ФІДЭ запатрабуе кампенсацыю ад Мінска за адмову праводзіць Кубак свету па шахматах

© Pixabay / moritz320Шахматы, архіўнае фота
Шахматы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 03.06.2021
Падпісацца
Кіраўнік ФІДЭ заявіў, што Беларусь сама адмовілася ад буйных спаборніцтваў, паступіўшы тым самым не па-партнёрску.
МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Міжнародная шахматная федэрацыя (ФІДЭ) будзе патрабаваць грашовую кампенсацыю ад Беларусі за адмову ад правядзення Кубка свету, заявіў ТАСС кіраўнік ФІДЭ Аркадзь Дварковіч.
Минск у мінулым годзе адмовіўся праводзіць у сябе адразу некалькі буйных шахматных мерапрыемстваў: не толькі Сусветную шахматную  Алімпіяду, але і Кубак свету сярод жанчын, Кубак свету сярод мужчын і кангрэс ФІДЭ.
Каментуючы адмову беларускага боку, Дварковіч сказаў, што адбыўся форс-мажор. Ён удакладніў, што Мінск сам адмовіўся ад правядзення турніраў.
"Мы нічога не адбіралі ў іх, таму, прама скажам, Беларусь паступіла не вельмі па-партнёрску. Я не ведаю, з-за чаго, паставілі нас перад фактам, без усялякай кампенсацыі - гэта для нас складаная сітуацыя, і з ёй яшчэ будзем разбірацца", - сказаў Дварковіч.
"Ёсць рашэнне савета FIDE займацца пытаннем атрымання кампенсацыі, у адрозненні ад хакея, не мы ім павінны грошы, а яны нам, мы патрацілі свае рэсурсы", - дадаў кіраўнік ФІДЭ.
Кубак свету па шахматах прыме Сочы. Дварковіч распавёў, што падрыхтоўку да яго ідзе кожны дзень.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0