https://bel.sputnik.by/20210603/Zaraz-praz-dzen-tsyagnk-z-Mnska--Adler-buduts-khadzts-chastsey-1047788372.html
Цяпер праз дзень: цягнікі з Мінска ў Адлер будуць хадзіць часцей
Цяпер праз дзень: цягнікі з Мінска ў Адлер будуць хадзіць часцей
Sputnik Беларусь
У першы рэйс пасля доўгага лакдаўна, звязанага з пандэміяй, цягнік у Адлер адправіўся ў канцы красавіка. Цяпер ён ходзіць з беларускай сталіцы на чарнаморскае... 03.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-03T11:02+0300
2021-06-03T11:02+0300
2021-06-03T10:50+0300
навіны
турызм
у беларусі
у свеце
галоўнае
цягнік
мінск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103399/88/1033998803_0:123:3072:1851_1920x0_80_0_0_4596c99dc95ac28b76d23bc7ec5a2282.jpg
МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Цягнікі з Мінска ў Адлер фарміравання БЧ павялічваюць перыядычнасць курсіравання на летні перыяд, паведамілі ў прэс-службе беларускай "чыгункі".З 11 чэрвеня па 11 верасня 2021 года саставы будуць хадзіць праз дзень. Нагадаем, цягнікі з Мінска адпраўляюцца ў 12:20 і прыбываюць у Адлер праз двое сутак у 00:32. На беларускай тэрыторыі ён робіць прыпынкі ў Пухавічах, Асіповічах, Бабруйску, Чырвоным Беразе, Жлобіне, Буда-Кашалёве, Гомелі і Добрушы. Затым больш за 40 гадзін едзе па тэрыторыі РФ. Кошт квітка ў плацкарце складае 211 рублёў 30 капеек, у купэ - 381 рубель 74 капейкі. Таксама ў Адлер праз Мінск ходзіць транзітны цягнік з Калінінграда з перыядычнасцю раз у чатыры дні.У прэс-службе БЧ нагадваюць, што ўсе грамадзяне Беларусі пры паездцы чыгуначным транспартам у Расію абавязаны мець пры сабе адмоўны вынік ПЦР-тэсту на каронавірус. Тэст сапраўдны для праезду 72 гадзіны з моманту выдачы вынікаў.Якія яшчэ цягнікі ходзяць у Расію з Беларусі?З 8 лютага 2021 года на ўзаемнай аснове адноўлены пасажырскія чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Расіяй. Адноўлены пакуль такія маршруты: Мінск - Масква - Мінск, Масква - Калінінград, Калінінград - Санкт-Пецярбург, Брэст - Санкт-Пецярбург, Масква - Брэст, а таксама "Ласточка" з Масквы ў Мінск і назад. Раней паведамлялася, што з 10 чэрвеня пойдуць цягнікі Гомель - Масква, а таксама Полацк - Масква. Акрамя таго, з 11 чэрвеня пачнуць курсіраваць бесперасадачныя вагоны Гродна - Масква - Гродна.Раней у эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik першы намеснік Мінтранса рэспублікі Аляксей Ляхновіч адзначыў, што да пачатку летняга сезону адкрыюцца чыгуначныя маршруты з Мінска ў Анапу, Екацерынбург, Мурманск і Архангельск.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210602/Savetskya-lyudz-na-nkalnykh-kalyarovykh-fota-vuchonaga-z-ZShA-1047761029.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103399/88/1033998803_176:0:2907:2048_1920x0_80_0_0_89eeafd88c34d20170f34552fcf26adf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , турызм, у беларусі, у свеце, галоўнае, цягнік, мінск
навіны , турызм, у беларусі, у свеце, галоўнае, цягнік, мінск
Цяпер праз дзень: цягнікі з Мінска ў Адлер будуць хадзіць часцей
У першы рэйс пасля доўгага лакдаўна, звязанага з пандэміяй, цягнік у Адлер адправіўся ў канцы красавіка. Цяпер ён ходзіць з беларускай сталіцы на чарнаморскае ўзбярэжжа раз у чатыры дні.
МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Цягнікі з Мінска ў Адлер фарміравання БЧ павялічваюць перыядычнасць курсіравання на летні перыяд, паведамілі ў прэс-службе беларускай "чыгункі".
З 11 чэрвеня па 11 верасня 2021 года саставы будуць хадзіць праз дзень. Нагадаем, цягнікі з Мінска адпраўляюцца ў 12:20 і прыбываюць у Адлер праз двое сутак у 00:32. На беларускай тэрыторыі ён робіць прыпынкі ў Пухавічах, Асіповічах, Бабруйску, Чырвоным Беразе, Жлобіне, Буда-Кашалёве, Гомелі і Добрушы. Затым больш за 40 гадзін едзе па тэрыторыі РФ. Кошт квітка ў плацкарце складае 211 рублёў 30 капеек, у купэ - 381 рубель 74 капейкі. Таксама ў Адлер праз Мінск ходзіць транзітны цягнік з Калінінграда з перыядычнасцю раз у чатыры дні.
У прэс-службе БЧ нагадваюць, што ўсе грамадзяне Беларусі пры паездцы чыгуначным транспартам у Расію абавязаны мець пры сабе адмоўны вынік ПЦР-тэсту на каронавірус. Тэст сапраўдны для праезду 72 гадзіны з моманту выдачы вынікаў.
Якія яшчэ цягнікі ходзяць у Расію з Беларусі?
З 8 лютага 2021 года на ўзаемнай аснове адноўлены пасажырскія чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Расіяй. Адноўлены пакуль такія маршруты: Мінск - Масква - Мінск, Масква - Калінінград, Калінінград - Санкт-Пецярбург, Брэст - Санкт-Пецярбург, Масква - Брэст, а таксама "Ласточка" з Масквы ў Мінск і назад. Раней паведамлялася, што з 10 чэрвеня пойдуць цягнікі Гомель - Масква, а таксама Полацк - Масква. Акрамя таго, з 11 чэрвеня пачнуць курсіраваць бесперасадачныя вагоны Гродна - Масква - Гродна.
Раней у эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik першы намеснік Мінтранса рэспублікі Аляксей Ляхновіч адзначыў, што да пачатку летняга сезону адкрыюцца чыгуначныя маршруты з Мінска ў Анапу, Екацерынбург, Мурманск і Архангельск.