаевым Кургане ў Сталінградзе.



19/20
Людзі ў чарзе за квасам, 1958 год.

20/20
Дзяўчаты на рацэ Волзе. Гэтая серыя фатаграфій была зроблена падчас рачнога круізу Хаманда з Растова ва Ульянаўск.