https://bel.sputnik.by/20210604/Drugaya-sproba-chatyry-vertalty-pradayuts-na-aktsyne--Belarus-1047793681.html
Другая спроба: чатыры верталёты прадаюць на аўкцыёне ў Беларусі
Другая спроба: чатыры верталёты прадаюць на аўкцыёне ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Дзве вінтакрылыя машыны знаходзяцца на аэрадроме "Балбасава", яшчэ дзве - у Маскоўскай вобласці. Усе яны ў разабраным выглядзе, але, як запэўніваюць... 04.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-04T09:25+0300
2021-06-04T09:25+0300
2021-06-03T16:54+0300
навіны
у беларусі
эканоміка
галоўнае
спроба
верталёт
аўкцыён
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104271/06/1042710621_0:47:2440:1420_1920x0_80_0_0_c7411e04e7c1747cdf388efdcb106726.jpg
МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Чатыры верталёты Мі-2 выстаўлены на аўкцыён у Беларусі. Агульны кошт лота - 179 200 рублёў (каля 70 600 долараў па бягучым курсе), распавялі Sputnik ў кампаніі "Дзяржтаргі".Распрадае копцеры авіякампанія "Орша Эйр", якая некалькі гадоў таму абвясціла аб банкруцтве. У свой час кампанія атрымала верталёты ад свайго заснавальніка - Аршанскага авіярамонтнага завода.Два коцтеры зараз знаходзяцца на аэрадроме Балбасава, яшчэ два - на базе Маскоўскага авіяцыйна-рамонтнага завода ДТСААФ
Машыны выраблены ў 1980-я гады і знаходзяцца ў разабраным выглядзе, растлумачылі ў кампаніі. Некалькі гадоў таму іх паставілі на рамонт, але так і не змаглі яго скончыць з-за адсутнасці фінансавання. У некаторых “мішак” няма рухавікоў, лопасцяў, рэдуктараў. Два копцеры зараз знаходзяцца на аэрадроме Балбасава, яшчэ два - на базе Маскоўскага авіяцыйна-рамонтнага завода ДТСААФ, дзе яны праходзяць капітальны рамонт.Паўторныя таргі прызначаныя на 15 чэрвеня, апошні дзень падачы заяўкі - 14 чэрвеня да 17:00. Аўкцыён пройдзе на электроннай пляцоўцы auction24.by. Тры верталёты прадаюцца за 41 600 рублёў, яшчэ адзін - за 55 720 рублёў. Уся тэхніка распрадаецца па заніжаным на 30 працэнтаў кошце. Набыць верталёт можа любы жадаючы.Продаж "кукурузнікаў" у БеларусіНе так даўно ў Магілёве прадалі шэсць самалётаў Ан-2, вырабленых у перыяд з 1983 па 1988 гады. Прадала іх гаспадарка "Бель", таксама прызнаная банкрутам. Каб разлічыцца перад крэдыторамі, вырашыла прадаць тэхніку. Праўда, зусім танна. Першы "кукурузнік" быў прададзены за амаль 5 тысяч долараў, наступныя - за 1600 долараў. Самы дарагі самалёт, за 8 тысяч долараў, пасля быў зняты з аўкцыёну.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104271/06/1042710621_323:0:2216:1420_1920x0_80_0_0_80968125f395682d9a33d41fc0622d7c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, эканоміка, галоўнае, спроба, верталёт, аўкцыён, беларусь
навіны , у беларусі, эканоміка, галоўнае, спроба, верталёт, аўкцыён, беларусь
Другая спроба: чатыры верталёты прадаюць на аўкцыёне ў Беларусі
Дзве вінтакрылыя машыны знаходзяцца на аэрадроме "Балбасава", яшчэ дзве - у Маскоўскай вобласці. Усе яны ў разабраным выглядзе, але, як запэўніваюць уладальнікі, у працоўным стане.
МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Чатыры верталёты Мі-2 выстаўлены на аўкцыён у Беларусі. Агульны кошт лота - 179 200 рублёў (каля 70 600 долараў па бягучым курсе), распавялі Sputnik ў кампаніі "Дзяржтаргі".
Распрадае копцеры авіякампанія "Орша Эйр", якая некалькі гадоў таму абвясціла аб банкруцтве. У свой час кампанія атрымала верталёты ад свайго заснавальніка - Аршанскага авіярамонтнага завода.
Два коцтеры зараз знаходзяцца на аэрадроме Балбасава, яшчэ два - на базе Маскоўскага авіяцыйна-рамонтнага завода ДТСААФ
Машыны выраблены ў 1980-я гады і знаходзяцца ў разабраным выглядзе, растлумачылі ў кампаніі. Некалькі гадоў таму іх паставілі на рамонт, але так і не змаглі яго скончыць з-за адсутнасці фінансавання. У некаторых “мішак” няма рухавікоў, лопасцяў, рэдуктараў. Два копцеры зараз знаходзяцца на аэрадроме Балбасава, яшчэ два - на базе Маскоўскага авіяцыйна-рамонтнага завода ДТСААФ, дзе яны праходзяць капітальны рамонт.
Паўторныя таргі прызначаныя на 15 чэрвеня, апошні дзень падачы заяўкі - 14 чэрвеня да 17:00. Аўкцыён пройдзе на электроннай пляцоўцы auction24.by. Тры верталёты прадаюцца за 41 600 рублёў, яшчэ адзін - за 55 720 рублёў. Уся тэхніка распрадаецца па заніжаным на 30 працэнтаў кошце. Набыць верталёт можа любы жадаючы.
Продаж "кукурузнікаў" у Беларусі
Не так даўно ў Магілёве прадалі шэсць самалётаў Ан-2, вырабленых у перыяд з 1983 па 1988 гады. Прадала іх гаспадарка "Бель", таксама прызнаная банкрутам. Каб разлічыцца перад крэдыторамі, вырашыла прадаць тэхніку. Праўда, зусім танна. Першы "кукурузнік" быў прададзены за амаль 5 тысяч долараў, наступныя - за 1600 долараў. Самы дарагі самалёт, за 8 тысяч долараў, пасля быў зняты з аўкцыёну.