Відэа

Навошта беларускі метал адправіўся на Украіну – відэа

Падпісацца
Прадукцыю БМЗ, якую ў Мазыр па чыгунцы прывезлі 25 вагонаў, загрузілі на дзве баржы і адправілі ў шлях па Прыпяці і Дняпры.
Эксперыментальны груз даставяць спачатку ў Херсон, а пасля ў Адэсу. Там яго разгрузяць і адправяць у краіны Еўропы. Глядзіце на відэа, як ішла падрыхтоўка да адпраўкі судна.
Металапракат Беларускага металургічнага завода будзе ісці да Херсонскага порта каля месяца. Каманда цеплахода з сямі чалавек стартавала з Мазыра 28 траўня і да гэтага моманту ўжо ўвайшла на тэрыторыю Украіны. Даставіць груз буксір БТ-0683, які стаяў на прыколе дзевяць гадоў.
Для таго, каб судна магло ісці далей Кіева, яго мадэрнізавалі. Паставілі новае навігацыйнае абсталяванне і лакатары, прыварылі ўпоры для штурхання, на карме ўсталявалі яшчэ адзін якар, зрабілі па ўсім патрабаванням дзверы ў жылыя памяшканні і маторны адсек.
На гэтым цеплаходзе беларускі метал будзе ісці да Херсона. У Адэсу яго пераправіць іншае судна - ўкраінскае, паколькі БТ па сваіх характарыстыках не можа выходзіць у адкрытае мора.
У перспектыве, пацвярджаюць у Мінтрансе, метал з Украіны будзе дастаўляцца ў краіны Дунайскага рэгіёна. Везці яго з Ізмаіла ў Сербію па Дунаі будзе беларускі цеплаход класа "рака-мора" - "Надзея".
Глядзіце таксама:
Стужка навiн
0